Беларусы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат зьмяніў: an:Belarrusos, ro:Belaruși
AlexPin (гутаркі | унёсак)
артаграфія
Радок 9: Радок 9:
| Блізкія этнасы = [[славяне]] ([[украінцы]], [[палякі]], [[расейцы]]) і [[балты]] ([[летувісы]]<ref>Пра даўні этнакультурны зьвязак сьведчыць падабенства пэўных элемэнтаў матэрыяльнай культуры, пласт беларусізмаў у [[летувіская мова|летувіскай мове]], а таксама пласт летувізмаў у [[беларуская мова|беларускай]] — ''Крыніца'': Літоўцы // {{Літаратура/Беларусь: энцыкляпэдычны даведнік, 1995|к}} С. 432</ref>)
| Блізкія этнасы = [[славяне]] ([[украінцы]], [[палякі]], [[расейцы]]) і [[балты]] ([[летувісы]]<ref>Пра даўні этнакультурны зьвязак сьведчыць падабенства пэўных элемэнтаў матэрыяльнай культуры, пласт беларусізмаў у [[летувіская мова|летувіскай мове]], а таксама пласт летувізмаў у [[беларуская мова|беларускай]] — ''Крыніца'': Літоўцы // {{Літаратура/Беларусь: энцыкляпэдычны даведнік, 1995|к}} С. 432</ref>)
}}
}}
'''Белару́сы''' (у [[15 стагодзьдзе|ХV]]—[[19 стагодзьдзе|ХІХ]] стст. мелі саманазву ''[[ліцьвіны]]''<ref>Ліцвіны // {{Літаратура/Беларусь: энцыкляпэдычны даведнік, 1995|к}} С. 433</ref>) — [[нацыя]] ў [[Цэнтральная Эўропа|Цэнтральнай]] і [[Усходняя Эўропа|Ўсходняй]] [[Эўропа|Эўропе]], асноўнае насельніцтва [[Рэспубліка Беларусь|Рэспублікі Беларусь]].
'''Белару́сы''' (у [[15 стагодзьдзе|ХV]]—[[19 стагодзьдзе|ХІХ]] стст. мелі саманазву ''[[літвіны]]''<ref>Ліцвіны // {{Літаратура/Беларусь: энцыкляпэдычны даведнік, 1995|к}} С. 433</ref>) — [[нацыя]] ў [[Цэнтральная Эўропа|Цэнтральнай]] і [[Усходняя Эўропа|Ўсходняй]] [[Эўропа|Эўропе]], асноўнае насельніцтва [[Рэспубліка Беларусь|Рэспублікі Беларусь]].


У наш час больш за 10 млн чалавек ва ўсім сьвеце адносяць сябе да беларусаў<ref>[http://zbsb.org/index.php?option=com_content&view=article&id=12&Itemid=12 Гісторыя] на афіцыйным сайце [[ЗБС Бацькаўшчына]]</ref>.
У наш час больш за 10 млн чалавек ва ўсім сьвеце адносяць сябе да беларусаў<ref>[http://zbsb.org/index.php?option=com_content&view=article&id=12&Itemid=12 Гісторыя] на афіцыйным сайце [[ЗБС Бацькаўшчына]]</ref>.

Вэрсія ад 01:57, 2 жніўня 2010

Беларусы

Усяслаў Чарадзей · Эўфрасіньня Полацкая · Кірыла Тураўскі · Мікола Гусоўскі · Барбара Радзівіл · Францішак Скарына · Леў Сапега · Ян Караль Хадкевіч · Казімер Семяновіч · Тадэвуш Касьцюшка · Ігнат Дамейка · Соф’я Кавалеўская · Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч · Янка Купала · Якуб Колас · Васіль Быкаў
Колькасьць каля 10 мільёнаў
Рэгіёны пражываньня Беларусь, Расея, Украіна, Казахстан, Латвія, Канада, Бразылія, Польшча, Летува, Эстонія ды інш.
Мовы беларуская мова[1]
Рэлігія хрысьціяне (праваслаўе і каталіцтва), значная частка зьяўляецца атэістамі.
Блізкія этнасы славяне (украінцы, палякі, расейцы) і балты (летувісы[2])

Белару́сыХVХІХ стст. мелі саманазву літвіны[3]) — нацыя ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе, асноўнае насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

У наш час больш за 10 млн чалавек ва ўсім сьвеце адносяць сябе да беларусаў[4].

Расьсяленьне

Паводле перапісу насельніцтва (1999) у Рэспубліцы Беларусь жыве 8159 тыс. беларусаў (або 81,2% ад усяго насельніцтва).

Сучасныя зьвесткі пра колькасьць беларусаў у іншых краінах:

Этнічная тэрыторыя

Рэч Паспалітая Абодвух Народаў у XVII ст.

     Каралеўства Польскае

     Вялікае Княства Літоўскае

Залежныя тэрыторыі:

     Прусія

     Курляндыя

     Лівонія

Межы беларускай этнічнай тэрыторыі

     Паводле Я. Карскага (1903)

     Паводле М. Доўнар-Запольскага (1919)

     Сучасныя дзяржаўныя граніцы

У пач. ХХ ст. паводле афіцыйных перапісаў і навуковых дасьледаваньняў беларусы складалі большую частку насельніцтва сучасных Смаленскай, Бранскай і некаторых мясцовасьцяў Пскоўскай і Цьвярской вобласьцяў (Расея), а таксама Віленшчыны (Летува), Беласточчыны (Польшча) і некаторых мясцовасьцяў Латгаліі (Латвія) і Чарнігаўскай вобласьці (Украіна).

Усе гэтыя тэрыторыі ўваходзілі ў склад абвешчанай Беларускай Народнай Рэспублікі (1918), а таксама ўтворанай у Смаленску Беларускай ССР (1919). Аднак неўзабаве маскоўскія бальшавікі адабралі ў склад РСФСР Магілёўскую, Віцебскую, а таксама беларускія часткі Смаленскай і Чарнігаўскай губэрняў (пазьней у 1924 і 1926 гг. частку гэтых тэрыторыяў вярнулі ў склад БССР). У верасьні 1939 г. па ўзьяднаньні заходняй і ўсходняй Беларусі, І. Сталін перадаў Вільню з прылеглай тэрыторыяй і часткай памежных раёнаў Беларусі да Летувы. Па заканчэньні Другой Сусьветнай вайны (1945) Масква перадала Польшчы 17 раёнаў Беластоцкай і 3 раёны Берасьцейскай вобласьцяў.

Далучэньне этнічна беларускіх зямель да іншых дзяржаваў, а таксама адсутнасьць магчымасьці атрыманьня адукацыі на роднай мове (у 1930-я ўсякая беларуская дзейнасьць на Смаленшчыне трапіла пад забарону[5], у гэты ж час латвійскія ўлады канчаткова ліквідавалі беларускія адукацыйныя ўстановы на Дзьвіншчыне[6], у 1945 годзе летувіскі ўрад у асобе міністра асьветы Ю. Жугжды не дазволіў адчыніць у Вільні ніводнай беларускай школы, таксама былі ліквідаваныя Віленская беларуская гімназія і настаўніцкая сэмінарыя[7]) прывялі практычна да поўнай асыміляцыі тамтэйшага беларускага насельніцтва.

Эміграцыя

У пачатку ХХ ст. некаторая частка беларусаў імігравала ў Злучаныя Штаты, Бразылію і Канаду.

За часамі СССР адбывалася ўнутраная міграцыя беларусаў у іншыя савецкія рэспублікі, менавіта такім чынам утварыліся значныя беларускія супольнасьці ў Эстоніі, Казахстане, Цэнтральнай Расеі.

Па распадзе СССР некалькі тысячаў беларусаў выехала ў краіны Эўрапейскага Зьвязу, ЗША, Канаду і Расею.

Этнагенэз беларусаў

Працэс фармаваньня беларускай нацыі заняў дастаткова працяглы пэрыяд і адбываўся пад уплывам геаграфічна-кліматычных, сацыяльна-эканамічных, палітычных, царкоўна-рэлігійных фактараў, а таксама агульнаэўрапейскіх этнічных тэндэнцыяў.

У асноўным этнагенэз беларусаў праходзіў на тэрыторыі Верхняга Падняпроўя, Сярэдняга Падзьвіньня, Панямоньня, Пабужжа і Прыпяцкага Палесься. Пры гэтым трэба ўлічваць, што працэс складаньня беларускай народнасьці ахопліваў землі, што пераўзыходзілі граніцы сучаснай Беларусі. Гэтак, дадаткова ён праходзіў на тэрыторыях сучаснай Летувы (Вільня і ваколіцы), Латвіі (Дзьвінск), Польшчы (Беласток і Белая) і Расеі (Смаленск, Невель, Бранск).[8]

У навуцы няма адназначнасьці што да храналягічных рамак фармаваньня беларускага народу. Адныя дасьледнікі сьцьвярджаюць, што беларусы як этнас ужо існавалі ў ХІІІ ст., а працэс фармаваньня беларускай народнасьці пачаўся яшчэ ў ХVIIХVIII стст. (Г. Штыхаў, М. Ермаловіч, М. Ткачоў і інш.). Паводле В. Сядова, беларуская этнічная супольнасьць склалася ў ХІІІХІV стст. М. Грынблат лічыў, што фармаваньне беларусаў адбывалася ў ХІVХVІ стст.

Няма адзінага погляду і адносна продкаў беларусаў. Сярод асноўных канцэпцыяў вылучаюцца «фінская», «балцкая», «крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая» і «старажытнаруская».[9]

Назва канцэпцыі, яе прыхільнікі і сутнасьць Аргумэнтацыя Крытыка
1. «Фінская» (аўтар І. Ласкоў): продкамі беларусаў былі славяне і фіны Асноўным довадам зьяўляюцца назвы некаторых беларускіх гідронімаў, якія маюць фінскае паходжаньне. Фінамоўнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі жыло ў глыбокай старажытнасьці (кан. каменнага веку) і яшчэ ў бронзавым веку было асыміляванае старажытнымі балтамі, якія ўспрынялі фінскія назвы рэчак і азёраў. Такім чынам, фіны на тэрыторыі Беларусі зьявіліся субстратам не беларусаў, а старажытных балтаў.
2. «Балцкая» (В. Сядоў, Г. Штыхаў і інш.): продкамі беларускага народу былі балцкія і славянскія плямёны, дзе балты адыгралі ролю субстрату (падасновы). Вялізная колькасьць беларускіх гідронімаў маюць балцкае паходжаньне, на карысьць гэтай тэорыі таксама сьведчаць некаторыя балцкія элемэнты беларускай культуры і мовы (культ вужа, жаночы галаўны ўбор — намітка, у словах цьвёрды гук «р» і інш.). Памянёныя элемэнты маюць індаэўрапейскае паходжанне, таму ўласьцівыя як балтам, так і славянам. Балты зьявіліся субстратам не непасрэдна беларусаў, а плямёнаў крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў.
3. «Крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая» (Я. Карскі, М. Доўнар-Запольскі, У. Пічэта і інш.): асноўнымі продкамі беларускага этнасу зьяўляюцца крывічы, дрыгавічы і радзімічы. Пераемнасць матэрыяльнай культуры і моўныя запазычаньні беларусаў ў славянскіх супольнасьцяў (саха зь перакладной паліцай у земляробстве і «аканьне» ў беларускай мове ад пачатку былі ўласьцівыя для крывічоў, палеская саха ў земляробстве і дыфтонгі -ўо, -іе ў мове ад пачатку належалі дрыгавічам і інш.) Нельга казаць пра чыста славянскія карані беларусаў, бо этнакультурныя працэсы, якія адбываліся на беларускай этнічнай тэрыторыі датычыліся ня толькі славянаў, але і балтаў (плямёны літва, яцьвягі).[8]
4. «Старажытнаруская» (Б. Рыбакоў, С. Токараў, Л. Абэцэдарскі і інш.): узьнікла ў савецкай гістарыяграфіі за часамі кіраваньня І. Сталіна і мусіла апраўдваць расеізацыю беларусаў і ўкраінцаў.[10][11] Яе прыхільнікі сьцьвярджалі, што продкам беларусаў была адна з частак г. зв. «старажытнарускай народнасьці». У якасьці бяздоказнага пастуляту прыймаецца існаваньне адзінай старажытнарускай дзяржавы — Кіеўскай Русі з адзінай старажытнарускай мовай і культурай. У пісьмовых крыніцах і нават у гістарычных мітах (апроч савецкіх) не існуе якіх-кольвек зьвестак пра старажытнарускую народнасьць. Апроч таго, прыхільнікі дадзенай канцыпцыі часьцяком блытаюць старажытную літаратурную мову (блізкую да царкоўнаславянскай) з гутарковай, дыялектнай, якая мела свае адрозьненні на тэрыторыі Кіеўскай Русі.[12]

Стымулюючым фактарам паскарэньня кансалідацыі беларускага этнасу было ўтварэньне Вялікага Княства Літоўскага. Падпарадкаваньне на працягу ХІІІХІV стст. звых двух дзясяткаў ўсходнеславянскіх княстваў адзінай цэнтральнай уладзе спрыяла стварэньню агульнай этнічнай тэрыторыі беларусаў, актывізавала культурныя зьвязкі паміж рознымі яе часткамі. Лёгкасьць аб’яднаньня гэтых шматлікіх дзяржаўных утварэньняў у складзе ВКЛ, акрамя вонкавай пагрозы і эканамічных фактараў, шмат у чым тлумачылася якраз наяўнасьцю адзінай этнагенэтычнай спадчыны, а таксама агульнасьцямі гістарычнага лёсу, культуры, мовы і рэлігіі. Вельмі спрыяльным было і этнакультурнае становішча беларускага насельніцтва ў ВКЛ, дзе яны складалі асноўны этнічны масіў і пераважалі ў большасьці буйных населеных пунктаў (Вільня, Полацак, Віцебск, Менск, Берасьце, Горадня, Коўна, Трокі).[8]

Мова

Асноўны артыкул: Беларуская мова

Нацыянальнай мова беларусаў — беларуская (усходняя падгрупа славянскай групы індаэўрапейскай моўнай сям’і).

У Рэспубліцы Беларусь 85,6% беларусаў падчас перапісу насельніцтва (1999) назвалі яе роднай, 41,3% — мовай, на якой яны пераважна размаўляюць дома. Сярод беларусаў Рэспублікі Беларусь распаўсюджаны білінгвізм (з выкарыстаньнем расейскай мовы).

Нацыянальныя сымбалі

Герб «Пагоня»

Герб «Пагоня»
Асноўны артыкул: Пагоня

Пагоня — герб Вялікага Княства Літоўскага, традыцыйны нацыянальны герб Беларусі. Уяўляе сабою выяву ўзброенага вершніка на белым кані на чырвоным шчыце. Вершнік трымае ў паднятай правай руцэ меч, у левай — белы, чырвоны альбо сіні шчыт з залатым шасьціканцовым крыжом.

Паводле Густынскага летапісу герб «Пагоня» зьявіўся за часамі княжаньня Віценя (12941316), першая выява «Пагоні» вядомая зь пячаткі вялікага князя Гедыміна (1323).

На працягу XVXVIII стст. «Пагоня» зьявілася ў складзе гербаў шэрагу беларускіх местаў: Амсьціслава, Беластоку, Дрысы, Лепеля, Ліпнішак, Магілёва, Невеля, Рэчыцы, Суража і інш. Розныя вэрсіі «Пагоні» сталіся гербамі ваяводзтваў Вялікалітвы — Амсьціслаўскага, Берасьцейскага, Віленскага, Менскага, Новагародзкага, Полацкага і іншых (акрамя Жамойці).

«Пагоня» са статуту ВКЛ

За часамі расейскага панаваньня «Пагоня» ўваходзіла ў склад гербаў Віленскай, Віцебскай, Гарадзенскай, Магілёўскай і Полацкай губэрняў. Апрача таго, герб «Пагоня» прысутнічаў на штандарах вайсковых частак, які складалі з ураджэнцаў беларускіх зямель (Палявы гусарскі беларускі полк, Полацкі Мушкецёрскі полк, Гарадзенскі гусарскі полк і інш.).

У пач. XX ст. «Пагоня» актыўна выкарыстоўвалася беларускім нацыянальным рухам, а ў 1918 годзе яна атрымала статус дзяржаўнага гербу абвешчанай Беларускай Народнай Рэспублікі.

З 1991 году «Пагоня» сталася дзяржаўным гербам незалежнай Рэспублікі Беларусь. Аднак у 1995 годзе яе пазбавілі гэтага статусу ў выніку ініцыяванага прэзыдэнтам А. Лукашэнкам рэфэрэндуму. У 2000-я гады герб «Пагоня» быў улучаны ў дзяржаўны сьпіс нематэрыяльных гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі, а ў 2009 годзе «Пагоня» зрабілася афіцыйным гербам Віцебскай вобласьцi.

Бел-чырвона-белы сьцяг

Бел-чырвона-белы сьцяг
Асноўны артыкул: Бел-чырвона-белы сьцяг

Бел-чырвона-белы сьцяг — гістарычны нацыянальны сьцяг Беларусі, дзяржаўны сьцяг Беларускай Народнай Рэспублікі, дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Беларусь у 19911995 гадох. Уяўляе сабою палотнішча памерамі 1:2, з трох роўных гарызантальных палосаў — дзьвюх белых і адной чырвонай між імі.

Гісторыя беларускага нацыянальнага сьцяга сягае часоў позьняга Сярэднявечча, а ягоным першым дакумэнтальным сьведчаньнем лічыцца карціна XVI стагодзьдзя, прысьвечаная Бітве пад Воршай.[13]

Наогул, белы і чырвоны колеры зьяўляюцца даволі ўласьцівымі для беларускай культуры. Чырвоныя элемэнты на белай асноведзі лічацца найбольш распаўсюджаным спалучэньнем колераў у беларускім арнамэнце[14], у сваю чаргу адметнасьцю беларускага гатычнага дойлідзтва зьяўляецца спалучэньне чырвонай цаглянай муроўкі зь белымі атынкаванымі нішамі.[15]

Рэлігія

Крыж Эўфрасіньні Полацкай

Большасьць вернікаў-беларусаў вызнае хрысьціянства: праваслаўнымі сябе лічаць каля 60—70%, каталікамі 15—20%.

Традыцыйныя сьвяты

Гістарычна беларусы адзначаюць наступныя традыцыйныя сьвяты:

Фальклёр

Беларуская традыцыйная культура вылучаецца незвычайнай глыбінёй фальклёрнай памаці. Беларускія зьвесткі зьяўляюцца вельмі старажытнымі (нават у параўнаньні зь іншымі архаічнымі матэрыяламі — напрыклад, паўночна-расейскім і сэрбскахарвацкім) і таму асабліва важныя для рэканструкцыі.[16]

Культура

Дойлідзтва

Асноўны артыкул: Беларускае народнае дойлідзтва
Пакроўская царква XVIII ст. зь вёскі Логнавічы Клецкага раёну

У Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту (Строчыцы) пад адкрытым небам сабраныя помнікі беларускага народнага драўлянага дойлідзтва з розных гістарычна-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі.

На цяперашні момант экспазыцыю музэя складаюць помнікі дойлідзтва з трох рэгіёнаў — Цэнтральнай Беларусі (асноўная частка Менскай і заходняя частка Магілёўскай вобласьцяў), Падняпроўе (Магілёўская вобласьць, Аршанскі і Дубровенскі раёны Віцебскай вобласьці, а таксама раёны Гомельскай вобласьці ўздоўж рэчак Дняпро і Сож) і Паазер’е (цэнтральная і заходня тэрыторыі Віцебскай вобласьці, а таксама часткова паўночныя раёны Менскай вобласьці).

Народныя строі

Асноўны артыкул: Беларускія народныя строі

Традыцыйны народны строй беларусаў мае доўгую гісторыю разьвіцьця. Спэцыфічныя беларускія рысы ён набыў у XIVXVI стст., у пэрыяд фармаваньня беларускай народнасьці. Строй склаўся ва ўзаемаўплывах зь летувіскай, польскай, расейскай і ўкраінскай традыцыямі. Апроч гэтага, ён узбагачаўся ўплывамі інтэрнацыянальнага мескага строю і такім чынам упісваўся ў агульнаэўрапейскі кантэкст.

Традыцыйнае адзеньне ў большай, чым іншыя формы побыту, ступені адлюстроўвае нацыянальную спэцыфіку беларусаў. Асаблівая роля ў калярыстыцы адзеньня адводзілася срэбрыста-беламу колеру натуральнага лёну або воўны, які ўвасабляў сьвята і радасьць. Акрамя белага, важнае месца займаў чырвоны колер, які сымбалізаваў жыцьцё, а, аб’яднаны ў складаную сыстэму знакаў — арнамэнтаў, нанесеных на адзеньне ў часе вышыўкі або тканьня, — служыў засьцерагальным знакам.[17]

Кухня

Асноўны артыкул: Беларуская кухня
Дранікі

Беларуская кухня фармавалася на працягу многіх тысячагодзьдзяў. Яе аснову складаюць стравы і прыёмы прыгатаваньня, агульныя для ўсіх славянскіх народаў, а таксама іншых індаэўрапейскіх народаў — балцкіх, германскіх і інш.

Як і ўсе старажытныя людзі, продкі беларусаў пачаткова здабывалі ежу пры дапамозе зьбіральніцтва, рыбалоўства і паляваньня, пазьней зьявіліся земляробства і жывёлагадоўля. Да нядаўняга часу ў рацыёне большасьці насельніцтва Беларусі абсалютна пераважалі вэгэтарыянскія стравы — са збожжа, бабовых культураў, агародніны, малака і малочных прадуктаў, насеньня лёну і канапель, прадуктаў зьбіральніцтва — грыбоў, ягад, садавіны, мёду.

Традыцыйная беларуская кухня вельмі блізкая да летувіскай. На працягу XIII—XIX стст. на яе фармаваньне (асабліва ў прывілеяваных клясаў) зьдзейсьнілі значны ўплыў польская і нямецкая кухні, а таксама кухні нацыянальных меншасьцяў — габрэйская і татарская, у меншай ступені француская, італійская, вугорская і ангельская. З XIX ст. найбольшы ўплыў робіць расейская кухня.

Традыцыйныя рамёствы

Слуцкі пояс у Менскім музэі М. Багдановіча

Беларусы маюць багатую гісторыю традыцыйных мастацтваў і рамёстваў, многія зь якіх існуюць і ў наш час.

Сярод асноўных рамёстваў:

  • ткацтва
  • апрацоўка дрэва
  • ганчарная справа
  • пляценьне з саломы

Выбітныя беларусы

Глядзіце таксама

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Беларусы // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 107
  2. ^ Пра даўні этнакультурны зьвязак сьведчыць падабенства пэўных элемэнтаў матэрыяльнай культуры, пласт беларусізмаў у летувіскай мове, а таксама пласт летувізмаў у беларускайКрыніца: Літоўцы // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 432
  3. ^ Ліцвіны // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 433
  4. ^ Гісторыя на афіцыйным сайце ЗБС Бацькаўшчына
  5. ^ А. Трусаў. Вялікае Княства Смаленскае // «Наша Слова» №34 (822) 5 верасня 2007
  6. ^ Дзьвінск // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
  7. ^ 131. Як Вільня сталася жамойцкім горадам? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  8. ^ а б в Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). — Менск, 2005. С. 137
  9. ^ Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). — Менск, 2005. С. 136
  10. ^ Жыцьцё і сьмерць мітаў: Старажытная Русь // Радыё Свабода, 5 лютага 2009
  11. ^ Аляксей Дзермант, Сяргей Санько. Этнагенез беларусаў: навука і ідэалогія // ARCHE № 5 (39) — 2005
  12. ^ Віктаp Цітоў. Па старонках адной «гісторыі»* // Беларускі гістарычны агляд, Том 7 Сшытак 1 (12) Чэрвень 2000
  13. ^ Як узніклі нашы дзяржаўныя сімвалы? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  14. ^ Фадзеева В. Я. Арнамент // Этнаграфія Беларусі. — Мн. : БелЭн, 1989. С. 36
  15. ^ Вячорка В. «Кроў лягла чырвонай паласой» // З гісторыяй на «Вы»: Публіцыстычныя артыкулы. — Мн.: Беларусь, 1991. — С. 355—369
  16. ^ Сяргей Санько. Прадмова // Беларуская міфалогія: Энцыклап. слоўн. / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. — Менск: Беларусь, 2004. С. 3
  17. ^ М. Раманюк. Беларускія народныя строі. — Мн., 2003. — 60 с.

Вонкавыя спасылкі

Беларусысховішча мультымэдыйных матэрыялаў