Аўстрыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат зьмяніў: xal:Өстрмудин Орн
д робат зьмяніў: xal:Өстрмүдин Орн
Радок 280: Радок 280:
[[wo:Otris]]
[[wo:Otris]]
[[wuu:奥地利]]
[[wuu:奥地利]]
[[xal:Өстрмудин Орн]]
[[xal:Өстрмүдин Орн]]
[[yi:עסטרייך]]
[[yi:עסטרייך]]
[[yo:Ọ́stríà]]
[[yo:Ọ́stríà]]

Вэрсія ад 02:36, 20 траўня 2010

Рэспу́бліка А́ўстрыя, А́ўстрыя (па-нямецку: Republik Österreich, Österreich Аўдыё De-Österreich.ogg ) — краіна ў Цэнтральнай Эўропе. Мяжуе зь Нямеччынай і Чэхіяй на поўначы, Славакіяй і Вугоршчынай на ўсходзе, Славеніяй і Італіяй на поўдні, Швайцарыяй і Ліхтэнштайнам на захадзе.

Аўстрыя
Republik Österreich
Сьцяг Аўстрыі Герб Аўстрыі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: няма
Дзяржаўны гімн: «Land der Berge, Land am Strome»
Месцазнаходжаньне Аўстрыі
Афіцыйная мова Нямецкая
Сталіца Вена
Найбуйнейшы горад Вена
Форма кіраваньня Парлямэнцкая рэспубліка
Гайнц Фішэр
Вэрнэр Файман
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
113-е месца ў сьвеце
83 871 км²
1,3%
Насельніцтва
 • агульнае (2005)
 • шчыльнасьць
86-е месца ў сьвеце
8 206 524
97/км²
СУП
 • агульны (2005)
 • на душу насельніцтва
35-е месца ў сьвеце
$267 млрд
$32 962
Валюта Эўра (EUR)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+1)
СEST (UTC+2)
Незалежнасьць 27 ліпеня 1955
Аўтамабільны знак A
Дамэн верхняга ўзроўню .at
Тэлефонны код +43
Мапа Аўстрыі
Мапа Аўстрыі


Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Аўстрыі

Так званая «Другая рэспубліка». Па падпісаньні Дзяржаўнага дагавора былі аб'яднаныя дзьве зоны акупацыі — савецкая і саюзьнікаў з утварэньнем Аўстрыйскай Рэспублікі ў сёньняшніх межах.

Палітыка

Аўстрыя зьяўляецца фэдэральнай краінай якая аб’ядноўвае дзевяць самастойных земляў. Кіраўніком краіны зьяўляецца фэдэральны прэзыдэнт, які выбіраецца на 6 гадоў. Урад узначалены фэдэральным канцлерам, міністры назначаюцца прэзыдэнтам. Парлямэнт Аўстрыі – двухпалатны Фэдэральны сход, які складаецца з Фэдэральнай Рады і Нацыянальнай Рады. Фэдэральная Рада – складаецца з 64 дэпутатаў, якія выбіраюцца парлямэнтамі земляў. Землі прадстаўлены рознай колькасьцю дэпутатаў (ад 3 да 12) у залежнасьці ад колькасьці насельніцтва. Нацыянальная Рада складаецца з 183 дэпутатаў, якія выбіраюцца па прапарцына-сьпісачнай сыстэме.

Аўстрыя мае 10 галасоў у Радзе Эўрапейскага Зьвязу і 18 месцаў у Эўрапейскім Парлямэнце. У Эўрапейскай камісіі Аўстрыя была прадстаўлена з 1995 да 2004 года Францам Фішарам (раней міністар сельскай гаспадаркі), а з 2004 года Бэніта Фэрэра-Вальднэрам (раней міністар замежных спраў Аўстрыі). Канцлерам Аўстрыі з 2007 года зьяўляецца Альфрэд Гусэнбаўэр, які кіруе кааліцыяй сацыялістаў і кансэрватараў. З 8 ліпеня 2004 года прэзыдэнтам Аўстрыі зьяўляецца Гейнц Фішар.

Палітычная будова краіны заснавана на канстытуцыі ад 1 кастрычніка 1920 года.

Аўстрыя не ўваходзіць у вайсковыя блёкі і зьяўляецца нэўтральнай краінай. Пад час канфліктаў у краінах суседняй Югаславіі, у краіне уздымалася пытаньне аб парушэньні нэўтральнасьці і неабходнасьці ўвайсьці ў склад НАТО. Але урад Аўстрыі не пайшоў на зьмены і краіна надалей прытрымліваецца нэўтральнасьці. Аўстрыйскія ўзброеныя сілы рыхтуюцца выключна да абароны краіны.

Землі

Асноўны артыкул: Землі Аўстрыі

У склад Аўстрыі уваходзяць дзевяць земляў: Бургенланд, Карынція, Ніжняя Аўстрыя, Верхняя Аўстрыя, Зальцбург, Штырыя, Тыроль, Форарльберг, Вена.

Геаграфія

Аўстрыя зьяўляецца горнай краінай, большая частка краіны разьмяшчаецца ў Альпах. З агульнай плошчы краіны (84 000 км²), толькі чацьвёртая частка мае раўнінны рэльеф, і толькі 32% плошчы Аўстрыі знаходзіцца ніжэй 500 мэтраў над узроўнем мора. Самая высокая частка краіны знаходзіцца ў Альпах на захадзе Аўстрыі, самая нізкая на раўнінах на ўсходзе.

Аўстрыю можна падзяліць на пяць частак. Большай зь якіх будуць Аўстрыйскія Альпы (62% ад агульнай плошчы краіны), Аўстрыйскія ўзгор’і Альпаў і Карпатаў (12% тэрыторыі), Усходняя частка, якая прылягае да раўніны Панон (12% тэрыторыі), другая горная частка (ніжэйшая за Альпы), знаходзіцца на поўначы краіны, вядомая як аўстрыйскае плято, знаходзіцца ў цэнтральнай Багеміі і займае каля 10% краіны, астатняя раўнінная частка вакол Вены займае 4 % плошчы.

На тэрыторыі Аўстрыі разьмяшчаюцца чатыры экарэгіёна: цэнтральна-эўрапейскія зьмешаныя лясы, панонскія зьмешаныя лясы, аўстрыйскія хваёвыя і зьмешаныя лясы і шырокаліставыя лясы.

Эканоміка

Эканоміка Аўстрыі заснаваная па прынцыпах рынкавай гаспадаркі. Гэта адна з самых разьвітых краінаў Эўропы, а так сама ўваходзіць у дзесятку самых багатых краінаў сьвету (калі лічыць адносіцы СУП на душу насельніцтва). Падаткі складаюць 43% нацыянальнага прыбытку, што крыху ніжэй, чым у скандынаўскіх краінах. Узровень беспрацоў’я вагаецца ад 4,4% да 6,8%. Каэфіцыент Джыні, які адлюстроўвае рознасьць прыбыткаў паміж багатымі і беднымі складае 29 і зьяўляецца адным з самых нізкіх у сьвеце. Сукупны ўнутраны прадукт у 2002 годзе склаў 200,7 млрд. эўра, вытворчасьць СУП на 1 занятага (вытворчасьць працы) – 58,3 тыс. эўра.

Інфляцыя ў Аўстрыі адна з самых нізкіх (каля 1,8%), індэкс спажывецкіх цэнаў 2002 года да 1996 года склаў 108,8, а агулам па Эўрапейскаму Зьвязу – 110,8.

Прыкладна 2,2% СУП прыходзіцца на сельскую гаспадарку, 32,3% на прамысловасьць, 65,5% - сфэра паслугаў, транспарт, банкаўскі і страхавы сэктар. Трэцяя частка аб’ёма прамысловай вытворчасьці прыходзіцца на дзяржаўны сэктар эканомікі.

Тым ня менш у Аўстрыі існуюць праблемы ў сельскай гаспадарцы зьвязаныя з эўрапейскай інтэграцыяй. Коштавая палітыка, якая праводзіцца Эўрапейскім Зьвязам у галіне сельскагаспадарчай вытворчасьці прывяла да таго, што 69% усіх сельскагаспадарчых земляў аказаліся нерэнтабэльнымі.

Дэмаграфія

У гарадах жыве 77% насельніцтва Аўстрыі, чвэрць зь іх жыве ў сталіцы краіны – Вене. 88,6% насельніцтва – нямецкамоўныя аўстрыйцы, зь якіх 4% карыстаецца алеманскай мовай, астатнія - баварскай. 14,5% насельніцтва Аўстрыі складаюць эмігранты гэта адзін з самых вялікіх паказчыкаў у Эўропе, большы ён толькі ў Люксэмбургу і Швэйцарыі. Большасьць эмігрантаў прыехала з Сэрбіі, Чарнагорыі, Турцыі і Нямеччыны.

Сучасныя межы Аўстрыі былі вызначаны Сэн-Жэрмэнскай дамовай у 1919 годзе, у некаторых жыхароў Аўстрыі да нашых дзён засталіся сваякі ў суседняй Чэхіі, Славакіі і Вугоршчыне.

Афіцыйнай мовай Аўстрыі зьяўляецца нямецкая мова, ёй карыстаюцца ўсе жыхары краіны, ня гледзячы на нацыянальнасьць. Аднак вызначаецца ўласны, аўстрыйскі дыялект.

Культура

Асноўны артыкул: Культура Аўстрыі

Рознае

Вонкавыя спасылкі

Аўстрыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA