Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
удакладненьне
стыль
Радок 1: Радок 1:
'''Установа культуры «Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь''' — [[літаратура|літаратурны]] і [[мэмарыял]]ьны [[музэй]], прысьвечаны жыцьцю і творчасьці клясыка [[беларуская літаратура|беларускае літаратуры]], народнага [[паэт]]а [[БССР]] [[Янка Купала|Янкі Купалы]]. Музэй месьціцца ў [[Менск]]у, мае філіялы ў вёсках [[Харужанцы]], [[Вязынка (Маладэчанскі раён)|Вязынка]], [[Ляўкі (Віцебская вобласьць)|Ляўкі]] і [[Яхімоўшчына]].
'''Установа культуры «Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь''' — [[літаратура|літаратурны]] і [[мэмарыял]]ьны [[музэй]], прысьвечаны жыцьцю і творчасьці клясыка [[беларуская літаратура|беларускае літаратуры]], народнага [[паэт]]а [[БССР]] [[Янка Купала|Янкі Купалы]]. Музэй месьціцца ў [[Менск]]у, мае філіялы ў вёсках [[Харужанцы]] (філіял «Акопы»), [[Вязынка (Маладэчанскі раён)|Вязынка]], [[Ляўкі (Віцебская вобласьць)|Ляўкі]] і [[Яхімоўшчына]].


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Вэрсія ад 16:51, 22 ліпеня 2010

Установа культуры «Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусьлітаратурны і мэмарыяльны музэй, прысьвечаны жыцьцю і творчасьці клясыка беларускае літаратуры, народнага паэта БССР Янкі Купалы. Музэй месьціцца ў Менску, мае філіялы ў вёсках Харужанцы (філіял «Акопы»), Вязынка, Ляўкі і Яхімоўшчына.

Гісторыя

Музэй быў створаны 19 траўня 1944 году пры Акадэміі навук БССР. Першым дырэктарам музэю была прызначана Уладзіслава Францаўна Луцэвіч, жонка Янкі Купалы. Спачатку для патрэб музэю быў адведзены трэці паверх Дома прафсаюзаў у Менску, на плошчы Свабоды, 23. 20 верасьня 1945 г. у музэі была адкрыта выстаўка аб жыцьці і творчасьці паэта.

Стварэньне пастаяннай экспазыцыі ўскладнялася тым, што дом Янкі Купалы згарэў у першыя дні вайны, а разам зь ім загінулі багаты архіў і бібліятэка паэта. У часы вайны загінуў і той архіў Янкі Купалы, які ён перадаў дзяржаўнай бібліятэцы ў даваенныя гады.

Летам 1949 г. была прынятая пастанова Савету Міністраў БССР аб пераводзе музэю ў асобны будынак па вул. Энгельса, 27. Пасьля рамонту ў гэтым будынку ў маі 1951 г. была створана першая стацыянарная музэйная экспазыцыя, якая прадэманстравала нешматлікія матэрыялы, адлюстроўваючыя толькі дзьве асноўныя тэмы ў творчасьці Янкі Купалы: «Янка Купала — паэт і драматург» і «Янка Купала ў выяўленчым мастацтве».

9 лістапада 1959 г. музэй пераехаў у спэцыяльна пабудаваны для яго будынак па вуліцы Янкі Купалы. У новым будынку была створана новая экспазыцыя, прысьвечаная жыцьцю і творчасьці паэта. Яна праіснавала да пачатку 1970-х гг.

У выніку рэарганізацыі Акадэміі навук БССР у 1962 г. музэй перайшоў у падпарадкаваньне Міністэрства культуры БССР.

У 1973 г. супрацоўнікі музэю пачалі працу над новым экспазыцыйным праектам. Адметнай рысай гэтага праекта было тое, што ў экспазыцыі, акрамя літаратурнай, прадугледжвалася значная мэмарыяльная частка: фрагмэнт пецярбурскай кватэры Янкі Купалы, гасьцёўня ў доме паэта, яго кабінэт, куток маскоўскай кватэры мастака Елісеева і іншае.

Новая экспазыцыя была створана за два гады. 5 траўня 1976 г. яна была ўрачыста адкрыта для наведвальнікаў. У 1990-я гг. адбылася яе мадэрнізацыя, больш шырока было адлюстравана жыцьцё і дзейнасьць Янкі Купалы ў 1920—1930 гг. У 2007 г., да 125-годдзя паэта, былі адноўлены залі, прысьвечаныя тэмам: «Жыцьцё і дзейнасьць Янкі Купалы ў час Вялікай Айчыннай вайны. Таямніца яго сьмерці» і «Пецярбурскі пэрыяд ў жыцьці паэта».

Экспазыцыя

Музэй мае 8 экспазыцыйных залаў. Рукапісы Янкі Купалы і выданьні яго твораў розных гадоў, асабістыя рэчы паэта, шматлікія фотаздымкі, творы жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва распавядаюць пра жыцьцё і творчасьць паэта, культурна-грамадзкае і літаратурнае жыцьцё краіны. Мэмарыяльныя куткі, інтэр’еры рабочага кабінэта, гасьцёўні, якія створаны па ўспамінах, фотаздымках, архіўных матэрыялах знаёмяць наведвальніка зь Вільняй, Пецярбургам, Масквой, перадваенным Менскам.

Залі

Залі музэю
Заля Апісаньне
Заля №1 Нараджэньне паэта, яго дзіцячыя і юнацкія гады. Гісторыя шляхецкага роду Луцэвічаў. Сваякі і родныя паэта. Фотаздымкі родных сясьцёр паэта, сваякоў па лініі маці з роду Валасевічаў. Вучоба ў вандроўнага настаўніка, у Сеньніцкай народнай школе, у Бяларуцкім народным вучылішчы. Знаёмства з С. Чаховічам, кнігі з кола чытаньня Івана Луцэвіча і яго першыя вершы на польскай мове ў польскамоўным часопісе «Зярно» (19031904). Асяродзьдзе Івана Луцэвіча: пісьменьнікі, публіцысты Ядвігін Ш. (А. Лявіцкі), А. Бурбіс, У. Самойла. Рукапіс першага верша на беларускай мове «Мая доля» (1904).
Заля №2 Пачатак літаратурнае дзейнасьці, першы паэтычны зборнік «Жалейка». Раньнія паэмы «Нікому», «Адплата каханьня». Сустрэчы і акружэньне маладога паэта першага дзесяцігодзьдзя ХХ ст. у Вільні. Праца ў рэдакцыі газэты «Наша ніва» і ў бібліятэцы «Веды» Б. Даніловіча, частка кніг з бібліятэкі «Веды». Фотаздымкі і творы паплечнікаў Янкі Купалы, пісьменьнікаў Я. Коласа, М. Багдановіча, Цёткі, С. Палуяна. Раньнія пераклады Купалам на беларускую мову твораў Т. Шаўчэнкі, М. Някрасава, І. Крылова, У. Сыракомлі, А. Міцкевіча, М. Канапніцкай.

Куток рэдакцыі газэты «Наша Ніва».

Заля №3 Лагойшчына — творчая калыска песьняра. Сюды, на хутар Акопы, дзе жылі маці і сёстры паэта, Купала прыяжджаў на працягу 15 гадоў. Тут ён нарадзіўся як лірык сусьветнага значэньня, як выдатнейшы драматург. Больш за 80 твораў маюць памету «Акопы», сярод якіх рамантычныя паэмы «Бандароўна», «Магіла льва», «Яна і я», п’есы «Паўлінка», «Прымакі», «Раскіданае гняздо», «Тутэйшыя», шматлікія вершы рознай тэматыцы. У залі экспануюцца рукапісы гэтых твораў, падсьвечнік з дому маці Купалы ў Акопах. У 1992 г. ў вёсцы Харужанцы (3 км ад Акопаў, хутар не захаваўся) адкрыты 3-ці філіял музэю.

Пецярбурскі пэрыяд жыцьця і творчасьці паэта. Падтрымка патрыярха беларускага адраджэньня, прафэсара Пецярбурскага унівэрсытэту, мовазнаўцы, выдаўца Б. Эпімах-Шыпілы. Знаёмства і сяброўства з рускім паэтам-перакладчыкам А. Карынфскім (пераклаў 16 вершаў Янкі Купалы, у вітрыне рэчы сям’і Карынфскіх). У Пецярбургу Янка Купала напісаў больш за 100 твораў, сярод якіх паэмы «Сон на кургане», «Курган»; выходзяць асобным выданьнем драматычныя паэмы «Адвечная песня» (1910), «Сон на кургане» (1913), 2-гі паэтычны зборнік «Гусляр» (1910), галоўная тэма — мастак і сьвет, мастак і народ, 3-ці паэтычны зборнік «Шляхам жыцця» (1913), вяршыня беларускай паэзіі пачатку ХХ стагодзьдзя.

Мэмарыяльная частка — інтэр’ер пакою, дзе жыў Купала ў Пецярбургу ў 1909—1913 гг.

Заля №4 Сустрэча Купалы з Якубам Коласам на хутары Смольня ў ліпені 1912 г.

Праца ў газэце Наша Ніва. Спачатку (з 1913 г.) простым супрацоўнікам, а з сакавіка 1914 г. і да закрыцьця газэты ў жніўні 1915 г. — рэдактарам. За час існаваньня газэты было надрукавана каля 160 вершаў, 5 паэм, шмат публіцыстычных артыкулаў Купалы.

Вучоба Купалы ў Маскоўскім гарадзкім народным унівэрсытэце імя А. Шаняўскага, дзе ён быў слухачом гісторыка-філязофскага цыклу (верасень 1915 г. — студзень 1916 г.). 23 студзеня 1916 года ў Маскве паэт бярэ шлюб з Уладзіславай Станкевіч. Служба Купалы ў арміі, у дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін (1916—1917).

Комплекс матэрыялаў, прысьвечаных У.Ф. Луцэвіч — жонцы паэта, стваральніку і першаму дырэктару музэю.

Макет сцэнічнага афармленьня спэктаклю «Паўлінка» у пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Заля №5 Янка Купала — драматург. Стваральнік нацыянальнага тэатру.

Драматычныя паэмы Купалы «Адвечная песьня» (1908), «Сон на кургане» (1910), «На папасе» (1913) — першыя спробы у драматургіі.

У 1912 г. Купала напісаў п'есу «Паўлінка». Камэдыя шчодра аздоблена нацыянальным калярытам, сакавітым народным гумарам. Упершыню камэдыя была пастаўлена 27 студзеня 1913 г. ў Вільні Беларускім музычна-драматычным гуртком. 9 лютага 1913 г. была пастаўлена ў Пецярбургу Беларускім навукова-літаратурным гуртком, ролю Паўлінкі выконвала Паўліна Мядзёлка. У Беларусі п'есу паставіў Ф. Ждановіч 15 жніўня 1915 г. З 1920 г. «Паўлінка» ідзе на сцэне Купалаўскага тэатру. Кожны тэатральны сэзон тэатру адкрываецца спэктаклем па гэтай п'есе.

Драма «Раскіданае гняздо» напісана ў 1913 г. Гэта аўтабіяграфічны твор, асэнсаваньне нацыянальнай і сямейнай драмы. Упершыню п'еса была пастаўлена 10 ліпеня 1917 г. ў Менску Першым беларускім таварыствам драмы і камэдыі. У 1997 г. п'еса пастаўлена ў Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя М.Горкага.

П'еса-жарт «Прымакі» напісана ў 1913 г. ў Акопах. Упершыню пастаўлена ў 1917 г. Беларускім таварыствам драмы і камэдыі. У 2000 г. п'еса была пастаўлена ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры.

Заля №6 Ідэя незалежнасьці Беларусі ў творчасьці паэта. Жыцьцё ў 1917—1918 гг. у Смаленску. Смаленскі цыкл вершаў, прасякнуты роздумам пра лёс Бацькаўшчыны. Падзеі лютаўскай і кастрычніцкай рэвалюцый, стварэньне БНР, водгук паэта на падзеі. Публіцыстыка Купалы на старонках газэты «Беларусь». Паэтычная канцэпцыя незалежнасьці Беларусі ў вершы «Паўстань» (1919).

Стварэньне БССР, пераезд Купалы ў Менск. Выданьне часопіса «Рунь». Палітыка беларусізацыі напачатку 20-х гг. Стварэньне БДУ, Інстытуту беларускай культуры (Інбелкульт), які ў 1928 г. быў ператвораны ў Беларускую Акадэмію навук. Верш Купалы «Перад будучыняй», з-за публікацыі якога быў забаронены альманах «Адраджэньне» (1922).

Асяродзьдзе пісьменьніка ў Менску: Ул. Ігнатоўскі, В. Ластоўскі, Б. Эпімах-Шыпіла, беларускія пісьменьнікі, што ўваходзілі ў аб'яднаньні «Маладняк», «Полымя», «Узвышша».

Грамадзкая дзейнасьць: удзел у Акадэмічнай канфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі, сапраўдны член Акадэміі Навук, старшыня камітэту навуковых працаўнікоў і пісьменьнікаў БССР па абароне Беларускай сялянска-рабочай грамады, удзел у рабоце VІІ з’езда Саветаў БССР з правам рашаючага голасу.

Наданьне Купалу званьня народнага паэта Беларусі. Водгукі і віншаваньні ў гонар падзеі (1925).

Менск у жыцьці і творчасьці Купалы, панарама гораду ў 30-ыя гг. Пабудова культурнага жыцьця ў Менску, удзел пісьменьніка ў стварэньні нацыянальнага тэатру. Гісторыя п'есы «Тутэйшыя».

Макет дома Янкі Купалы па вуліцы Кастрычніцкай, 40, дзе з 1927 г. па 1941 г. жыў паэт з сям'ёй.

Заля №7 30-я гады і Вялікая Айчынная вайна ў жыцьці і творчасьці паэта.

Паездкі па Беларусі, паэма «Над ракой Арэсай» (1933). Наведваньне Чэхаславакіі. І з’езд ССП СССР, сустрэчы з М. Горкім, савецкімі пісьменьнікамі. Ляўкоўскі цыкл вершаў. Ляўкі – дача паэта з 1926 г. па 1941 г. З 1978 г. – цэнтар Купалаўскага мэмарыяльнага запаведніка «Ляўкі», філіял музэю.

Падзеі 1930 г., рэпрэсіі ў дачыненьні да беларускай інтэлігенцыі і Янкі Купалы. Спроба самагубства, ліст пісьменьніка да старшыні ЦВК БССР і СССР А. Чарвякова.

Жыцьцёвыя шляхі пісьменьніка ў гады Вялікай Айчыннай вайны: ЛяўкіМаскваКлязьма – Чарнарэцкае лясніцтва – ПячышчыКазань - Масква.

Загадкавая і трагічная сьмерць у чэрвені 1942 года. Фрагмэнты інтэр’еру гатэлю «Масква» і пакою № 414, дзе правёў апошнія хвіліны свайго жыцьця Янка Купала.

Мэмарыяльная частка – інтэр’ер гасьцёўні ў доме паэта ў Менску.

Заля №8 Мэмарыяльная частка — рабочы кабінэт Янкі Купалы, ў доме па вуліцы Кастрычніцкай, 36а (40), створаны па ўспамінах сучасьнікаў і па дакументальных фотаздымках.

Творчасьць паэта ў музычным і выяўленчым мастацтве.

Унікальныя, памятныя выданьні твораў Янкі Купалы, у тым ліку на замежных мовах.

Сувэнірная прадукцыя музэю.

Інфармацыя для турыстаў

Музэй месьціцца ў Менску па вул. Янкі Купалы 4, на месцы былога дома паэта.

Часы працы: 9:0017:30 у Пн.-Ср. і Пт.-Сб., 9:0021:00 у Чц..[1].

Пры наведваньні музэю можна скарыстацца паслугамі супрацоўнікаў музэю для правядзеньня аглядавай, тэматычных, тэатралізаваных экскурсій, лекцый і мультымэдыйных прэзэнтацый, а таксама музэйна-пэдагагічных праграмаў. Кошт за ўваход ад 1000 да 2500 рублёў, экскурсійнага білету — ад 8000 да 12 000 рублёў[1].

Філіялы

Вязынка

Вёска Вязынка — малая радзіма Янкі Купалы. Філіял зьяўляецца самым вядомым з усіх філіялаў музэю. Створаны паводле пастановы СНК БССР № 1139-292 ад 4 жніўня 1945 г.[2] Адкрыты для наведвальнікаў 20 чэрвеня 1948 г. Уяўляе сабой поўнасьцю адноўлены дом бацькоў паэта канца 19 ст., у якім ён нарадзіўся ў 1882 г. У доме разьмяшчаецца літаратурна-мэмарыяльная экспазыцыя, прысьвечаная дзяцінству і юнацтву Купалы.

У адноўленым будынку сьвірана з 1992 г. дзейнічае этнаграфічная экспазыцыя, прысьвечаная народным сьвятам і абрадам, якія знайшлі ўвасабленьне ў творчасьці паэта.

У красавіку 1972 г. у сувязі з 90-гадовым юбілеем Янкі Купалы на тэрыторыі філіяла «Вязынка» створаны Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік з плошчай 21 га[3].

Штогод на яго тэрыторыі ў дзень нараджэньня народнага паэта Беларусі (7 ліпеня) праводзіцца сьвята паэзіі, працы і песьні[3].

Інфармацыя для турыстаў

Адрас: 222322, в. Вязынка, Радашковіцкі сельсавет, Маладэчанскі раён, Менская вобласьць[3].
Праезд: электрычкай МенскМаладэчна да станцыі «Вязынка»[3].
Часы працы: 10:00—17:00 кожны дзень, акрамя панядзелка[3].
Тэлефон: +375 1767 503-03-40[4]

Акопы

Заснаваны 5 верасьня 1989 г. паводле загаду № 141 Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Адкрыты для наведвальнікаў 29 жніўня 1992 г. у гонар 110-й гадавіны з дня нараджэньня паэта. Месьціцца ў вёсцы Харужанцы, каля якой маці паэта Б.І. Луцэвіч арандавала хутар Акопы. Цягам 15 гадоў Купала прыяжджаў і жыў на гэтым хутары і напісаў тут больш за 80 вершаў, п'есы «Паўлінка», «Тутэйшыя», «Раскіданае гняздо», паэмы «Магіла льва», «Бандароўна» і іншыя. Ад хаты Луцэвічаў захаваўся адно фундамэнт, студня і альтанка. Менавіта з жыхароў Харужанцаў Купала пісаў пэрсанажаў «Паўлінкі». У гэтых мясьцінах нарадзіўся вядомы выраз «тудэма-сюдэма».[5].

Пад музэй у 1989 г. быў узьведзены тыпавы будынак канца 19 — пачатку 20 ст.. Асаблівасьць экспазыцыі філіялу — наяўнасьць тэатральнай залі, таму што менавіта ў Акопах праявіўся талент Янкі Купалы — драматурга. На падыходзе да будынка музэю скульптарамі А. Заспіцкім і Г. Мурамцавым створана скульптурная кампазыцыя «Малады Купала»[6].

Інфармацыя для турыстаў

Адрас: 223124, в. Харужанцы, Янушкавіцкі сельсавет, Лагойскі раён, Менская вобласьць[6].
Праезд: аўтобусам МенскЯнушкавічы да прыпынку «Харужанцы»[6].
Часы працы: 10:00—17:00 кожны дзень, акрамя панядзелка[6].
Тэлефон: +375 1774 5-23-69[6]

Ляўкі

Філіял «Ляўкі» — адзін з найбольш жывапісных філіялаў музэю, разьмешчаны на беразе Дняпра, на былой дачы паэта. Заснаваны 04 жніўня 1945 г. паводле пастановы № 1139-292 СНК БССР[2]. Знаходзіцца ў аднайменнай вёсцы Аршанскага раёну. Плошча філіяла складае 19 га[7].

У 1981 г. па праекту мастакоў Я. Раманоўскага і Ф. Анісовіча была адноўлена дача Купалы, якая згарэла пад час Другой сусьветнай вайны. Цяпер тут разьмяшчаецца мэмарыяльная экспазыцыя, прысьвечаная жыцьцю паэта ў Ляўках у 1930—1940-я гады. У склад комплексу ўваходзяць: гаспадарчыя пабудовы, дом шафёра, гараж, у якім экспануецца машына Купалы «Шэўрале», падараваная яму ўрадам БССР у 1935 г.

Скульптурная кампазыцыя А. Анікейчыка зьяўляецца адным з лепшых помнікаў паэту.

Асноўная літаратурна-дакумэнтальная экспазыцыя месьціцца ў доме былога лясьніцтва, каторы ацалеў пад час вайны і ў ім у 1935 г. спыняўся Купала, калі прыяжджаў сюды для ўдзелу ў творчых сустрэчах пісьменьнікаў[7].

Інфармацыя для турыстаў

Адрас: 211038, в. Ляўкі, Зубаўскі сельсавет, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць[7].
Часы працы: 10:00—17:00 кожны дзень, акрамя панядзелка[7].
Тэлефон: +375 216 27-16-46[7]

Яхімоўшчына

Заснаваны 24 студзеня 1997 г. паводле загаду № 6 дырэктара музэю. Адкрыты для наведвальнікаў 30 траўня 2001 г. Месьціцца ў аднайменнай вёсцы Маладэчанскага раёну.

У Яхімоўшчыне ў 1906—1907 гг. паэт працаваў памочнікам вінакура на бровары. У той час ён напісаў свае выдатныя вершы, сярод якіх «А хто там ідзе?», «З песень нядолі», «Дайце мне волю», і інш., якія склалі яго першы зборнік «Жалейка».

Інфармацыя для турыстаў

Адрас: 211038, в. Яхімоўшчына, Палачанскі сельсавет, Маладэчанскі раён, Менская вобласьць[8].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі