Завіша Чорны: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблён-картка
стыль, дапаўненьне
Радок 33: Радок 33:
}}
}}
| Пачатак пэрыяду =
| Пачатак пэрыяду =
| Заканчэньне пэрыяду =
| Заканчэньне пэрыяду =
| Папярэднік =
| Папярэднік =
| Наступнік =
| Наступнік =
Радок 45: Радок 45:
| Маці = Дарота
| Маці = Дарота
| Жонка = Барбара [[Пілява (герб)|гербу Пілява]]
| Жонка = Барбара [[Пілява (герб)|гербу Пілява]]
| Дзеці = Марцін, Станіслаў, Завіша, Ян; магчыма, Барбара
| Дзеці = Марцін, Станіслаў, Завіша, Ян
| Рэлігія = Каталіцтва
| Рэлігія = Каталіцтва
| Рэгаліі =
| Рэгаліі =
Радок 53: Радок 53:
'''Заві́ша Чо́рны''' [[Суліма (герб)|гербу «Суліма»]] ({{мова-pl|Zawisza Czarny z Garbowa}}; каля [[1379]], [[Стары Гарбуў]], [[Польшча]] — [[1428]], [[Галубацкая крэпасьць]], [[Сэрбія]]) — польскі [[Шляхта|шляхціц]] і [[рыцар]]. [[Стараста]] [[Крушвіца|крушвіцкі]] з [[1417|1417 году]], стараста [[Сьпіш|сьпіскі]] з [[1420|1420 году]].
'''Заві́ша Чо́рны''' [[Суліма (герб)|гербу «Суліма»]] ({{мова-pl|Zawisza Czarny z Garbowa}}; каля [[1379]], [[Стары Гарбуў]], [[Польшча]] — [[1428]], [[Галубацкая крэпасьць]], [[Сэрбія]]) — польскі [[Шляхта|шляхціц]] і [[рыцар]]. [[Стараста]] [[Крушвіца|крушвіцкі]] з [[1417|1417 году]], стараста [[Сьпіш|сьпіскі]] з [[1420|1420 году]].


Служыў жаўнерам і дыпляматам за польскім каралём [[Ягайла|Уладыславам II]] і вугорска-багэмскім каралём [[Жыгімонт Люксэмбурскі|Жыгімонтам Люксэмбурскім]]. Атрымаў мянушку «чорны рыцар» праз колер сваіх валасоў, твару і дасьпехаў. Дасьпехі захаваліся і зараз захоўваюцца ў [[Ясна Гура|кляштары ў Яснай Гуры]].
Служыў жаўнерам і дыпляматам за польскім каралём [[Ягайла|Уладыславам II]] і вугорска-багэмскім каралём [[Жыгімонт Люксэмбурскі|Жыгімонтам Люксэмбурскім]]. Атрымаў мянушку «чорны рыцар» праз колер сваіх валасоў, твару і панцыру. Дасьпехі зьберагліся і зараз захоўваюцца ў [[Ясна Гура|кляштары ў Яснай Гуры]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Радок 61: Радок 61:
Шмат разоў выконваў пасольскія даручэньні [[Ягайла|Уладыслава II]] і [[Жыгімонт Люксэмбурскі|Жыгімонта Люксэмбурскага]]. Быў адным з шасьці дыпляматаў, што рэпрэзэнтавалі [[Каралеўства Польскае]] на [[Канстанцкі сабор|Канстанцкім саборы]]. На ім быў адным з тых нешматлікіх асобаў, якія падтрымалі царкоўныя рэформы [[Ян Гус|Яна Гуса]] і пасьлядоўна выступілі супраць ягонага асуджэньня і пазьнейшага пакараньня.
Шмат разоў выконваў пасольскія даручэньні [[Ягайла|Уладыслава II]] і [[Жыгімонт Люксэмбурскі|Жыгімонта Люксэмбурскага]]. Быў адным з шасьці дыпляматаў, што рэпрэзэнтавалі [[Каралеўства Польскае]] на [[Канстанцкі сабор|Канстанцкім саборы]]. На ім быў адным з тых нешматлікіх асобаў, якія падтрымалі царкоўныя рэформы [[Ян Гус|Яна Гуса]] і пасьлядоўна выступілі супраць ягонага асуджэньня і пазьнейшага пакараньня.


У [[1416]] удзельнічаў у турніры ў [[Пэрпіньян]]е, дзе перамог знакамітага рыцара Джона Арагонскага. У наступным годзе быў прызначаны [[стараста]]м [[Крушвіца|крушвіцкім]].
У [[1416]] удзельнічаў у турніры ў [[Пэрпіньян]]е, дзе перамог знакамітага рыцара Джона Арагонскага. У наступным годзе быў прызначаны [[стараста]]м [[Крушвіца|крушвіцкім]]. Суправаджаў пасольства караля Ўладзіслава Ягайлы да імпэратара Жыгімонта Люксэмбурскага з нагоды каралеўскага шлюбу з Агацыяй, удавой [[Багемія|багемскага]] караля [[Вацлаў IV|Вацлава]].


Завіша ўдзельнічаў у [[Гусіцкія войны|гусіцкіх войнах]] на баку караля Жыгімонта. Пасьля паразы караля ля [[Кутна Гара|Кутнай Гары]] Завіша быў паланёны чэхамі і вызвалены пад вялікі выкуп. У [[1428|1428 годзе]] Завіша са сваёй сьвітай далучыўся да Жыгімонта ў змаганьні супраць [[Асманская імпэрыя|туркаў-атаманаў]]. Падчас гэтай катастрафічнай кампаніі каралеўскае войска атрымала паразу ў бітве пад [[Галубацкая крэпасьць|Галубацам]] на беразе [[Дунай|Дунаю]] (цяпер на тэрыторыі [[Сэрбія|Сэрбіі]]). Завіша на чале атраду прыкрываў адступленьне войскаў праз Дунай, і быў забіты туркамі.
Завіша ўдзельнічаў у [[Гусіцкія войны|гусіцкіх войнах]] на баку караля Жыгімонта. Пасьля паразы караля ля [[Кутна Гара|Кутнай Гары]] Завіша быў паланёны чэхамі і вызвалены ў [[1424|1424 годзе]] пад вялікі выкуп.
У [[1428|1428 годзе]] Завіша са сваёй сьвітай далучыўся да Жыгімонта ў змаганьні супраць [[Асманская імпэрыя|туркаў-атаманаў]]. Падчас гэтай катастрафічнай кампаніі каралеўскае войска атрымала паразу ў бітве пад [[Галубацкая крэпасьць|Галубацам]] на беразе [[Дунай|Дунаю]] (цяпер на тэрыторыі [[Сэрбія|Сэрбіі]]). Завіша на чале атраду прыкрываў адступленьне войскаў праз Дунай, адмовіўшыся кідаць сваё войска і ўцякаць разам з каралём. Ён мужна біўся, але быў узяты ў кола перасягальнай колькасьцю ворага і захоплены. Згодна зь легендай, быў абезгалоўлены падчас спрэчкі двух янычараў наконт таго, чыім палоньнікам ён зьяўляецца.

Сымбалічнае пахаваньне Завішы адбылося ў лістападзе 1428 году ў [[Касьцёл Сьв. Францыска Асыскага ў Кракаве|францысканскім касьцёле]] ў [[Кракаў|Кракаве]].


== Сям’я ==
== Сям’я ==
Радок 71: Радок 75:
Каля 1397 году ажаніўся з Барбарай [[Пілява (герб)|гербу Пілява]] — пляменьніцай кракаўскага біскупа Пётры Выша.
Каля 1397 году ажаніўся з Барбарай [[Пілява (герб)|гербу Пілява]] — пляменьніцай кракаўскага біскупа Пётры Выша.


Меў чатырох сыноў: Марціна і Станіслава (абодва былі забітыя ў [[Бітва ля Варны|бітве ля Варны]] ў [[1444|1444 годзе]]), Завішу, Яна (загінуў ў [[Бітва ля Хойніцаў|бітве ля Хойніцаў]] у [[1454|1454 годзе]]), а таксама дачку, імаверна названую Барбарай.
Меў чатырох сыноў: Марціна і Станіслава (абодва былі забітыя ў [[Бітва ля Варны|бітве ля Варны]] ў [[1444|1444 годзе]]), Завішу, Яна (загінуў ў [[Бітва ля Хойніцаў|бітве ля Хойніцаў]] у [[1454|1454 годзе]]).

Унучка Барбара дэ Ражноў — жонка Яна Тарноўскага, кашталяна кракаўскага. Яе сын Ян Тарноўскі быў Вялікім Гэтманам Каронным (1527—1561 г.г.).


== Ушанаваньне памяці ==
== Ушанаваньне памяці ==
Радок 87: Радок 93:
* [[Польскі слоўнік біяграфічны|Polski Słownik Biograficzny]], том VI, biography Farurej Jan z Garbowa, Brother of Zawisza
* [[Польскі слоўнік біяграфічны|Polski Słownik Biograficzny]], том VI, biography Farurej Jan z Garbowa, Brother of Zawisza
* {{кніга|аўтар = Beata Możejko, Sobiesław Szybkowski, Błażej Śliwiński|частка = |загаловак = Завіша Чорны з Гарбуву гербу Суліма|арыгінал = Zawisza Czarny z Garbowa herbu Sulima|спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Гданьск|выдавецтва = WiM|год = 2003|том = |старонкі = |старонак = 136|сэрыя = |isbn = 83-918873-4-0|тыраж = }}
* {{кніга|аўтар = Beata Możejko, Sobiesław Szybkowski, Błażej Śliwiński|частка = |загаловак = Завіша Чорны з Гарбуву гербу Суліма|арыгінал = Zawisza Czarny z Garbowa herbu Sulima|спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Гданьск|выдавецтва = WiM|год = 2003|том = |старонкі = |старонак = 136|сэрыя = |isbn = 83-918873-4-0|тыраж = }}

== Вонкавыя спасылкі ==
* {{Спасылка | аўтар = Юры Лычкоўскі| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://lyczkowscy.at.tut.by/be-cyr/arms/sulima.html| загаловак = Суліма| фармат = | назва праекту = Гэрбоўнік| выдавец = [http://lyczkowscy.at.tut.by/be-cyr/main.html Генэалёгія Лычкоўскіх]| дата = 4 ліпеня 2010 | мова = | камэнтар = }}


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Завіша, Чорны}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Завіша, Чорны}}

Вэрсія ад 08:27, 4 ліпеня 2010

Завіша Чорны
Zawisza Czarny z Garbowa
Фрагмэнт карціны Яна Матэйкі «Бітва пад Грунвальдам»

«Суліма»
Стараста крушвіцкі
1417 — няма зьвестак
Стараста сьпіскі
1420 — няма зьвестак
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1379
Стары Гарбуў, Польскае каралеўства
Памёр 1428
Галубацкая крэпасьць, Сэрбія
Род Q96143868?
Бацькі Мікалай з Гарбава
Дарота
Жонка Барбара гербу Пілява
Дзеці Марцін, Станіслаў, Завіша, Ян
Рэлігія Каталіцтва
Дзейнасьць рыцар

Заві́ша Чо́рны гербу «Суліма» (па-польску: Zawisza Czarny z Garbowa; каля 1379, Стары Гарбуў, Польшча — 1428, Галубацкая крэпасьць, Сэрбія) — польскі шляхціц і рыцар. Стараста крушвіцкі з 1417 году, стараста сьпіскі з 1420 году.

Служыў жаўнерам і дыпляматам за польскім каралём Уладыславам II і вугорска-багэмскім каралём Жыгімонтам Люксэмбурскім. Атрымаў мянушку «чорны рыцар» праз колер сваіх валасоў, твару і панцыру. Дасьпехі зьберагліся і зараз захоўваюцца ў кляштары ў Яснай Гуры.

Біяграфія

У 1410 годзе Завіша Чорны ўдзельнічаў у бітве пад Грунвальдам супраць Тэўтонскага Ордэну. Пасьля бою ён прапанаваў каралю польскаму Ягайлу і вугорскаму Жыгімонту Люксэмбурскаму заключыць мірны дагавор, які стаў вядомы як Любоўльскае пагадненьне, альбо «закладная змова». У гонар падпісаньня дамовы быў праведзены рыцарскі турнір з удзелам 1500 рыцараў, дзе Завіша атрымаў перамогу.

Шмат разоў выконваў пасольскія даручэньні Уладыслава II і Жыгімонта Люксэмбурскага. Быў адным з шасьці дыпляматаў, што рэпрэзэнтавалі Каралеўства Польскае на Канстанцкім саборы. На ім быў адным з тых нешматлікіх асобаў, якія падтрымалі царкоўныя рэформы Яна Гуса і пасьлядоўна выступілі супраць ягонага асуджэньня і пазьнейшага пакараньня.

У 1416 удзельнічаў у турніры ў Пэрпіньяне, дзе перамог знакамітага рыцара Джона Арагонскага. У наступным годзе быў прызначаны старастам крушвіцкім. Суправаджаў пасольства караля Ўладзіслава Ягайлы да імпэратара Жыгімонта Люксэмбурскага з нагоды каралеўскага шлюбу з Агацыяй, удавой багемскага караля Вацлава.

Завіша ўдзельнічаў у гусіцкіх войнах на баку караля Жыгімонта. Пасьля паразы караля ля Кутнай Гары Завіша быў паланёны чэхамі і вызвалены ў 1424 годзе пад вялікі выкуп.

У 1428 годзе Завіша са сваёй сьвітай далучыўся да Жыгімонта ў змаганьні супраць туркаў-атаманаў. Падчас гэтай катастрафічнай кампаніі каралеўскае войска атрымала паразу ў бітве пад Галубацам на беразе Дунаю (цяпер на тэрыторыі Сэрбіі). Завіша на чале атраду прыкрываў адступленьне войскаў праз Дунай, адмовіўшыся кідаць сваё войска і ўцякаць разам з каралём. Ён мужна біўся, але быў узяты ў кола перасягальнай колькасьцю ворага і захоплены. Згодна зь легендай, быў абезгалоўлены падчас спрэчкі двух янычараў наконт таго, чыім палоньнікам ён зьяўляецца.

Сымбалічнае пахаваньне Завішы адбылося ў лістападзе 1428 году ў францысканскім касьцёле ў Кракаве.

Сям’я

Бацька — Мікалай з Гарбава, кашталян конарскасерадзкі, маці — Дарота. Меў двух братоў: Яна Фарурэя (Стараста сьпіскі i стольнік кракаўскі) і Пятра Кручка.

Каля 1397 году ажаніўся з Барбарай гербу Пілява — пляменьніцай кракаўскага біскупа Пётры Выша.

Меў чатырох сыноў: Марціна і Станіслава (абодва былі забітыя ў бітве ля Варны ў 1444 годзе), Завішу, Яна (загінуў ў бітве ля Хойніцаў у 1454 годзе).

Унучка Барбара дэ Ражноў — жонка Яна Тарноўскага, кашталяна кракаўскага. Яе сын Ян Тарноўскі быў Вялікім Гэтманам Каронным (1527—1561 г.г.).

Ушанаваньне памяці

Пасьля сьмерці быў усхвалены польскім гісторыкам Янам Длугашам, паэтам і канонікам гнезьненскім Адамам Сьвінкам, а таксама каралём Жыгімонтам Люксэмбурскім. Для палякаў стаўся героем народнае творчасьці за свае храбрасьць, надзейнасьць і адданасьць. Гімн польскіх скаўтаў завецца «Polegać na nim jak na Zawiszy» (па-беларуску: спадзявацца на яго бы на Завішу).

На помніку, усталяваным у Галубацкай крэпасьці, выбіты надпіс: «У Галубацы ягонае жыцьцё было забранае туркамі ў 1428, славутага польскага рыцара, сымбалю сьмеласьці і гонару, Завішы Чорнага. Слава герою!»

У ягоны гонар названыя некалькі польскіх футбольных і іншых спартовых клюбаў, напрыклад, «Завіша Быдгашч».

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • Polski Słownik Biograficzny, том VI, biography Farurej Jan z Garbowa, Brother of Zawisza
  • Beata Możejko, Sobiesław Szybkowski, Błażej Śliwiński Завіша Чорны з Гарбуву гербу Суліма = Zawisza Czarny z Garbowa herbu Sulima. — Гданьск: WiM, 2003. — 136 с. — ISBN 83-918873-4-0

Вонкавыя спасылкі