Заходні Буг: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гаспадарчая дзейнасьць: па-польску Бебжа, а беларусы раку называлі Бобра
Радок 39: Радок 39:
Значная плошча басэйну (26%) у межах Беларусі па стане на [[1 студзеня]] [[2006]] року мэліяраваная, здадзеныя ў эксплюатацыю больш за 12000 км адкрытай асушальнай сеткі каналаў. Найбольш маштабныя мэліярацыйныя працы (асушваньне) праведзеныя ў басэйнах прытокаў ракі Заходні Буг: рака Мухавец (27%), ракам Лясная (17%), рака Пульва (12%).
Значная плошча басэйну (26%) у межах Беларусі па стане на [[1 студзеня]] [[2006]] року мэліяраваная, здадзеныя ў эксплюатацыю больш за 12000 км адкрытай асушальнай сеткі каналаў. Найбольш маштабныя мэліярацыйныя працы (асушваньне) праведзеныя ў басэйнах прытокаў ракі Заходні Буг: рака Мухавец (27%), ракам Лясная (17%), рака Пульва (12%).


Заходні Буг праз раку [[Мухавец (рака)|Мухавец]], [[Дняпроўска-Бускі канал]] і раку [[Піна]] злучаны з [[Прыпяць|Прыпяцьцю]], а праз раку Нараў, яго прыток раку [[Бебжа]], раку [[Нета]] і [[Аўгустоўскі канал]] — з ракой [[Чорная Ганча]], прытокам [[Нёман|Нёмана]]). Буйнымі каналамі зьяўляюцца: [[Арэхаўскі]] (даўжыня 34 км), [[Бона]] (даўжыня 34 км), [[Казацкі]] (даўжыня 22,5 км), [[Атоцкі]] (даўжыня 26,6 км), [[Новая Асіпаўка]] (даўжыня 18,2к м).<ref>[http://pogoda.by/315/gid.html?ind=4 Гідрамэтцэнтар Беларусі]{{ref-ru}}</ref>
Заходні Буг праз раку [[Мухавец (рака)|Мухавец]], [[Дняпроўска-Бускі канал]] і раку [[Піна]] злучаны з [[Прыпяць|Прыпяцьцю]], а праз раку Нараў, яго прыток раку [[Бобра]], раку [[Нета]] і [[Аўгустоўскі канал]] — з ракой [[Чорная Ганча]], прытокам [[Нёман|Нёмана]]). Буйнымі каналамі зьяўляюцца: [[Арэхаўскі]] (даўжыня 34 км), [[Бона]] (даўжыня 34 км), [[Казацкі]] (даўжыня 22,5 км), [[Атоцкі]] (даўжыня 26,6 км), [[Новая Асіпаўка]] (даўжыня 18,2к м).<ref>[http://pogoda.by/315/gid.html?ind=4 Гідрамэтцэнтар Беларусі]{{ref-ru}}</ref>


У сярэдняй плыні Заходні Буг зьяўляецца мяжой Польшчы з Украінай і Беларусяй. З [[1 траўня]] [[2004]] зьяўляецца ўсходняй мяжой [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўрапейскага Зьвязу]]. Памежныя пераходы на мяжы Беларусі і Польшчы: Клейнікі — Кукурыкі, Берасьце — Цярэспаль, Дамачава — Славатычы, Тамашоўка — Уладава; на мяжы Ўкраіны і Польшчы: Любамль — Хэлм, Усьцілуг — Хрэбешаў.
У сярэдняй плыні Заходні Буг зьяўляецца мяжой Польшчы з Украінай і Беларусяй. З [[1 траўня]] [[2004]] зьяўляецца ўсходняй мяжой [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўрапейскага Зьвязу]]. Памежныя пераходы на мяжы Беларусі і Польшчы: Клейнікі — Кукурыкі, Берасьце — Цярэспаль, Дамачава — Славатычы, Тамашоўка — Уладава; на мяжы Ўкраіны і Польшчы: Любамль — Хэлм, Усьцілуг — Хрэбешаў.

Вэрсія ад 20:47, 2 жніўня 2010

Рака
Заходні Буг
Заходні Буг каля Вышкава
Заходні Буг каля Вышкава
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Верхабуж (Украіна)
Вусьце Нараў
Краіны басэйну Беларусь, Украіна, Польшча
Вобласьці Валынская вобласьць, Берасьцейская вобласьць і Львоўская вобласьць
Даўжыня 772 км
Сярэднегадавы сьцёк 127 м³/с
Плошча басэйну 39,4 тыс. км²
Нахіл воднай паверхні 0,3 ‰
Месцазнаходжаньне
Заходні Буг на мапе

Захо́дні Буг (па-польску: Bug, па-ўкраінску: Західний Буг) — рака ва Ўкраіне, Беларусі і Польшчы, левы прыток ракі Нараў (басэйн Віслы). Даўжыня 772 км (у межах Беларусі 154 км). Плошча вадазбору 39,4 тыс. км² (у межах Беларусі 10,4 тыс. км²). Сярэднярочны расход вады на мяжы Беларусі з Украінай каля 50 м³/с, пры выхадзе за мяжу краіны 100 м³/с, каля места Вышкаў (Польшча) 127 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 .

Асноўныя прытокі

На рацэ

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца на заходніх схілах Падольскага ўзвышша каля вёскі Верхабуж Золачаўскага раёну Львоўскай вобласьці, упадае ў Загжынскае вадасховішча на рацэ Нараў (Польшча). Сярэдняя плынь праходзіць па Берасьцейскім Палесьсі і Прыбускай раўніне. Асаблівасьці рэльефу і геалягічнага разьвіцьця, недастатковая водапранікальнасьць верхняга пласта покрыўных пародаў, антрапагеннага ўзьдзеяньня вызначылі сучасны стан гідраграфічнай сеткі Берасьцейскага Палесься.

Даліна ракі шырынёй 3—4 км Абалона нізкая, шырокая, часта зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Шырыня ракі 50—75 м, на асобных дзялянках 200—300 м.

Веснавое разводзьдзе (працягласьць 1—2 месяцы) звычайна ў пачатку сакавіка, найвялікшы ўзровень разводзьдзя ад 3 м да 6 м. Улетку і ўвосень назіраюцца дажджавыя паводкі, зімой мяшаныя (ад раставаньня сьнегу пры адлігах і ад дажджоў). Межань кароткая, перарывістая. Замярзае ў канцы сьнежня, лёд трымаецца да 2-й паловы сакавіка.

Лясы мяшаныя, сустракаюцца невялікімі гаямі або борамі. Азёрнасьць тэрыторыі не перавышае 1%. Азёры разьмяшчаюцца пераважна на поўдні. Да найбуйнейшых азёраў належаць: Любань, Лукава, Олтуш, на базе якіх збудаваныя вадасховішчы.

Гаспадарчая дзейнасьць

Значная плошча басэйну (26%) у межах Беларусі па стане на 1 студзеня 2006 року мэліяраваная, здадзеныя ў эксплюатацыю больш за 12000 км адкрытай асушальнай сеткі каналаў. Найбольш маштабныя мэліярацыйныя працы (асушваньне) праведзеныя ў басэйнах прытокаў ракі Заходні Буг: рака Мухавец (27%), ракам Лясная (17%), рака Пульва (12%).

Заходні Буг праз раку Мухавец, Дняпроўска-Бускі канал і раку Піна злучаны з Прыпяцьцю, а праз раку Нараў, яго прыток раку Бобра, раку Нета і Аўгустоўскі канал — з ракой Чорная Ганча, прытокам Нёмана). Буйнымі каналамі зьяўляюцца: Арэхаўскі (даўжыня 34 км), Бона (даўжыня 34 км), Казацкі (даўжыня 22,5 км), Атоцкі (даўжыня 26,6 км), Новая Асіпаўка (даўжыня 18,2к м).[1]

У сярэдняй плыні Заходні Буг зьяўляецца мяжой Польшчы з Украінай і Беларусяй. З 1 траўня 2004 зьяўляецца ўсходняй мяжой Эўрапейскага Зьвязу. Памежныя пераходы на мяжы Беларусі і Польшчы: Клейнікі — Кукурыкі, Берасьце — Цярэспаль, Дамачава — Славатычы, Тамашоўка — Уладава; на мяжы Ўкраіны і Польшчы: Любамль — Хэлм, Усьцілуг — Хрэбешаў.

Суднаходства ў нізкай плыні.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.

Вонкавыя спасылкі

Заходні Бугсховішча мультымэдыйных матэрыялаў