Язэп Семяжон: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ''''Язэ{{падстаноўка:націск}}п Семяжо{{падстаноўка:націск}}н''' (сапраўднае імя ''...'
 
Радок 38: Радок 38:


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Семяжон, Язэп Ігнатавіч}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Семяжон, Язэп Ігнатавіч}}
[[Катэгорыя:Беларускія паэты і паэткі]]
[[Катэгорыя:Беларускія перакладчыкі]]
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 16 лістапада]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 16 лістапада]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1914 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1914 годзе]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі ВНУ]]
[[Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ]]
[[Катэгорыя:Беларускія паэты і паэткі]]
[[Катэгорыя:Беларускія перакладчыкі]]
[[Катэгорыя:Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу]]
[[Катэгорыя:Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі]]
[[Катэгорыя:Памерлі 16 жніўня]]
[[Катэгорыя:Памерлі 16 жніўня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1990 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1990 годзе]]

Вэрсія ад 12:16, 5 чэрвеня 2010

Язэ́п Семяжо́н (сапраўднае імя Іо́сіф Ігна́тавіч Семяжо́наў; 3 (16) лістапада 1914, в. Пятровічы Ігуменскага павету Менскае губэрні, Расейская імпэрыя (цяпер у Смалявіцкім раёне Менскай вобласьці) — 16 жніўня 1990, Менск, БССР) — беларускі перакладнік і паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і лесьніка. Пасьля заканчэньня Сьмілавіцкай сярэдняй школы (1930) працаваў у пятровіцкім калгасе «Перамога» рахункаводам, вучыўся на драматычных курсах у Менску. У 19321934 — актор Беларускага дзяржаўнага драмтэатру (БДТ-3). Скончыў факультэт замежных моў Менскага пэдагагічнага інстытуту (1938).

Курсант афіцэрскай школы ў Маскве, у 1938—1940 — камандзір узводу разьведвальнага палку. Удзельнічаў у паходзе ў Заходнюю Беларусь, у савецка-фінляндзкай вайне, быў паранены. Настаўнічаў у роднай вёсцы. З канца 1940 да сакавіка 1942 ізноў у Чырвонай арміі, удзельнічаў у баявых дзеях Другой сусьветнай вайны на заходнім фронце. У 1942-1953 — ваенны перакладнік. Дэмабілізаваўся ў 1959.

Выкладаў замежныя мовы ў Менскай сувораўскай вучэльні (19531960), у БДУ (19611975), адначасова працаваў у рэдакцыі часопіса «Беларусь» (19621967). Сябра СП БССР з 1954.

Быў чальцом Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі, чальцом Беларускага Рэспубліканскага Камітэту «За вяртаньне на Радзіму».

Памёр 16 жніўня 1990 году ў Менску, пахаваны на Паўночных могілках.

Літаратурная дзейнасьць

Дэбютаваў вершамі ў 1931 годзе ў часопісе «Беларуская работніца і сялянка» (публікацыя не выяўлена).

Перакладамі пачаў займацца з 1938. Перакладаў з ангельскай, францускай, нямецкай, італійскай, польскай, чэскай, славацкай, расейскай, летувіскай і іншых моў. У яго перакладзе выйшлі «Кароль Лір» У. Шэксьпіра («Трагедыі», 1954), кніжка паэзіі Дж. Радары «Неапаль без сонца» (1955), Р. Бёрнса «Шатландская слава» (1957) і «Вам слова, Джон Ячмень» (1983), раман М. Твэна «Жанна д’Арк» (з Н. Цімафеевай, 1961), складанка клясычнай і сучаснай паэзіі Віетнама «Апалены лотас» (1968), паэма беларускага паэта-лацініста М. Гусоўскага «Песня пра зубра» (1973), кніга выбраных перакладаў паэзіі «Сем цудаў свету» (1977), раман Г. Ота «Пара ў дарогу, буслы!» (з У. Чапегам, 1982), паэма А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш» (1985), зборнік Дж. Байрана «Лірыка» (1989), камедыі У. Шэксьпіра «Дванаццатая ноч, альбо Чаго пажадаеце», «Утаймаванне наравістай» (зборнік У. Шэкспіра «Тры камедыі», 1989).

Выступаў з артыкуламі па пытаньнях мастацкага перакладу.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, Дружбы народаў, Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, польскім ордэнам Залатой Зоркі Заслугі і мэдалямі.

Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я. Купалы (1982) за пераклад паэмы М. Гусоўскага «Песня пра зубра». Заслужаны работнік культуры Беларусі (1989).

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • Семяжон Язэп // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А.К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А.Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с. — ISBN 5-340-00709-X
  • Семяжон Язэп // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992-1995.

Вонкавыя спасылкі