Янка Купала: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Глядзіце таксама: дапаўненьне
Радок 98: Радок 98:


== Ушанаваньне памяці ==
== Ушанаваньне памяці ==
Імем Янкі Купалы названыя Інстытут Мовы і Літаратуры [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі]], вуліца, парк і [[Купалаўская (станцыя мэтро)|станцыя мэтро]] ў [[Менск]]у, запаведнік каля Вязынкі, [[Праспэкт Янкі Купалы (Горадня)|праспэкт у Горадні]]. У 1959 пачала прысуджацца Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы (ад 1965 году - Дзяржаўная прэмія імя Я. Купалы). Дзейнічаюць музэй Купалы ў Менску і ягоныя фiлii ў Вязынцы, Ляўках i Акопах.
Імем Янкі Купалы названыя Інстытут Мовы і Літаратуры [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі]], вуліца, парк і [[Купалаўская (станцыя мэтро)|станцыя мэтро]] ў [[Менск]]у, запаведнік каля Вязынкі, [[Праспэкт Янкі Купалы (Горадня)|праспэкт у Горадні]]. У 1959 пачала прысуджацца Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы (ад 1965 году - Дзяржаўная прэмія імя Я. Купалы). Дзейнічаюць [[Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы|музэй Купалы]] ў Менску і ягоныя фiлii ў [[Вязынка (Маладэчанскі раён)|Вязынцы]], [[Ляўкі (Віцебская вобласьць)|Ляўках]], [[Харужанцы|Харужанцах]] (філіял «Акопы») і [[Яхімоўшчына|Яхімоўшчыне]].


[[2 ліпеня]] [[1942]] была прынятая пастанова аб прысваеньнi [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Белдзяржунiверсiтэту]] iмя Янкi Купалы. Пастанова так і не была ажыцьцёўленая, хоць дасюль і не адмянялася<ref name="camarade"/>.
[[2 ліпеня]] [[1942]] была прынятая пастанова аб прысваеньні [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Белдзяржунiверсытэту]] імя Янкі Купалы. Пастанова так і не была ажыцьцёўленая, хоць дасюль і не адмянялася<ref name="camarade"/>.


== Бібліяграфія ==
== Бібліяграфія ==

Вэрсія ад 16:51, 22 ліпеня 2010

Янка Купала
Янка Купала
Янка Купала
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Іван Дамінікавіч Луцэвіч
Псэўданімы Адзін з «парнасьнікаў»; Вайдэльота; Здарэнец; Левы; Марка Бяздольны; Ня-Гутнік; Стары Мінчук; Янук з-пад Мінска; Янук Купала; К.; І.К.; Я.К.; К-а; Л.; І.Л.; Л.І.
Нарадзіўся 7 ліпеня 1882(1882-07-07)[1]
Памёр 28 чэрвеня 1942(1942-06-28)[2][1] (59 гадоў)
Пахаваны
Бацькі Дамінік Луцэвіч[d]
Бянігна Луцэвіч[d]
Сужэнец Уладзіслава Луцэвіч
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, драматург, публіцыст
Гады творчасьці 19031942
Кірунак паэзія, драматургія
Мова расейская мова[4], беларуская мова[5] і польская мова
Дэбют «Modlitwa» // часопіс «Ziarno», №13, 1903[3]
Прэміі Народны паэт БССР (1925)
Сталінская прэмія (1941)
Узнагароды
ордэн Леніна
Сталінская прэмія Народны паэт Беларусі
Подпіс Выява аўтографу
Творы ў Вікікрыніцах
Творы на сайце Knihi.com
Іван Луцэвіч
Янка Купала, 1925 г.
Янка Купала, 1925 г.

герб Навіна
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 7 ліпеня 1882(1882-07-07)[1]
Памёр 28 чэрвеня 1942(1942-06-28)[2][1] (59 гадоў)
Пахаваны
Род Луцэвічы
Бацькі Дамінік Ануфрыевіч Луцэвіч
Бянігна Іванаўна Валасевіч
Жонка Уладзіслава Францаўна Станкевіч
Рэлігія рыма-каталік
Дзейнасьць паэт, драматург, перакладнік, пісьменьнік, журналіст, публіцыст
Подпіс Выява аўтографу

Я́нка Купа́ла (сапраўднае імя Іва́н Даміні́кавіч Луцэ́віч; 7 ліпеня 1882 (25 чэрвеня паводле старога стылю) — 28 чэрвеня 1942) — клясык беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выбітны дзеяч беларускага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя.

Біяграфія

Дзяцінства й юнацтва

Нарадзіўся 7 ліпеня 1882 году (па новым стылі) ў фальварку Вязынка пад Менскам (цяпер у Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці). Бацькі — Дамінік Ануфрыевіч Луцэвіч і Бянігна Іванаўна Валасевіч — належалі да дробнай зьбяднелай шляхты, арандавалі зямлю ў памешчыцкіх фальварках. Пры хрышчэньні ў Радашковіцкім касьцёле Івана Луцэвіча запісалі дваранінам, але пазьней паводле афіцыйных дакумантаў ён належаў да мяшчан. У 1898 годзе Купала закончыў Бяларуцкае народнае вучылішча. Пасьля сьмерці бацькі ў 1902 годзе Купала працаваў на гаспадарцы, таксама на пасадах хатняга настаўніка, пісара ў судовага сьледчага ў Радашковічах (1903), практыканта на бровары і іншых[6].

Першыя публікацыі

Першыя творы Купалы — некалькі сэнтымэнтальных вершаў на польскай мове, надрукаваных ў 19031904 гадох у часопісе «Ziarno» пад псэўданімам «К-а». Першы верш на беларускай мове — «Мая доля» (датуецца 15 ліпеня 1904 году). Першае беларускамоўнае выступленьне ў друку — публікацыя 15 траўня 1905 году ў газэце «Северо-Западный край» верша «Мужык». Першая публікацыя ў беларускамоўнай прэсе — верш «Касцу», надрукаваны ў «Нашай Ніве» 11 траўня 1907 году. Улетку таго ж году ў «Нашай Ніве» зьяўляюцца й іншыя творы Купалы. Яго раньнім вершам уласьцівае падабенства да фальклёру й беларускай паэзіі XIX стагодзьдзя.

На працягу 19061907 гадоў пішуцца паэмы «Зімою», «Нікому», «Адплата каханьнем», 18 сьнежня 1908 году «Наша Ніва» публікуе паэму «У Піліпаўку». У тым жа годзе скончана праца над паэмамі «Адвечная песьня» і «За што?». Тэмаю гэтых твораў стала сацыяльная несправядлівасьць ды прыгнёт.

Віленскі й пецярбурскі пэрыяды

Восеньню 1908 году Купала пераяжджае ў Вільню, дзе супрацоўнічае з рэдакцыяй «Нашай Нівы». У віленскі пэрыяд узьнікаюць шмат шырокавядомых потым вершаў — «Маладая Беларусь», «Заклятая кветка», «Адцьвітаньне» ды іншыя, некаторыя зь іх друкуе «Наша Ніва».

У 1908 годзе ў Пецярбургу ў выдавецтве «Загляне сонца і ў наша ваконца» выходзіць першы зборнік Купалы пад назвай «Жалейка». У кастрычніку таго ж году Санкт-Пецярбурскі камітэт па справах друку пры Міністэрстве ўнутраных спраў вырашае канфіскаваць зборнік як антыдзяржаўны, і прыцягнуць аўтара і выдавецтва да адказнасьці. Цаною нямалых клопатаў арышт з кнігі быў зьняты, аднак у 1909 годзе наклад кнігі паўторна канфіскаваны па загадзе віленскага генэрал-губэрнатара Мікалая Кршывіцкага. Каб не зашкодзіць афіцыйнай рэпутацыі «Нашай Нівы», Купала кідае працу ў рэдакцыі.

Хата, у якой нарадзіўся Янка Купала (фальварак Вязынка, Менская вобласьць, Беларусь)

У сьнежні 1909 году Купала падаецца ў Пецярбург. Там ён уладкоўваецца на курсы А. Чарняева, дзе выкладалі вядомыя пецярбурскія вучоныя. 8 ліпеня 1910 году асобнай кніжкай выходзіць паэма Купалы «Адвечная песьня», а 13 кастрычніка 1910 году — другі яго зборнік «Гусьляр». У зьмешчаных у зборніку вершах гучаць прызывы да абуджэньня нацыянальнай годнасьці ды змаганьня за волю, але ж вершы з адкрытымі заклікамі да паўстаньня («Зваяваным» і іншыя) былі выкрэсьленыя са зборніку перад выданьнем, каб пазьбегнуць цэнзуры. У траўні 1910 году завершаная паэма «Курган», а ў жніўні таго ж году — драматычная паэма «Сон на кургане», адзін з найбольш значных твораў паэта, сымбалічная выява беднаснага становішча ў тагачаснай Беларусі, спроба вылучыць яго глыбінныя прычыны. Асобным выданьнем паэма выйшла ў 1912 годзе там жа, ў Пецярбургу.

У 19111913 гадох Купала ўлетку наведвае маці й сясьцёр у Беларусі, у фальварку Акопы. 3 чэрвеня 1912 году ён завяршыў свой першы сцэнічны твор — камэдыю «Паўлінка», якая ў наступным годзе была выдадзена ў Пецярбургу, а потым і пастаўлена на сцэне — спачатку ў Пецярбургу, потым у Вільні, нарэшце летам 1913 году ў Радашковічах. На спэктаклях прысутнічаў сам аўтар. Ў чэрвені 1913 году там жа, ў Акопах, завершана гістарычная паэма «Бандароўна», сьледам за ёю — паэмы «Магіла льва», «Яна і я», а таксама сцэнічны жарт «Прымакі».

Вясной 1913 году быў выдадзены трэці зборнік Купалы — «Шляхам жыцьця». У вершах, што склалі гэты зборнік, у адрозьненьне ад папярэдніх двух, прыметны значны ўплыў эстэтыкі мадэрну й сымбалізму. Сярод іншых твораў у зборніку была зьмешчана драматычная паэма «На папасе».

Верасьнем 1913 году датуецца цэнтральны твор у дарэвалюцыйнай творчай спадчыне Купалы — драма «Раскіданае гняздо». Ў ёй адлюстраваная трагедыя беларускага народу на прыкладзе адной сялянскай сям’і, якая застаецца безь зямлі й прытулку. Купала ставіць перад сваімі героямі праблему выбару: вечнаму маўкліваму трываньню ды прыстасаваньню да абставінаў супрацьпастаўляецца утапічная ідэя «Вялікага сходу», як адзіны паратунак ад несправядлівасьці. П’еса была пастаўлена на сцэне толькі ў 1917 годзе, пасьля рэвалюцыі, а надрукавана яшчэ пазьней — у 1919 годзе у Вільні.

Увосень 1913 году Купала вяртаецца ў Вільню, дзе спачатку працуе сакратаром Беларускага выдавецкага таварыства, а потым ізноў супрацоўнічае з «Нашай Нівай». З 7 сакавіка 1914 году газэта выходзіць за подпісам Купалы як рэдактара. Адначасова ён дапамагае Максіму Багдановічу ды Канстанцыі Буйло ў выданьні зборнікаў іх паэзіі.

Гады вайны й акупацыі

У жніўні 1914 году пачынаецца першая сусьветная вайна, і Купала зь верасьня па сьнежань 1914 году працуе над цыклам антываенных вершаў «Песьні вайны». Таксама ён піша артыкулы ў «Нашай Ніве», накіраваныя супраць вайны. За артыкул «Думкі» Купала меўся быць прыцягнуты да судовай адказнасьці, але з прычыны набліжэньня фронту да Вільні ды пачатку эвакуацыі суд не адбыўся. У верасьні 1915 году Купала пераяжджае зь Вільні ў Акопы.

У канцы верасьня 1915 году ён едзе ў Маскву, там вучыцца ў Народным унівэрсытэце імя А. Л. Шаняўскага. Там жа ён 23 студзеня 1916 году жэніцца з Уладзіславай Францаўнай Станкевіч ды пераяжджае ў Менск. У студзені 1916 году Купала прызываецца ў армію, трапляе ў дарожна-сапёрны атрад, які знаходзіўся ў Менску, а летам таго ж году быў пераведзены ў Полацак. Час нямецкай акупацыі Купала правёў у Смаленску. З 1916 да восені 1918 году ніводнага твора ён не напісаў. У кастрычніку-сьнежні 1918 году Купала стварае нізку вершаў-заклікаў, якая станае яго водгукам на падзеі тых гадоў — рэвалюцыі, акупацыі, абвяшчэньне БНР: «Час!», «На сход!», «Пчолы», «Званы» і іншыя.

Купала вяртаецца ў Менск у студзені 1919 году. 25 жніўня выйшаў першы нумар рэдагаванай Купалам газэты «Звон». Ён піша новыя вершы і друкуе шматлікія артыкулы на тэмы нацыянальнага адраджэньня ды змаганьня за волю, адначасова перакладае на беларускую мову «Слова аб палку Ігаравым». 24 чэрвеня 1920 году быў налажданы банкет з нагоды 15-годзьдзя літаратурнай творчасьці Купалы. На ім паэт выступіў з прамовай, тэкст якой да 1988 году ня быў апублікаваны.

Пачатак 20-х гадоў

На пачатку 20-х гадоў, пасьля абвяшчэньня БССР, Купала працуе намесьнікам загадчыка літаратурна-выдавецкага аддзела Наркамасьветы БССР, рэдагуе часопіс «Вольны сьцяг», дапамагае ўтварэньню Інстытута беларускай культуры, сапраўдным членам якога быў абраны ў 1922 годзе (па ўтварэньні на базе Інбелкульту Акадэміі навук у 1928 годзе Купала стаў акадэмікам). У 1922 годзе выходзіць зборнік «Спадчына», які складаецца як з новых вершаў, так і са створаных падчас першай сусьветнай вайны. Вершы «Паўстань з народу нашага, прарок…» і «Жыды!» былі выдаленыя са зборніку па цэнзурных меркаваньнях.

24 студзеня 1922 году зьяўляецца верш «Перад будучыняй», а за ім — верш «Пазвалі вас…» У гэтых вершах Купала выказвае сваё стаўленьне да бальшавікоў і заклапочанасьць бягучай сытуацыяй. Абодва творы былі забароненыя. Першы нумар толькі што заснаванага часопісу «Адраджэньне», у якім быў надрукаваны верш «Перад будучыняй», быў канфіскаваны.

31 жніўня 1922 году ў Акопах Купала завяршае працу над трагікамедыяй «Тутэйшыя» — іранічнай панарамай гарадзкога жыцьця акупацыйных часоў. Афіцыйная крытыка абвінавачвае аўтара ў «дробнабуржуазным народніцтве» ды «супрацьстаўленьні сябе пралетарскай дыктатуры». У тым жа 1922 годзе Купала ўдзельнічае разам зь іншымі беларускімі паэтамі ў спробе стварыць літаратурную суполку пад назвай «Вір». Калі ДПУ пачало праверку будучых членаў суполкі, то амаль усе яны атрымалі адмоўныя характарыстыкі, у тым ліку Купала быў названы «беларускім пісьменьнікам-шавіністам». Суполку забаранілі.

У 1924 годзе Купала друкуе паэму «Безназоўнае», у якой усхваляе барацьбу за незалежнасьць папярэдніх гадоў і заклікае не спыняць змаганьня, замацоўваць ужо дасягнутае і пакінуць пасьля сябе цалкам вольную Беларусь. У 1925 годзе паэт атрымлівае тытул Народнага паэта БССР. Летам 1926 году ў часопісе «Полымя», што прыйшоў на зьмену «Адраджэньню», была надрукаваная нізка вершаў, многія зь якіх былі пратэстнымі і трапілі пад строгую забарону: «Царскія дары», «Каб», «Акоў паломаных жандар…» і іншыя.

Канец 20-х і 30-я гады

У 1927 годзе Купала ўзначальвае літаратурную суполку «Полымя», якая аб’яднала пісьменьнікаў-«адраджэнцаў». 7 лістапада 1927 году беларускія газэты друкуюць паэму Купалы «З угодкавых настрояў», прысьвечаную 10-годзьдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі. У паэме ўхваляюцца падзеі кастрычніка 1917 году з надзвычай вялікім патасам, празь які праглядае яўная насьмешка.

Падчас візыту ў Чэхаславаччыну ў 1927 прадстаўнік эміграцыйнага ўраду БНР патаемна прапанаваў Купалу палітычны прытулак у Чэхіі. Паэт адмовіўся, спаслаўшыся на радню ў Беларусі[7].

У наступныя гады пачынаецца хваля рэпрэсіяў сярод творчай інтэлігенцыі, і Купала, як і шмат іншых беларускіх ды расейскіх паэтаў, прымушаны пісаць на замову ўлады ўхвальныя вершы на тэмы «будаўніцтва сацыялізму». Ён шмат разоў выклікаўся на допыты па справе контррэвалюцыйнай арганізацыі «Саюз вызваленьня Беларусі», якая ў рэальнасьці не існавала. 20 лістапада 1930 году, ня вытрымаўшы зьдзекаў, Купала робіць спробу самагубства, але застаецца жывы. Лежучы ў шпіталі, канчаткова зломлены, ён падпісвае г. зв. «Адкрыты ліст Я. Купалы» з адрачэньнем ад нацыянальнай ідэі. У гэтым лісьце, надрукаваным у газеце «Зьвязда» 14 сьнежня 1930 году, Купала «шчыра» раскайваецца ў контр-рэвалюцыйнай дзейнасьці, у сваёй ідэйна-натхняючай ролі ў беларускім нацыянальна-дэмакратычным руху.

Творчасьць Купалы 30-х гадоў складаецца з прасавецкіх вершаў ды артыкулаў, пазбаўленых мастацкае вартасьці, апроч цыклу вершаў 1935 году, створаных у вёсцы Ляўкі («Сонцу», «Лён», «Дарогі» і іншыя), паэмы «Над ракой Арэсай» (1933), прысьвечанай калектывізацыі, ды паэмы «Тарасова доля» (1939) памяці Тараса Шаўчэнкі. Зь вершаў 30-х гадоў быў складзены зборнік «Ад сэрца» (1940), за які Купала ў 1941 годзе атрымаў Сталінскую прэмію ў галіне літаратуры і мастацтва.

Апошнія гады і сьмерць

Другая сусьветная вайна застала Купалу ў Коўне, дзе 22 чэрвеня 1941 году ён спыніўся па дарозе з Рыґі, вяртаючыся са зьезду пісьменьнікаў савецкай Латвіі. Забраўшы зь Менску жонку, пісьменьнік зьехаў у Маскву, а адтуль напрыканцы кастрычніка эвакуяваны ў Печышчы (Татарстан). Ён стварае шэраг вершаў — зваротаў да свайго народу, у якіх заклікае да барацьбы з акупантамі: «Беларускім партызанам», «Зноў будзе шчасьце мець і волю…», «Паўстаў народ…» і іншыя.

4 чэрвеня 1942 году Купала быў раптоўна выкліканы ў Маскву тэлеграмай ад старшыні Саўнаркаму БССР І. С. Былінскага. 28 чэрвеня ў Маскве Купала трагічна загінуў, упаўшы зь лесьвіцы ў гатэлі «Масква». Паэт быў пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках, а праз 20 гадоў яго прах быў перавезены ў Беларусь. Цяпер магіла Янкі Купалы знаходзіцца на Вайсковых могілках у Менску, побач з магілай Якуба Коласа. Тамсама знаходзіцца й магіла маці паэта Бянігны Іванаўны, якая памерла ў акупаваным Менску, перажыўшы сына на два дні[7].

Існуе тры вэрсіі гібелі паэта.

  1. Афіцыйная вэрсія — няшчасны выпадак. Па заключэньні сьледчых, паэту зрабілася блага (па іншых зьвестках, ён быў у стане алькагольнага ап’яненьня), ён абапёрся на парэнчы, але не ўтрымаўся, перакуліўся празь іх і зваліўся ў лесьвічны пралёт.
  2. Другая вэрсія — забойства, справа рук НКВД. Ніякіх дакумэнтальных пацьвярджэньняў гэтаму няма, але шмат хто з дасьледнікаў прытрымліваецца гэтай вэрсіі. Ускосным пацьверджаньнем гэтага можна лічыць хіба тое, што ніякага грунтоўнага высьвятленьня абставінаў гібелі Купалы не праводзілася — кіраўнікі партыі толькі абвясьцілі: «Напіўся ды ўпаў…». У любым выпадку, у дасьледнікаў у шасьцідзесятых гадох так і не атрымалася знайсьці матэрыялаў крымінальнай справы пра сьмерць Янкі Купалы.
  3. Самагубства. Дэпрэсія, у якой знаходзіўся паэт, таксама магла аказаць вялізны ўплыў на ягоны псыхічны стан. Паэт раней ужо рабіў спробу самагубства ў 1930.

Галоўнаю прычынаю ўсіх трох вэрсіяў сьмерці Янкі Купалы маглі стаць чуткі пра прысваеньне ў акупаваным Менску адной з вуліцаў імя Івана Луцэвіча. Ціск НКУС і пастаянныя даносы на паэта пра ягоныя сувязі з нацыстамі, падагрэтыя гэтымі чуткамі, уплывалі на псыхалягічны стан паэта і маглі стацца прычынаю забойства. Хоць насамрэч менская вуліца была названая ў гонар Івана Луцкевіча — заснавальніка «Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады». А вуліца імя Янкі Купалы магла зьявіцца ў Менску яшчэ да вайны, аднак тагачасны сакратар ЦК КПБ Панцеляймон Панамарэнка выкрасьліў з партыйнай пастановы прозьвішча паэта, унесенае з фармулёўкай «на прапанову працоўных»[7].

Ушанаваньне памяці

Імем Янкі Купалы названыя Інстытут Мовы і Літаратуры Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, вуліца, парк і станцыя мэтро ў Менску, запаведнік каля Вязынкі, праспэкт у Горадні. У 1959 пачала прысуджацца Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы (ад 1965 году - Дзяржаўная прэмія імя Я. Купалы). Дзейнічаюць музэй Купалы ў Менску і ягоныя фiлii ў Вязынцы, Ляўках, Харужанцах (філіял «Акопы») і Яхімоўшчыне.

2 ліпеня 1942 была прынятая пастанова аб прысваеньні Белдзяржунiверсытэту імя Янкі Купалы. Пастанова так і не была ажыцьцёўленая, хоць дасюль і не адмянялася[7].

Бібліяграфія

Зборнікі вершаў

  • «Жалейка» (1908)
  • «Гусьляр» (1910)
  • «Шляхам жыцьця» (1913)
  • «Спадчына» (1922)
  • «Ад сэрца» (1940)

Паэмы

  • «Зімою» (1907)
  • «Нікому» (1907)
  • «Адплата каханьнем» (1907)
  • «У Піліпаўку» (1908)
  • «За што?» (1908)
  • «Адвечная песьня» (1908)
  • «Курган» (1910)
  • «Сон на кургане» (1910)
  • «Бандароўна» (1913)
  • «Магіла льва» (1913)
  • «Яна і я» (1913)
  • «На папасе» (1913)
  • «Безназоўнае» (1924)
  • «З угодкавых настрояў» (1927)
  • «Над ракой Арэсай» (1933)
  • «Тарасова доля» (1939)

П’есы

  • «Паўлінка» (1912)
  • «Прымакі» (1913)
  • «Раскіданае гняздо» (1913)
  • «Тутэйшыя» (1922)

Пераклады

Перавыданьні

Пасьля сьмерці Купалы выдаваліся шматлікія зборы яго твораў, кнігі выбраных вершаў, паэм і публіцыстыкі. У 2003 годзе завершана выданьне поўнага збору твораў Янкі Купалы ў 9-ці тамах.

Творы Купалы перакладзены на 117 моваў сьвету.

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ а б в г Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  2. ^ а б Janka Kupala // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. ^ Уладзімір Конан. Жанры малітвы ў паэзіі Янкі Купалы // Наша вера, 28 лютага 2004
  4. ^ CONOR.SI
  5. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  6. ^ Янка Купала // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. С. 317
  7. ^ а б в г Васючэнка, Пятро (7 ліпеня 2007) Купала прадказаў таталітарызм і глабалізацыю. «Труд-7». Праверана 8 лютага 2009 г.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Янка Купаласховішча мультымэдыйных матэрыялаў