Абмеркаваньне:Летувісы: розьніца паміж вэрсіямі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Adash (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Adash (гутаркі | унёсак)
Радок 11: Радок 11:
== «у беларускай мове назвы народаў з маленькай» (c) Wizardist ==
== «у беларускай мове назвы народаў з маленькай» (c) Wizardist ==


Спадар [[Удзельнік:Wizardist|Wizardist]], калі ласка? аргумэнтуй гэтае сваё вышэйдадзенае сьцьверджаньне.
Спадар [[Удзельнік:Wizardist|Wizardist]], калі ласка, аргумэнтуй гэтае сваё вышэйдадзенае сьцьверджаньне.


Я — Беларус. Наколькі ведаю, назовы народаў і моваў пабеларуску пішуцца зь вялікае літары, бо ёсьць імёнамі ўласнымі. Да прыкладу, гэтаксама ёсьць і ў грунтоўнае працы д-ра Я.Станкевіча «Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік». <br>Даведка: “імя ўласнае” — назоўнік, які з’яўляецца асобавай індывідуальнай назвай каго-, чаго-н., азначае слова ці словазлучэньне, што прызначанае для называньня асобнае, цалкам азначанае рэчы ці з’явы, якое вылучае гэтую рэч ці з’яву з шэрагу рэчаў ці з’яваў аднаго тыпу. “Імя ўласнае” супрацьпастаўляецца “імю агульнаму”.<br>
Я — Беларус. Наколькі ведаю, назовы народаў і моваў пабеларуску пішуцца зь вялікае літары, бо ёсьць імёнамі ўласнымі. Да прыкладу, гэтаксама ёсьць і ў грунтоўнае працы д-ра Я.Станкевіча «Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік». <br>Даведка: “імя ўласнае” — назоўнік, які з’яўляецца асобавай індывідуальнай назвай каго-, чаго-н., азначае слова ці словазлучэньне, што прызначанае для называньня асобнае, цалкам азначанае рэчы ці з’явы, якое вылучае гэтую рэч ці з’яву з шэрагу рэчаў ці з’яваў аднаго тыпу. “Імя ўласнае” супрацьпастаўляецца “імю агульнаму”.<br>

Вэрсія ад 05:32, 17 ліпеня 2010

Летувісы ці Летувіны?

На мае глузды, выкарыстаньне ў Беларускае мове назову сучаснага народу дзяржавы Летува як Летувін, замест змалпаванага з летувіскага саманазову Летувіс, — больш адэкватнае, адпавядае заканамернасьцям Мовы.

(Паводле гутаркі да “Беларуская праўда праз шэсць стагоддзяў” (Аляксандр Грыцанаў), дзе ёсьць адпаведнае меркаваньне (з моўнага гледзішча — небеспадстаўнае): “Пятро” 23 чэрвеня 2010: Летувіс - слова небеларускага паходжання, ні па якіх правілах Беларускай мовы назовы нацыянальнасцяў не ўтвараюцца дабаўленнем канчатку '-іс'. калі вам так карціць у адным мейсцы тая Летува, то па-беларуску будзе Летувіец ці Летувін. — “Алег” 24 чэрвеня 2010: Назовы "Летувіец" ці "Летувін", якія прапануе Пятро, таксама маглі б мець месца ў Мове. Але наш назоў жыхара Летувы ё менавіта "Летувіс": гэта слова ўжо прыжылася, стала беларускім і ўжываецца нават у перакладніку Гугла. Іншая справа, чаму ўсёткі не "Жамойт", як казалі раней? А вось наконт недарэчнасьці назову "Літовец", то тут ні ў кога не павінна ўзьнікаць пытаньняў!)

Якія меркаваньні?
--Adash 15:56, 16 ліпеня 2010 (UTC)

Акрамя гэтага, аўтарытэтнасьць чаго пад вялікім пытаньнем, меркаваньне можна лічыць ня болей за маргінальнае (як і маскоўская мова з маскалямі). А летувісы я чуў даволі часта нават ад настаўнікаў гісторыі і беларускай мовы. Wizardist г 16:04, 16 ліпеня 2010 (UTC)
Слова рэальна не выкарыстоўваецца, у слоўніках не зафіксаванае. Магчыма, яно больш беларускае, чым летувіс, але да моманту рэальнага распаўсюду, гэта арыгінальнае дасьледаваньне, што ў Вікіпэдыі ня надта вітаецца. —zedlik 16:36, 16 ліпеня 2010 (UTC)
Адной маргінальнай крыніцы далёка ня хопіць нават на дадатковую назву. Арыгінальнае дасьледваньне. --Jauhienij 16:54, 16 ліпеня 2010 (UTC)

«у беларускай мове назвы народаў з маленькай» (c) Wizardist

Спадар Wizardist, калі ласка, аргумэнтуй гэтае сваё вышэйдадзенае сьцьверджаньне.

Я — Беларус. Наколькі ведаю, назовы народаў і моваў пабеларуску пішуцца зь вялікае літары, бо ёсьць імёнамі ўласнымі. Да прыкладу, гэтаксама ёсьць і ў грунтоўнае працы д-ра Я.Станкевіча «Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік».
Даведка: “імя ўласнае” — назоўнік, які з’яўляецца асобавай індывідуальнай назвай каго-, чаго-н., азначае слова ці словазлучэньне, што прызначанае для называньня асобнае, цалкам азначанае рэчы ці з’явы, якое вылучае гэтую рэч ці з’яву з шэрагу рэчаў ці з’яваў аднаго тыпу. “Імя ўласнае” супрацьпастаўляецца “імю агульнаму”.
--Adash 02:30, 17 ліпеня 2010 (UTC)