Аўгуст Сас: розьніца паміж вэрсіямі
д робат зьмяніў: ru:Август III |
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д робат дадаў: bg:Август III |
||
Радок 29: | Радок 29: | ||
[[be:Аўгуст Саксонскі]] |
[[be:Аўгуст Саксонскі]] |
||
[[bg:Август III]] |
|||
[[ca:Frederic August II de Saxònia (elector)]] |
[[ca:Frederic August II de Saxònia (elector)]] |
||
[[cs:August III. Polský]] |
[[cs:August III. Polský]] |
Вэрсія ад 14:48, 3 ліпеня 2010
Аўгуст Сас, Аўгуст Саксонскі, у Саксоніі — Фрыдрых Аўгуст II, у Польшчы — Аўгуст III (17 кастрычніка 1696 — 5 кастрычніка 1763) — курфюрст саксонскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1733 — 1763). Нарадзіўся ў Дрэздэне, сын Аўгуста Моцнага.
Пасьля сьмерці 1 лютага 1733 году Аўгуста Моцнага было абвешчанае беcкаралеўе. На каралеўскую пасаду з дапамогай Францыі прэтэндаваў Станіслаў Ляшчынскі. Аўгуст хоць і не меў вялікай падтрымкі ў Рэчы Паспалітай, пачаў з дапамогай Расеі здабываць сабе карону. Дваццацітысячнае расейскае войска перайшло межы Рэчы Паспалітай і рушыла яму на дапамогу. У гэты час нібыта пачала свой рух невялікая француская дапамога Ляшчынскаму, а ён сам, пераапрануўшыся гандляром, праехаў празь Нямеччыну і нечакана для ўсіх зьявіўся ў Кракаве падчас Элекцыйнага сойму, на якім прысутнічала дваццаць тысяч шляхты. 12 верасьня 1733 году прымас абвясьціў Станіслава каралём. Аднак вайсковай дапамогі ў яго не было і ён не мог супрацьстаяць расейскім войскам, якія празь некалькі дзён зьявіліся ля Кракава. Станіслаў вымушаны быў уцячы да мора ў Гданьск, каб чакаць францускай дапамогі. 5 кастрычніка 1733 году ў Кракаве з дапамогай расейскіх войскаў новым каролём быў абраны Аўгуст і неўзабаве каранаваны. Расейскія войскі рушылі на Гданьск, каб зьнішчыць Станіслава. Станіслаў так і не дачакаўся францускай дапамогі, бо ў гэты час пачалася франка-аўстрыйская вайна. У лютым 1734 году пачалася аблога Гданьску расейцамі. Амаль паўгоду цягнулася гераічная абарона гораду, але ніякай дапамогі не было. Калі ж не засталося ніякай надзеі, Ляшчынскі ўцёк, пераапрануўшыся селянінам, у Прусію, а адтуль -- у Францыю.
Пры Аўгусту ажывілася культурнае і эканамічнае жыцьцё, пачалася адукацыйная рэформа. Але ў час яго ўладараньня ў краіне пашырылася фэадальная анархія, пачаўся палітычны крызыс. Цэнтральная ўлада ня дзейнічала, магнаты праводзілі сваю незалежную палітыку. 3 прычыны дзяржаўнай і палітычнай дэзарганізацыі Рэч Паспалітая трапіла ў залежнасьць ад суседніх дзяржаў, асабліва Расеі.
Народная памяць
Уладараньне саксонскай дынастыі, і ў прыватнасьці Аўгуста Саса, не мінула бясьсьледна і для простага люду, нарадзіўшы калярытныя прымаўкі. Напрыклад: «За караля Саса наеліся хлеба і мяса», «За караля Саса папушчай паса».
Помнікі
У Дрэздэне партрэт Аўгуста Саса ёсьць на найвялікшым у сьвеце парцалянавым пано «Конная працэсія».
Вонкавыя спасылкі
Аўгуст Сас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў