Арлан-белахвост: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ Чырвоная кніга
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: fo:Havørn
Радок 53: Радок 53:
[[az:Ağquyruq dəniz qartalı]]
[[az:Ağquyruq dəniz qartalı]]
[[be:Арлан-белахвост]]
[[be:Арлан-белахвост]]
[[bg:Морски орел]]
[[br:Morerer lost gwenn]]
[[br:Morerer lost gwenn]]
[[bg:Морски орел]]
[[co:Acula codibianca]]
[[cs:Orel mořský]]
[[cv:Шур хӳреллĕ ăмăрткайăк]]
[[cv:Шур хӳреллĕ ăмăрткайăк]]
[[cs:Orel mořský]]
[[co:Acula codibianca]]
[[cy:Eryr y Môr]]
[[cy:Eryr y Môr]]
[[da:Havørn]]
[[da:Havørn]]
[[de:Seeadler (Art)]]
[[de:Seeadler (Art)]]
[[et:Merikotkas]]
[[en:White-tailed Eagle]]
[[en:White-tailed Eagle]]
[[eo:Blankvosta maraglo]]
[[es:Haliaeetus albicilla]]
[[es:Haliaeetus albicilla]]
[[eo:Blankvosta maraglo]]
[[et:Merikotkas]]
[[fa:عقاب دریایی دم‌سفید]]
[[fa:عقاب دریایی دم‌سفید]]
[[fi:Merikotka]]
[[fo:Havørn]]
[[fr:Pygargue à queue blanche]]
[[fr:Pygargue à queue blanche]]
[[fy:See-earn]]
[[fy:See-earn]]
[[ko:흰꼬리수리]]
[[he:עיטם לבן זנב]]
[[hr:Orao štekavac]]
[[hr:Orao štekavac]]
[[hu:Rétisas]]
[[is:Haförn]]
[[is:Haförn]]
[[it:Haliaeetus albicilla]]
[[it:Haliaeetus albicilla]]
[[he:עיטם לבן זנב]]
[[ja:オジロワシ]]
[[ko:흰꼬리수리]]
[[lt:Jūrinis erelis]]
[[lt:Jūrinis erelis]]
[[hu:Rétisas]]
[[mn:Усны цагаан сүүлт бүргэд]]
[[mr:पांढर्‍या शेपटीची घार]]
[[mr:पांढर्‍या शेपटीची घार]]
[[ms:Burung Lang Ekor Putih]]
[[ms:Burung Lang Ekor Putih]]
[[mn:Усны цагаан сүүлт бүргэд]]
[[nl:Europese Zeearend]]
[[nl:Europese Zeearend]]
[[nn:Havørn]]
[[ja:オジロワシ]]
[[no:Havørn]]
[[no:Havørn]]
[[nn:Havørn]]
[[pl:Bielik]]
[[pl:Bielik]]
[[pt:Águia-rabalva]]
[[pt:Águia-rabalva]]
Радок 91: Радок 91:
[[sl:Belorepec]]
[[sl:Belorepec]]
[[sr:Орао белорепан]]
[[sr:Орао белорепан]]
[[fi:Merikotka]]
[[sv:Havsörn]]
[[sv:Havsörn]]
[[tk:Garaguş (Akguýruk)]]
[[tr:Bayağı deniz kartalı]]
[[tr:Bayağı deniz kartalı]]
[[tk:Garaguş (Akguýruk)]]
[[uk:Орлан-білохвіст]]
[[uk:Орлан-білохвіст]]
[[zh:白尾海雕]]
[[zh:白尾海雕]]

Вэрсія ад 01:13, 14 ліпеня 2010

Арлан-белахвост
Арлан-белахвост
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
АтрадСокалападобныя (Falconiformes)
СямействаЯстрабіныя (Accipitridae)
ВідАрлан-белахвост
Бінамінальная намэнклятура
Haliaeetus albicilla

Арлан-белахвост (па-лацінску: Haliaeetus albicilla) — драпежная птушка з атраду сокалападобных (Falconiformes), сямейства ястрабіных (Accipitridae). Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі[1].

Апісаньне

Даўжыня цела арлана-белахвоста — ад 70 да 90 сантымэтраў, размах крылаў — ад 200 да 240 сантымэтраў, маса — ад 4 да 7 кіляграм. Хвост кароткі, клінавіднай формы. Пер'е дарослай птушкі бурага колеру, галава й шыя з жаўтаватым, колеру ахры асьвятленьнем, хвост белы. Дзюб у параўнаньні да іншых драпежных птушак вельмі вялікі й моцны, сьветла-жоўтага колеру, таксама як і васкавая скура. Ірыс вока таксама сьветла-жоўты. У адрозьненьні ад беркута (Aquila chrysaetos) лапы арлана-белахвоста не пакрытыя пер’ем да самых пальцаў. Маладыя птушкі цёмна-бурага колеру, дзюб і васкавая скура цёмна-шэрыя. З кожнай лінькай маладыя арланы-белахвосты станавяцца ўсё больш падобнымі на дарослых жывёл, а ў пяцігадовым узросьце птушка носіць цалкам дарослую вопратку. Самкі арлана-белахвоста значна большыя па памерах і маюць большую масу за самцоў. У планірумым палёце птушка трымае шырокія, дошкападобныя крылы гарызантальна. Пасьля чорнага грыфа (Aegypius monachus), барадача (Gypaetus barbatus) і белагаловага сіпа (Gyps fulvus) арлан-белахвост зьяўляецца чацьвертай па велічыні птушкай Эўропы.

Сыстэматыка

Падвіды арлана-белахвоста на сёньняшні час невядомы. Раней арланаў-белахвостаў Грэнляндыі адрозьнівалі ад намінатнай формы як асобны падвід, але сёньня гэты падзел не вытрымлівае крытыкі. Па сваім зьнешнім выглядзе, паводзінах і экалёгіі арлан-белахвост вельмі падобны на амэрыканскага белагаловага арла (Haliaeetus leucocephalus), што для некаторых аўтараў стала падставай дзеля аб’яднаньня двух відаў у супэрвід.

Голас

Такавальная «песьня» арлана-белахвоста мае аднасна высокія й крыху хрыплаватыя ноткі, якія напрыканцы становяцца ўсё вышэй, пераважна дуэтам і нагадваючы «клю, клю, клю, клю, клю»; пры гэтым птушка закідвае галаву ўверх. З адносна вялікай адлегласьці крык арлана-белахвоста чымсьці нагадвае голас чорнага дзятла (Dryocopus martius). Птушка падае голас амаль што выключна каля непасрэднай блізасьці гнязда, пераважна на досьвітку альбо з надыходам цемнаты. Калі нешта здараецца з гняздом, дарослыя птушкі несупыньна выкрыкваюць хрыплае й абрубленае «ак, ак, ак, ак, ак», такі ж голас падаюць маладыя арланы-белахвосты ў гняздзе пры набліжэньні.

Распаўсюджанасьць і жыцьцёвы арэал

зялёны=круглы год, сіні=толькі зімой

Жыцьцёвы арэал арлана-белахвоста цягнецца доўгай паласой па памераных, таёжных і арктычных зонах Эўропы і Азіі ад Ісьляндыі да Камчаткі. Распаўсюджаны таксама й ў Грэнляндыі. У Эўропе тэрыторыі гнездаваньня арлана-белахвоста прасціраюцца з поўначы на поўдзень ад крайняга поўдня Нарвэгіі да поўдня Грэцыі. У Сярэдняй Азіі паўдневая мяжа гнездаваньня праходзіць прыкладна па паўднёвай мяжы тайгі, на поўначы мяжа жыцьцёвага арэалу праходзіць па Ізраілі, Турцыі, Іране, Іраку й Казахстане. Селіцца арлан-белахвост каля вялікіх водных масіваў — на ўзьбярэжжах, непадалёку ад вялікіх азёраў і рэк. У Цэнтральнай Эўропе арлан-белахвост засяляе ў першую чаргу «леса-азёрныя ландшафты». У Нямеччыне, напрыклад, самыя высокая шчыльнасьць засяленьня тэрыторыяў арланам-белахвостам у асяродзьдзі Мюрытца на зямлі Мекленбург-Фарпомерн, а таксама ў рэгіёне Обэрлаўзіц у Саксоніі.

Харчаваньне

У час вывядзеньня птушанят арлан-белахвост корміцца пераважна рыбай і вадаплаўнымі птушкамі, млекакормчыя маюць у яго рацыёне адносна невялікую ролю. Рыбу арлан-белахвост звычайна здабывае сам, але не брыдзіцца таксама мёртвай і напалову стухленай рыбай. Віды, якія насяляюць жыццёвы арэал арлана-белахвоста, дамінуюць пераважна таксама й ў харчавальным спэктруме птушкі.

У зямлі Шлезвіг-Гольштайн, напрыклад, працэнтныя суадносіны рыбы й вадаплаўчых птушак у рацыёне арлана-белахвоста складаюць адпаведна 73% і 24%. Астатнія 3% прыходзяцца на млекакормчых, у першую чаргу на трусоў і палявых зайцаў.

Лічыцца, што выява на польскім гербе — стылізаваны арлан-белахвост.

Вандроўніцтвы

Дарослы арлан-белахвост — асёдлая птушка на тэрыторыі амаль што ўсёй Эўропы й застаецца ў сваіх рэўерах круглы год.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Арлан-белахвостсховішча мультымэдыйных матэрыялаў