Паўднёвы акіян: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Southern_Ocean?oldid=366752981
д Антарктыда - кантынэнт, Антарктыка - вобласьць
Радок 9: Радок 9:


== Геаграфія ==
== Геаграфія ==
Паўднёвы акіян уключае ў сябе [[Антарктычная цыркумпалярная плынь|Антарктычную цыркумпалярную плынь]] (якая цыркулюе вакол [[Антарктыка|Антарктыкі]]), [[мора Амундсэна]], [[мора Бэлінсгаўзэна]], часткі [[праліў Дрэйка|праліва Дрэйка]], [[мора Роса]], [[мора Каапэрацыі]], [[мора Касманаўтаў]], невялікую частку [[мора Скоша]], а таксама [[мора Ўэдэла]]. Агульная плошча складае 20 327 000 [[км²]].
Паўднёвы акіян уключае ў сябе [[Антарктычная цыркумпалярная плынь|Антарктычную цыркумпалярную плынь]] (якая цыркулюе вакол [[Антарктыда|Антарктыды]]), [[мора Амундсэна]], [[мора Бэлінсгаўзэна]], часткі [[праліў Дрэйка|праліва Дрэйка]], [[мора Роса]], [[мора Каапэрацыі]], [[мора Касманаўтаў]], невялікую частку [[мора Скоша]], а таксама [[мора Ўэдэла]]. Агульная плошча складае 20 327 000 [[км²]].


Ад іншых акіянаў Паўднёвы адрозьніваецца тым, што яго найбольшая мяжа, паўночная, не амывае ніякую сушу, затое яднае Ціхі, Індыйскі і Атлянтычны акіяны. З-за гэтага паўстае пытаньне, ці гэта асобны акіян, ці ўсяго паўднёвая частка трох акіянаў. Адной з прычынаў выдзяленьня паўднёвых вод у асобны акіян можа быць тое, што воды Паўднёвага акіяну значна адрозьніваюцца ад тых, што месьцяцца ў іншых акіянах: з-за [[Антарктычная цыркумпалярная плынь|плыні Заходніх Вятроў]] вада з аднаго пункту акіяну хутка трапляе ў супрацьлеглы, таму адрозьненьне паміж вадой у, напрыклад, [[Паўднёвая Афрыка|Паўднёвай Афрыцы]] і пункце на поўдзень ад [[Новая Зэляндыя|Новай Зэляндыі]] мінімальнае, чым паміж Паўднёвай Афрыкай і сярэдняй часткай [[Індыйскі акіян|Індыйскага акіяну]].
Ад іншых акіянаў Паўднёвы адрозьніваецца тым, што яго найбольшая мяжа, паўночная, не амывае ніякую сушу, затое яднае Ціхі, Індыйскі і Атлянтычны акіяны. З-за гэтага паўстае пытаньне, ці гэта асобны акіян, ці ўсяго паўднёвая частка трох акіянаў. Адной з прычынаў выдзяленьня паўднёвых вод у асобны акіян можа быць тое, што воды Паўднёвага акіяну значна адрозьніваюцца ад тых, што месьцяцца ў іншых акіянах: з-за [[Антарктычная цыркумпалярная плынь|плыні Заходніх Вятроў]] вада з аднаго пункту акіяну хутка трапляе ў супрацьлеглы, таму адрозьненьне паміж вадой у, напрыклад, [[Паўднёвая Афрыка|Паўднёвай Афрыцы]] і пункце на поўдзень ад [[Новая Зэляндыя|Новай Зэляндыі]] мінімальнае, чым паміж Паўднёвай Афрыкай і сярэдняй часткай [[Індыйскі акіян|Індыйскага акіяну]].

Вэрсія ад 19:03, 8 чэрвеня 2010

Паўднёвы акіян

Паўднёвы акіян (Антарктычны акіян, Вялікі Паўднёвы акіян, Паўднёвы Палярны акіян) — акіян у паўднёвай палярнай частцы Зямлі, звычайна на поўдзень ад 60-й паўднёвай паралелі. Абмывае Антарктыду. У Паўднёвым акіяне халодныя антарктычныя плыні зьмешваюцца з болей цёплымі суб-антарктычнымі.

У геаграфічнай супольнасьці няма адзінагалоснага меркаваньня наконт паўночнай мяжы акіяну і нават існаваньня акіяну, разьмяркоўвая яго як паўднёвыя воды Ціхага, Індыйскага і Атлянтычнага акіянаў. Іншыя навукоўцы разглядваюць хіба толькі Антарктычную канвэргенцыю, зону ў Сусьветным акіяне, якая зьмяняе свае межы пасэзонна і выходзіць часам паўночней мяжы 60 паўднёвай паралелі.[1]

Міжнародная Гідраграфічная Арганізацыя (МГА) яшчэ не ратыфікавала сваё рашэньне 2000 году аб вызначэньні акіяну ў межах 60-й паўднёвай паралелі. Апошняе публікаванае вызначэнье ўсіх акіянаў значыцца за 1953 годам: у ім пытаньне Паўднёвага акіяну не разглядаецца. Тым ня менш, як самой МГА, гэтак і іншымі арганізацыямі, выкарыстоўваюцца болей сьвежыя вызначэньні.

Улады Аўстраліі разглядаюць Паўднёвы акіян як воды, што знаходзяцца непасрэдна на поўдзень ад Аўстралійскага кантынэнту.

Геаграфія

Паўднёвы акіян уключае ў сябе Антарктычную цыркумпалярную плынь (якая цыркулюе вакол Антарктыды), мора Амундсэна, мора Бэлінсгаўзэна, часткі праліва Дрэйка, мора Роса, мора Каапэрацыі, мора Касманаўтаў, невялікую частку мора Скоша, а таксама мора Ўэдэла. Агульная плошча складае 20 327 000 км².

Ад іншых акіянаў Паўднёвы адрозьніваецца тым, што яго найбольшая мяжа, паўночная, не амывае ніякую сушу, затое яднае Ціхі, Індыйскі і Атлянтычны акіяны. З-за гэтага паўстае пытаньне, ці гэта асобны акіян, ці ўсяго паўднёвая частка трох акіянаў. Адной з прычынаў выдзяленьня паўднёвых вод у асобны акіян можа быць тое, што воды Паўднёвага акіяну значна адрозьніваюцца ад тых, што месьцяцца ў іншых акіянах: з-за плыні Заходніх Вятроў вада з аднаго пункту акіяну хутка трапляе ў супрацьлеглы, таму адрозьненьне паміж вадой у, напрыклад, Паўднёвай Афрыцы і пункце на поўдзень ад Новай Зэляндыі мінімальнае, чым паміж Паўднёвай Афрыкай і сярэдняй часткай Індыйскага акіяну.

Паміж тым, у Паўднёвым акіяне маюцца воды, якія не ўтвараюцца нідзе ў Паўднёвым паўшар’і больш не сустракаецца. У ніжніх пластах антарктычных вод утвараецца болей жорсткая, вельмі салёная і халодная вада.

Пры параўнаньні найбольшая супрацьлегласьць назіраецца з Арктычным акіянам, які знаходзіцца на Паўночным полюсе.

Параўнаньне Арктычнага і Паўднёвага акіянаў
Арктычны акіян Паўднёвы акіян
Аточаны Эўразіяй і Паўночнай Амэыркай Атачае Антарктычны кантынэнт
Цёплы акіян ацяпляе мёрзлую сушу Ледзяная суша сьцюдзіць акіян
Прыток сьвежай вады з рэк Сьвежая вада ад таючых ледавікоў
Лёд утвараецца ў цэнтры акіяну Лёд утвараецца па берагах Антарктыды

Прыродныя рэсурсы

  • Патэнцыйна вялікія запасы нафты і газу на падводнай частцы Антарктыды
  • Жалезамарганцавыя канкрэцыі
  • Магчымыя розсыпныя радовішча
  • Пясок і жвір
  • Пітная вада (з айсбэргаў)

Крыніцы

  1. ^ Pyne, Stephen J.; The Ice: A Journey to Antarctica. University of Washington Press, 1986. (A study of Antarctica’s exploration, earth-sciences, icescape, esthetics, literature, and geopolitics)

Вонкавыя спасылкі

Паўднёвы акіянсховішча мультымэдыйных матэрыялаў