Тутэйшыя (спэктакль): розьніца паміж вэрсіямі
пунктуацыя |
д Трагікамэдыя |
||
Радок 5: | Радок 5: | ||
| выява = |
| выява = |
||
| подпіс = |
| подпіс = |
||
| жанр = [[ |
| жанр = [[Трагікамэдыя]] |
||
| заснаванае_на = |
| заснаванае_на = |
||
| аўтар = [[Янка Купала]] |
| аўтар = [[Янка Купала]] |
Вэрсія ад 03:05, 8 чэрвеня 2010
Тутэйшыя | |
Жанр | Трагікамэдыя |
---|---|
Аўтар | Янка Купала |
Рэжысэр | Мікалай Пінігін |
Акторы | Віктар Манаеў Зоя Белахвосьцік Марыя Захарэвіч Генадзь Аўсяньнікаў Аляксандр Падабед |
Працягласьць | прыклана 140 хвілін |
Краіна | Беларусь |
Мова | беларуская |
Год прэм’еры | 1990-2010 |
Пастаноўкі | Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы |
Узнагароды | Дзяржаўная прэмія Беларусі (1992) |
Спэктакль «Тутэйшыя» (па аднайменным творы Янкі Купалы) — упершыню пастаўлены 17 кастрычніка 1990 годзе паставіў рэжысёра Мікалаем Пінігіным. У 1992 годзе «Тутэйшыя» атрымалі Дзяржаўную прэмію Беларусі.
Напрыканцы спэктаклю на сцэне ўздымаўся бел-чырвона-белы сьцяг. Некаторыя гледачы у гэты час крычалі «Жыве Беларусь!». Пасьля рэфэрэндуму 1995 году, гэта было не даспадобы афіцыйным уладам. На паўтары гады спэктакль быў фактычна забаронены. Пасьля спарадычна даваліся паказы. 7 ліпеня 2002 годзе Мікалай Пінігін аднавіў «Тутэйшых»[1][2]. А потым спектакль ізноў зьнік на пэўны час з рэпертуару.
Да 125-цігодзьдзя Янкі Купалы 5 ліпеня 2007 спэктакаль быў паказаны ізноў. Квіткі былі раскуплены за месяц да паказу. Зьявіліся чуткі, што гэты паказ спэктаклю будзе апошнім. Адміністрацыя тэатру спрабавала не дапусьціць на паказ журналістаў, і не дазваляла рабіць фотаздымкі[3].
У траўні 2010 году рэжысэр Пінігін абвесьціў, што спэктакаль па яго пастаноўцы зьняты з рэпэртуару. Як патлумачыў загадчык літаратурнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Ігар Скрыпка: «Зусім і назаўсёды. Па-першае, „здохлі“ дэкарацыі. Па-другое, састарэлі артысты. І па-трэцяе, састарэў сам спектакль. Наколькі я ведаю, Мікалай Пінігін вяртацца да гэтага спектакля не будзе. Увосень мінулага года міністр культуры Павел Латушка цікавіўся ў Пінігіна, ці плануецца аднаўленне „Тутэйшых“. Пінігін сказаў, што не. Бо кожны спектакль мае свой век... Віктару Манаеву, які іграў Мікіту Зносака, у жніўні гэтага года будзе 52 гады. А ягонаму герою ў п’есе Янкі Купалы — 25—28. У нашым тэатры, канечне, ёсць таленавітая моладзь, але... Вы ўяўляеце, што такое аднавіць гэты спектакль, увесці абсалютна новых артыстаў? Гэта фактычна зрабіць новую пастаноўку...»[4]
Акторы
- Віктар Манаеў — Мікіта Зносак
- Зоя Белахвосьцік
- Марыя Захарэвіч
- Генадзь Аўсяньнікаў
- Аляксандр Падабед
- Алег Гарбуз
Крыніцы
- ^ Зноў «Тутэйшыя» // Звязда № 157—158, 6 ліпеня 2002
- ^ «Тутэйшыя». Дубль два // Беларусь Сегодня, 6 ліпеня 2002
- ^ Настасься Зелянкова. «Тутэйшых» отправят на пенсию? // Салідарнасьць, 6.07.2007
- ^ «Тутэйшых» у Купалаўскім больш не будзе // Наша Ніва, 1 чэрвеня 2010