Іван Ціхан: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: sk:Ivan Grigorievič Tichon; касмэтычныя зьмены
афармленьне, катэгорыі
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Ivan Tsikhan.jpg|250пкс|міні|Іван Ціхан у 2007 годзе]]
{{АГ-узнагароды}}
{{АГ-узнагароды}}
[[Файл:Ivan Tsikhan.jpg|250пкс|Іван Ціхан, 2007]]
{{АГ-спорт|[[Лёгкая атлетыка]] (мужчыны)}}
{{АГ-спорт|[[Лёгкая атлетыка]] (мужчыны)}}
{{АГ-мэдаль|Срэбра|Летнія|2004|[[Лёгкая атлетыка на летніх Алімпійскіх гульнях 2004|Кіданьне молата]]}}
{{АГ-мэдаль|Срэбра|Летнія|2004|[[Лёгкая атлетыка на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 году|Кіданьне молата]]}}
{{АГ-мэдаль|Бронза|Летнія|2008|[[Лёгкая атлетыка на летніх Алімпійскіх гульнях 2008|Кіданьне молата]] (пазбаўлены)}}
{{АГ-мэдаль|Бронза|Летнія|2008|[[Лёгкая атлетыка на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году|Кіданьне молата]] (пазбаўлены)}}
{{АГ-ніз}}
{{АГ-ніз}}
'''Іван Ціхан''' (нарадзіўся [[24 ліпеня]] [[1976]] году) — беларускі атлет, кідальнік [[молат]]а, трохразовы чэмпіён сьвету ([[2003]], [[2005]], [[2007]]), срэбны прызэр [[Летнія Алімпійскія гульні 2004 году|Алімпійскіх гульняў у Атэнах]] (2004).
'''Іван Ціхан''' (нарадзіўся [[24 ліпеня]] [[1976]] году) — беларускі атлет, кідальнік [[молат]]а, трохразовы чэмпіён сьвету ([[2003]], [[2005]], [[2007]]), срэбны прызэр [[Летнія Алімпійскія гульні 2004 году|Алімпійскіх гульняў у Атэнах]] (2004).
Радок 10: Радок 10:
Іван Ціхан нарадзіўся ў вёсцы [[Гласевічы]] [[Слонімскі раён|Слонімскага раёну]] [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]]. Цяпер жыве ў [[Горадня|Горадні]]. Жонка Вольга таксама атлетка, займалася кіданьнем дыска. Мае сына Івана. Іван Ціхан — заслужаны майстар спорту Беларусі. Трэніруецца ў [[Растоў|Растове]] ([[Расея]]) у расейскага трэнэра [[Сяргей Літвінава|Сяргея Літвінава]].
Іван Ціхан нарадзіўся ў вёсцы [[Гласевічы]] [[Слонімскі раён|Слонімскага раёну]] [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]]. Цяпер жыве ў [[Горадня|Горадні]]. Жонка Вольга таксама атлетка, займалася кіданьнем дыска. Мае сына Івана. Іван Ціхан — заслужаны майстар спорту Беларусі. Трэніруецца ў [[Растоў|Растове]] ([[Расея]]) у расейскага трэнэра [[Сяргей Літвінава|Сяргея Літвінава]].


== Кар'ера ==
== Кар’ера ==
=== Спартовыя дасягненьні ===
=== Спартовыя дасягненьні ===
* Трохкратны чэмпіён сьвету ([[Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы-2003|Парыж-2003]], [[Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы-2005|Хэльсынкі-2005]], [[Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы-2007|Асака-2007]])
* Трохкратны чэмпіён сьвету ([[Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы 2003 году|Парыж-2003]], [[Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы 2005 году|Хэльсынкі-2005]], [[Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы 2007 году|Асака-2007]])
* Срэбны прызэр [[Летнія Алімпійскія гульні 2004|Алімпіяды ў Атэах-2004]] — 79 м 81 см
* Срэбны прызэр [[Летнія Алімпійскія гульні 2004 году|Алімпіяды ў Атэнах 2004 году]] — 79 м 81 см
* Бронзавы прызэр [[Летнія Алімпійскія гульні 2008|Алімпіяды ў Пэкіне-2008]] (пазбаўлены) — 81 м 51 см
* Бронзавы прызэр [[Летнія Алімпійскія гульні 2008 году|Алімпіяды ў Пэкіне 2008 году]] (пазбаўлены) — 81 м 51 см
* Заняў 4-ае месца на [[Летнія Алімпійскія гульні 2000|Алімпіядзе ў Сыднэі-2000]]
* Заняў 4-е месца на [[Летнія Алімпійскія гульні 2000 году|Алімпіядзе ў Сыднэі 2000 году]]
* Уладальнік лепшых вынікаў сэзону ў сьвеце ў кіданьні молата ў 2004-05 і 2007
* Уладальнік лепшых вынікаў сэзону ў сьвеце ў кіданьні молата ў 2004—2005 і 2007
* [[Чэмпіянат Эўропы па лёгкай атлетыцы-2006|Чэмпіён Эўропы 2006 году]]
* [[Чэмпіянат Эўропы па лёгкай атлетыцы 2006 году|Чэмпіён Эўропы 2006 году]]
* Чэмпіён Эўропы ў зачыненым памяшканьні 2005 году
* Чэмпіён Эўропы ў зачыненым памяшканьні 2005 году


Радок 49: Радок 49:


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Ціхан, Іван}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Ціхан, Іван}}

[[Катэгорыя:Нарадзіліся 24 ліпеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 24 ліпеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1976 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1976 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слонімскім раёне]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слонімскім раёне]]
[[Катэгорыя:Беларускія атлеты і атлеткі]]
[[Катэгорыя:Беларускія атлеты і атлеткі]]
[[Катэгорыя:Атлеты на летніх Алімпійскіх гульнях-2004]]
[[Катэгорыя:Атлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 году]]
[[Катэгорыя:Атлеты на летніх Алімпійскіх гульнях-2008]]
[[Катэгорыя:Атлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году]]


[[be:Іван Ціхан]]
[[be:Іван Ціхан]]

Вэрсія ад 14:55, 18 траўня 2010

Іван Ціхан у 2007 годзе
Алімпійскія ўзнагароды
Лёгкая атлетыка (мужчыны)
Срэбра 2004 Кіданьне молата
Бронза 2008 Кіданьне молата (пазбаўлены)

Іван Ціхан (нарадзіўся 24 ліпеня 1976 году) — беларускі атлет, кідальнік молата, трохразовы чэмпіён сьвету (2003, 2005, 2007), срэбны прызэр Алімпійскіх гульняў у Атэнах (2004).

Біяграфія

Іван Ціхан нарадзіўся ў вёсцы Гласевічы Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цяпер жыве ў Горадні. Жонка Вольга таксама атлетка, займалася кіданьнем дыска. Мае сына Івана. Іван Ціхан — заслужаны майстар спорту Беларусі. Трэніруецца ў Растове (Расея) у расейскага трэнэра Сяргея Літвінава.

Кар’ера

Спартовыя дасягненьні

Хроніка

Першы раз Іван Ціхан стаў чэмпіёнам сьвету ў кіданьні молата ў жніўні 2003 году на чэмпіянаце сьвету ў Парыжы, кінуўшы молат на адлегласьць 83 мэтры 3 сантымэтры.

У 2005 годзе ў Хэльсынкі заваяваў першы залаты мэдаль для Беларусі. Першыя дзьве спробы Ціхана былі няўдалыя, і ён быў на валаску ад вылёту зь фінальнай часткі спаборніцтва, але пасьля вельмі няпэўнага пачатку ён прачнуўся, і разам з другім беларусам Вадзімам Дзевятоўскім яны паказалі вынікі, якія сталі недасягальнымі для іншых удзельнікаў. Іван Ціхан усталяваў новы рэкорд чэмпіянатаў сьвету, кінуўшы молат на 83,89 мэтра. Вадзім Дзевятоўскі заваяваў срэбны мэдаль, з вынікам 82,60 мэтра.

Іван Ціхан - чэмпіён Беларусі 2005 году. На гэтым чэмпіянаце Беларусі Іван Ціхан усталяваў нацыянальны рэкорд Беларусі 86,73 мэтра, што ўсяго на адзін сантымэтар горш сусьветнага рэкорда савецкага атлета Юрыя Сядых, усталяванага ў далёкім 1986 годзе, то бок яшчэ да наступленьня эры татальнай барацьбы з допінгам.

На Алімпійскіх гульнях у Атэнах Іван Ціхан заваяваў срэбны мэдаль.

У 2006 годзе ў Гётэборгу Ціхан выйграў эўрапейскае першынство, а ў 2007 годзе на чэмпіянаце сьвету ў Осацы з вынікам 83,63 мэтра ў трэці раз стаў чэмпіёнам сьвету.

Дыскваліфікацыя

11 сьнежня 2008 году выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту прыняў рашэньне аб дыскваліфікацыі Івана Ціхана на два года, а заваяваны ім на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне бронзавы мэдаль будзе перададзены Коджы Мурафушы.

Спартовец абвінавачаны ва ўжываньні забароненага стымулятара тэстастэрону. Рашэньне МАК тычыцца выключна Алімпійскіх гульняў, дыскваліфікацыйныя санкцыі ў стаўленьні спартоўца таксама павінны вынесьці міжнародная і нацыянальная фэдэрацыі лёгкай атлетыкі.

Аб наяўных у допінг-службаў падазронах у стаўленьні беларускага атлета стала вядома ў пачатку верасьня. Допінг-спроба Ціхана, якую тую здаў 17 жніўня адразу пасьля алімпійскага фіналу ў кіданьні молата, дала дадатны вынік на тэстастэрон. 21 верасьня спартовец на працягу трох гадзін даваў тлумачэньні на паседжаньні дысцыплінарнай камісіі, якое адбылося ў Лазане.

16 кастрычніка 2008 году беларускі бок прадставіла свае тлумачэньні ў Дысцыплінарную камісію МАК. Уласнае расьсьледаваньне правёў і НАК Беларусі, вынікі якога таксама былі адпраўленыя ў МАК. У прадстаўленых у МАК дакумэнтах утрымоўваецца інфармацыя, якая падвяргае вынікі аналізу спробы сумневу. Беларускі бок настойвае на тым, што аналіз спробы праходзіў з парушэньнем рэглямэнту. Па словах Мікалая Кручынскага, беларускі бок мае намер падаць адзоў на рашэньне МАК, а пры неабходнасьці зьвярнуцца і ў Спартовы арбітражны суд.

Асабістыя зьвесткі

  • Рост — 185 см
  • Вага — 105 кг
  • Асабісты рэкорд (2005) — 86 м 73 см.

Вонкавыя спасылкі