Кіеў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: ab:Кыив
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 248: Радок 248:
[[hu:Kijev]]
[[hu:Kijev]]
[[mk:Киев]]
[[mk:Киев]]
[[mt:Kiev]]
[[ml:കീവ്]]
[[ml:കീവ്]]
[[mr:क्यीव]]
[[mr:क्यीव]]

Вэрсія ад 00:34, 5 чэрвеня 2010

Кіеў
Київ
Сафійскі сабор
Сафійскі сабор
Герб Кіева Сьцяг Кіева
Першыя згадкі: 482
Магдэбурскае права: 1494
Вобласьць: Кіеўская
Раён: Кіеўскі
Плошча: 839 км²
Насельніцтва (2009)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

2 769 317
3 178 чал./км²
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Тэлефонны код: +380 44
Паштовы індэкс: 01xxx-04xxx
Аўтамабільны код: 11, АА
Геаграфічныя каардынаты: 50°27′ пн. ш. 30°30′ у. д. / 50.45° пн. ш. 30.5° у. д. / 50.45; 30.5Каардынаты: 50°27′ пн. ш. 30°30′ у. д. / 50.45° пн. ш. 30.5° у. д. / 50.45; 30.5
Кіеў на мапе Ўкраіны
Кіеў
Кіеў
Кіеў
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
Кіеўская меская рада (укр.)

Кі́еў (па-ўкраінску: Київ; Аўдыё Київ.ogg ) — сталіца і найбуйнейшае места Ўкраіны, цэнтар Кіеўскай вобласьці. Насельніцтва Кіева перавышае 5 млн жыхароў (насельніцтва сталічнай аглямерацыі), што робіць гэтае места адным з найвялікшых у Эўропе.

Кіеў зьяўляецца культурным, палітычным, навуковым, прамысловым ды транспартным цэнтрам Украіны, аднак не заўжды выконваў сталічныя функцыі: са сьнежня 1917 па студзень 1918 ды са сьнежня 1919 па чэрвень 1934 рокаў сталіцай УССР быў Харкаў.

Паходжаньне назвы

Назва места паходзіць ад імя Кія — старэйшага з трох братоў, які паводле легенды, стаў заснавальнікам Кіева. Адна з тых легендаў дайшла да нас у летапісе ХІІ стагодзьдзя «Аповесьць мінулых часоў»: «Быша три братья — единому имя Кий, а другому Щек, а третьему Хорив и сестра их Лыбедь. Седяше Кий на горе, идеже ныне оувоз Боричев, а Щек седяше на горе, идеже ныне зовется Щековица, а Хорив на третьей горе, от него же прозвася Хоревица, и створиша град, во имя брата своего старейшего и нарекоша имя ему Киев. И бяше около града лес и бор велик, и бяху ловяща зверь, бяху мужи мудры и смыслени, и нарицахуся Поляне, от них же суть Поляне в Киеве и до сего дня».

Гісторыя

Заснаваньне места

Кіеў быў заснаваны, згодна са сьцьвярджэньнямі археолягаў, напрыканцы V стагодзьдзя — першай паловы VI стагодзьдзя. Аднак гэтыя дадзеныя ўсё часьцей аспрэчваюцца.

Заснаваньне Кіева, як і шматлікіх іншых местаў, абвеянае паэтычнымі легендамі. Археялагічныя дасьледваньні высьветлілі, што першае гарадзкое пасяленьне на тэрыторыі Падолу зьявілася не раней за 880-я рокі.[1]

Залатыя Вароты

Згодна з традыцыйным гледзішчам, з 882 року Кіеў быў сталіцай Кіеўскае Русі. Бізайнтыйскі імпэратар Канстанцін Багранародны, які пісаў у сярэдзіне X стагодзьдзя, адзначаў, што Кіеў меў іншую назву — Самватас. Імаверна, яна была або старажытнай назвай места, або ягоным пазначэньнем у неславянскім асяродку. Гэтае слова, магчыма, паходзіць з хазарскай мовы і азначае «верхнія ўмацаваньні». Вынікі некаторых археалягічных раскопак даюць падставу меркаваць, што ўжо ў VI—VII стагодзьдзях пасяленьні на правым беразе Дняпра можна разглядаць гарадзкімі. [2] Гэтая канцэпцыя, якая падмацоўвалася сьвяткаваньнямі ў 1982 року 1500-годдзя Кіева, разглядалася як агульна прынятая. Але, ў супрацьлегласьць да «юбілейной канцэпцыі» частка гісторыкаў ды археолягаў мяркуе, што заснаваньне Кіева як места адбылося VIII—Х стагодзьдзях. Толькі ў канцы гэтага пэрыяду навакольныя пасяленьні зьліліся ў адзінае пасяленьне гарадзкога характару.[3]

VIII—XIII стагодзьдзі

Помнік княгіне Вользе
Усьпенскі сабор

Напрацягу VIII—XII стагодзьдзяў Кіеў быў сталіцай старажытнаславянскай дзяржавы Русь (гістарычны тэрмін Кіеўская Русь), якая з IX стагодзьдзя распасьціралася ад Балтыйскага да Чорнага мораў.

Выгоднае геаграфічнае становішча Кіева на водным гандлёвым шляху «з варагаў у грэкі» па Дняпры спрыяла ягонаму хуткаму разьвіцьцю. У ІХ ст. і першай палове Х стагодзьдзя Кіеў ужо лічыўся найбуйнейшым гандлёвым і культурным местам тагачаснай Усходняй Эўропы, празь яго праходзіў транзітны гандаль паміж Захадам ды Ўсходам. Ужо ў IX стагодзьдзі тут пражывала больш за 50 000 жыхароў, было каля 400 цэркваў, 8 кірмашоў, адна з найвялікшых бібліятэк хрысьціянскага сьвету. Дзякуючы дынастычным шлюбам Кіеў меў сувязь з рознымі краінамі Эўропы.

Пасьля татарскае навалы места было адбудаванае.

XIV—XVII стагодзьдзі

Геаграфія

Разьмяшчэньне

Выгляд на левабярэжны Кіеў

Места разьмешчанае на поўначы Ўкраіны, паабапал Дняпра (даўжыня ўздоўж берага — больш за 20 км), ніжэй вусьця ракі Дзясна на мяжы Палесься ды лесастэпу. Большая частка места ляжыць на высокім правым беразе Дняпра, які вельмі парэзаны густой сеткай яраў і лагчынаў, меншая частка («Нове місто») — на нізкім левым беразе ракі.

Клімат

Клімат лагодна-кантынэнтальны. Сярэднямесяцовыя тэмпературы студзеня складаюць −5,5 °C, ліпеня +19,2 °C. Абсалютны мінімум  — −32.2 °C (люты 1929), абсалютны максымум — +39,9 °C (жнівень 1898). Сярэднегадавая колькасьць ападкаў  — 649 мм, максымум ападкаў прыпадае на ліпень (88 мм), мінімум — на кастрычнік (35 мм). Узімку ў Кіеве ўтвараецца сьнежны покрыў, сярэдняя вышыня покрыву ў лютым — 20 см, максымальная — 440 см.[6]

Адміністрацыйны падзел

Горад падзяляецца на 10 раёнаў

Гістарычныя назвы частак гораду

На левым беразе Дняпра

На правым беразе Дняпра

Насельніцтва

Нацыянальны склад

Галерэя

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ П. Т. Тронько: "Академик Борис Рыбаков, когда мы решали вопрос, сколько Киеву лет (были Патон, я, Рыбаков и Толочко), сказал: «Я убеждён, что Киеву более чем 2000 лет, но у меня нет таких данных, на 1500 — есть»"
  2. ^ Толочко П. П. Новые археологические исследования Киева (1963—1978) // Новое в археологии Киева. — Киев, 1981.
  3. ^ Рабинович М. Г. Из истории городских поселений восточных славян. В кн.: История, культура, фольклор и этнография славянских народов. М. 1968. С. 134
  4. ^ Кіеўскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 90
  5. ^ Валерый Грынявецкі. Кіеў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 90
  6. ^ [1] Клімат Кіева

Вонкавыя спасылкі

Кіеўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў