Тутэйшыя (спэктакль): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д удакладненьне
д працягласьць
Радок 16: Радок 16:
| краіна = [[Беларусь]]
| краіна = [[Беларусь]]
| мова = [[беларуская мова|беларуская]]
| мова = [[беларуская мова|беларуская]]
| трываласьць = прыклана 140 хвілін
| працягласьць = прыклана 140 хвілін
| год = 1990-2010
| год = 1990-2010
| пастаноўкі = [[Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы]]
| пастаноўкі = [[Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы]]

Вэрсія ад 02:24, 7 чэрвеня 2010

Тутэйшыя
ЖанрТрагiкамедыя
АўтарЯнка Купала
РэжысэрМікалай Пінігін
АкторыВіктар Манаеў
Зоя Белахвосьцік
Марыя Захарэвіч
Генадзь Аўсяньнікаў
Аляксандр Падабед
Працягласьцьпрыклана 140 хвілін
КраінаБеларусь
Мовабеларуская
Год прэм’еры1990-2010
ПастаноўкіНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
УзнагародыДзяржаўная прэмія Беларусі (1992)

Спэктакль «Тутэйшыя» (па аднайменным творы Янкі Купалы) — упершыню пастаўлены 17 кастрычніка 1990 годзе паставіў рэжысёра Мікалаем Пінігіным. У 1992 годзе «Тутэйшыя» атрымалі Дзяржаўную прэмію Беларусі.

Напрыканцы спэктаклю на сцэне ўздымаўся бел-чырвона-белы сьцяг. Некаторыя гледачы у гэты час крычалі «Жыве Беларусь!». Пасьля рэфэрэндуму 1995 году, гэта было не даспадобы афіцыйным уладам. На паўтары гады спэктакль быў фактычна забаронены. Пасьля спарадычна даваліся паказы. 7 ліпеня 2002 годзе Мікалай Пінігін аднавіў «Тутэйшых»[1][2]. А потым спектакль ізноў зьнік на пэўны час з рэпертуару.

Да 125-цігодзьдзя Янкі Купалы 5 ліпеня 2007 спэктакаль быў паказаны ізноў. Квіткі былі раскуплены за месяц да паказу. Зьявіліся чуткі, што гэты паказ спэктаклю будзе апошнім. Адміністрацыя тэатру спрабавала не дапусьціць на паказ журналістаў, і не дазваляла рабіць фотаздымкі[3].

У траўні 2010 году рэжысэр Пінігін абвесьціў, што спэктакаль па яго пастаноўцы зьняты з рэпэртуару. Як патлумачыў загадчык літаратурнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Ігар Скрыпка: «Зусім і назаўсёды. Па-першае, „здохлі“ дэкарацыі. Па-другое, састарэлі артысты. І па-трэцяе, састарэў сам спектакль. Наколькі я ведаю, Мікалай Пінігін вяртацца да гэтага спектакля не будзе. Увосень мінулага года міністр культуры Павел Латушка цікавіўся ў Пінігіна, ці плануецца аднаўленне „Тутэйшых“. Пінігін сказаў, што не. Бо кожны спектакль мае свой век... Віктару Манаеву, які іграў Мікіту Зносака, у жніўні гэтага года будзе 52 гады. А ягонаму герою ў п’есе Янкі Купалы — 25—28. У нашым тэатры, канечне, ёсць таленавітая моладзь, але... Вы ўяўляеце, што такое аднавіць гэты спектакль, увесці абсалютна новых артыстаў? Гэта фактычна зрабіць новую пастаноўку...»[4]

Акторы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі