Янка Геніюш: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rasa (гутаркі | унёсак)
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: pl:Janka Hienijusz
Радок 47: Радок 47:
[[Катэгорыя:Памерлі ў Зэльве]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Зэльве]]


[[pl:Janka Geniusz]]
[[pl:Janka Hienijusz]]

Вэрсія ад 12:37, 16 траўня 2010

Янка Геніюш
Іван Пятровіч Геніюш
Род дзейнасьці беларускі грамадзкі дзеяч
Дата нараджэньня 24 лютага 1902
Месца нараджэньня Сьцяг Расеі Крынкі, Гарадзенскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 19 лютага 1979
Месца сьмерці Сьцяг Беларускай ССР Зэльва, Гарадзенская вобласьць, БССР
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак лекар
Дзеці Юрка Геніюш


Янка Геніюш, Іван Пятровіч Геніюш (24 лютага 1902, Крынкі, Гарадзенскага павету, цяпер — Сакольскі павет, Падляскае ваяводзтва) — 19 лютага 1979, Зэльва) — беларускі грамадзкі дзеяч, ахвяра палітычных рэпрэсый, муж паэткі Ларысы Геніюш.

Пасьля школы паехаў у Прагу. Паступіў у Карлаўскі ўнівэрсытэт, пасьля яго заканчэньня атрымаў мэдыцынскую адукацыю докатара-вэнэроляга.

У 1935 годзе ажаніўся з Ларысай Міклашэвіч (паэтка Ларыса Геніюш). У той самы год у іх нарадзіўся сын Юрка Геніюш.

Сябраваў з многімі беларускімі дзеячамі, што жылі ў Празе, у тым ліку і кіраўніцтвам БНР. Актыўны сябра Праскага камітэта Беларускай народнай самапомачы.

Пад час нямецкай акупацыі, на беларускім сходзе адмовіўся падпісаць тэлеграму да Адольфа Гітлера. Аднак Ермачэнка падрабіў пад капірку подпісы ўдзельнікаў сходу і даслаў тую тэлеграму. Пасьля яна трапіла ў Маскву і на падставе яе спадара Генюіш судзілі.

У 1943 годзе Янка Геніюш трапляе ў Беларусь у Слонім. Працуе тамака гебіткамісарарцтам (кіраўнік райздрава). Пасьля канфлікту са слонімскім гебіткамісарам Эрэнам (Сп. Янка запытаўся ў таго, хто на гэтай зямлі гаспадар), Геніюшу давялося пераехаць у Баранавічы. Ад большых наступстваў яго выратавала «слава» падпісанта тэлеграмы да Гітлера.

У 1948 годзе Янка Геніюш разам з жонкай Ларысай, былі арыштаваныя і вывезеныя ў СССР. Тамака яны незаконна былі пазбаўлены чэхаславацкага грамадзянства і асуджаныя Вярхоўным судом БССР на 25 год. Частку тэрміну адбыў на Варкуце. Пасьля сьмерці Сталіна пераведзены ў Мардовію.

Янка Геніюш у труне

Сям'я Геніюшаў была датэрмінова вызвалена ў 1956 годзе. Аднак ім не дазволілі вярнуцца ў Чэхаславаччыну. Ларыса Геніюш не прыняла савецкага грамадзянства да канца жыцьця. Мела пашпарт СССР са штампам «неграмадзянін СССР». Геніюшы пасяліліся ў Зэльве ў хаце бацькі Янкі па вуліцы Савецкай, 7а.

Сам Янка Геніюш ўладкаваўся працаваць ў мясцовы шпіталь і паліклініку. У яго кабінэце вісеў партрэт Францішка Скарыны. Добра разьбіраўся ў нэўралёгіі, сэксалёгіі, вэнэрычных хваробах. Працаваў хірургам і тэрапэўтам.

У госьці да Геніюшаў часта прыяжджалі госьці, былыя палітзьняволеныя і літаратары: Мікола Канаш, Пятро Рашэтнік, Уладзімер Караткевіч, Алег Лойка, Данута Бічэль, Юрка Голуб, Алесь Траяноўскі і шмат іншых.

На пахаваньне Янкі Геніюша зьехалася шмат народу. Андрэй Вайтовіч са Слоніма зрабіў па ім помнік. Пасьля сьмерці Ларысы Геніюш на магіле паставілі новы, агульны.

Вонкавыя спасылкі