Язэп Юхо: розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 26: | Радок 26: | ||
- народным судзьдзёй Варашылаўскага раёну [[Менск|г. Менску]]; |
- народным судзьдзёй Варашылаўскага раёну [[Менск|г. Менску]]; |
||
- з [[1952]] года навуковым супрацоўнікам Інстытута філязофіі і права [[ |
- з [[1952]] года навуковым супрацоўнікам Інстытута філязофіі і права [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|АН БССР]]; |
||
- з [[1956]] дацэнтам катэдры грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага права юрыдычнага факультэту [[БДУ]]; |
- з [[1956]] дацэнтам катэдры грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага права юрыдычнага факультэту [[БДУ]]; |
Вэрсія ад 21:37, 15 траўня 2010
Юхо, Язэп Аляксандравіч (19 сакавіка 1921 - 29 ліпеня 2004) — выбітны беларускі навукоўца, гісторык права, доктар юрыдычных навук, прафэсар катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ, заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права Беларусі, сябра Вялікай Рады міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня "ЗБС Бацькаўшчына".
Біяграфія
Язэп Юхо нарадзіўся ў Менску 19 сакавіка 1921 года.
У 1938 годзе скончыў школу і паступіў у Беларускі палітэхнічны інстытут.
У 1939 забраны ў войска. Служыць пачаў ў Горкаўскім вучылішчы зэнітнай артылерыі.
Вайну 20-гадовы Язэп Юхо пачаў пад Масквой камандзірам агнявога ўзводу. Потым - Паўднёвы і Заходні франты, дзе ён быў намесьнікам камандзіра зэнітнай гаргары і начальнікам артылерыі стралковага палку. Атрымаў 2 цяжкіх параненьня.
Заходні фронт быў пераўтвораны ў 3-ці Беларускі фронт З ім Язэп Аляксандравіч вызваляў Віцебск, Полацак, дайшоў да Усходняй Прусіі.
Скончыў вайну ў званьні маёра
Узнагароджаны ардэнамі "Чырвонай Зоркі", "Айчыннай вайны" 1-ай ступені, мэдалямі.
У 1946 годзе звольніўся з арміі.
У 1949 - скончыў Менскі юрыдычны інстытут.
У 1954 - асьпірантуру Інстытуту філязофіі і права АН БССР.
Працаваў:
- народным судзьдзёй Варашылаўскага раёну г. Менску;
- з 1952 года навуковым супрацоўнікам Інстытута філязофіі і права АН БССР;
- з 1956 дацэнтам катэдры грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага права юрыдычнага факультэту БДУ;
- у 1960-1964 быў намесьнікам старшыні юрыдычнай камісіі пры Савеце Міністраў БССР;
- працаваў загадчыкам катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ, намесьнікам дэкана юрыдычнага факультэта БДУ;
- пасьля прысваеньня яму прафэсарскага званьня ў 1983 прафэсарам катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ.
Навуковая спадчына
Язэп Юхо - аўтар больш як 200 навуковых прац.
1954 - абарона ў Інстытуце дзяржавы і права АН СССР кандыдацкай дысэртацыі на тэму: «Устанаўленьне Савецкай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 г.»
1980 - абарона ў Кіеўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Т. Шаўчэнкі доктарскай дысэртацыі на тэму: «Грамадзка-палітычны лад і права Беларусі ў XVI ст.»
Язэп Юхо браў удзел у падрыхтоўцы праекту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года.
Быў адным з ініцыятараў і аўтараў перавыданьня, перакладу, напісаньня камэнтараў і даведніка да Статута ВКЛ 1588.
Суаўтар першага «Юрыдычнага энцыкляпэдычнага даведніка» на беларускай мове.
Аўтар вядомых дапаможнікаў «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» і «Кароткі нарыс па гісторыі дзяржавы і права Беларусі».
па матэрыялах артыкулаў "Они прожили достойную жизнь" юрыдычнага факультэта БДУ і "Памёр Язэп Юхо" А.Грыцкевіча