Абмеркаваньне:Летувісы: розьніца паміж вэрсіямі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Adash (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '=== Летувісы ці Летувіны? === На мае глузды, выкарыстаньне ў Беларускае мове наз...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 18:56, 16 ліпеня 2010

Летувісы ці Летувіны?

На мае глузды, выкарыстаньне ў Беларускае мове назову сучаснага народу дзяржавы Летува як Летувін, замест змалпаванага з летувіскага саманазову Летувіс, — больш адэкватнае, адпавядае заканамернасьцям Мовы.

(Паводле гутаркі да “Беларуская праўда праз шэсць стагоддзяў” (Аляксандр Грыцанаў), дзе ёсьць адпаведнае меркаваньне (з моўнага гледзішча — небеспадстаўнае): “Пятро” 23 чэрвеня 2010: Летувіс - слова небеларускага паходжання, ні па якіх правілах Беларускай мовы назовы нацыянальнасцяў не ўтвараюцца дабаўленнем канчатку '-іс'. калі вам так карціць у адным мейсцы тая Летува, то па-беларуску будзе Летувіец ці Летувін. — “Алег” 24 чэрвеня 2010: Назовы "Летувіец" ці "Летувін", якія прапануе Пятро, таксама маглі б мець месца ў Мове. Але наш назоў жыхара Летувы ё менавіта "Летувіс": гэта слова ўжо прыжылася, стала беларускім і ўжываецца нават у перакладніку Гугла. Іншая справа, чаму ўсёткі не "Жамойт", як казалі раней? А вось наконт недарэчнасьці назову "Літовец", то тут ні ў кога не павінна ўзьнікаць пытаньняў!)

Якія меркаваньні?
--Adash 15:56, 16 ліпеня 2010 (UTC)