Хартыя’97: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
д робат дадаў: en:Charter 97
Радок 20: Радок 20:
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1997 годзе]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1997 годзе]]


[[en:Charter 97]]
[[pl:Karta'97]]
[[pl:Karta'97]]

Вэрсія ад 14:44, 22 траўня 2010

Хартыя’97 — беларуская грамадзянская ініцыятыва, якая была накіраваная на праваабарончую дзейнасьць і на аб’яднанне палітычных сілаў, апазыцыйных да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Хартыя’97 была складзеная па аналёгіі з Хартыяй’77 — дэклярацыяй, што абвесьціла прынцыпы пераадоленьня таталітарызму і аднаўленьня дэмакратыі ў Чэхаславаччыне. Хартыя’97 была абвешчаная 10 лістапада 1997 года. Хартыя канстатавала парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, разбурэньне нацыянальнай культуры. Яе аўтарамі і ініцыятарамі выступілі журналісты незалежных сродкаў масавай інфармацыі, яе тэкст быў апублікаваны ў вядучых незалежных газэтах таго часу: «Имя», «БДГ», «Народная воля», «Свабода», «Свободные новости» і іншых.

У арганізацыйны камітэт грамадзкай ініцыятывы ў розны час уваходзілі Андрэй Саньнікаў, Аляксандр Мілінкевіч, Уладзімер Мацкевіч, Віктар Івашкевіч, Людміла Гразнова, Пётр Марцаў, Юры Хашчавацкі і іншыя вядомыя дзеячы. Першымі пад тэкстам Хартыі’97 паставілі подпісы 100 вядомых у краіне палітыкаў, грамадзкіх і культурных дзеячаў, журналістаў. Пазней дакумент падпісалі больш за 100 000 грамадзян Беларусі.[1]

charter97.org

У апошнія гады ініцыятыва вядомая галоўным чынам праз сайт свайго прэс-цэнтра, які ператварыўся ў адзін з найбольш папулярных інфармацыйных сайтаў беларускага інтэрнэта.[2] У беларускай благасфэры сайт «Хартыя’97» часта крытыкуецца за сваю неаб’ектыўнасьць.

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі