Язэп Юхо: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
катэгорыі
Няма апісаньня зьменаў
Радок 20: Радок 20:
У [[1949]] - скончыў [[Менскі юрыдычны інстытут]].
У [[1949]] - скончыў [[Менскі юрыдычны інстытут]].


У [[1954]] - асьпірантуру Інстытуту філязофіі і права [[Акадэмія навук БССР|АН БССР]].
У [[1954]] - асьпірантуру Інстытуту філязофіі і права [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|АН БССР]].


'''Працаваў:'''
'''Працаваў:'''

Вэрсія ад 21:36, 15 траўня 2010

Юхо, Язэп Аляксандравіч (19 сакавіка 1921 - 29 ліпеня 2004) — выбітны беларускі навукоўца, гісторык права, доктар юрыдычных навук, прафэсар катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ, заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права Беларусі, сябра Вялікай Рады міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня "ЗБС Бацькаўшчына".

Біяграфія

Язэп Юхо нарадзіўся ў Менску 19 сакавіка 1921 года.

У 1938 годзе скончыў школу і паступіў у Беларускі палітэхнічны інстытут.

У 1939 забраны ў войска. Служыць пачаў ў Горкаўскім вучылішчы зэнітнай артылерыі.

Вайну 20-гадовы Язэп Юхо пачаў пад Масквой камандзірам агнявога ўзводу. Потым - Паўднёвы і Заходні франты, дзе ён быў намесьнікам камандзіра зэнітнай гаргары і начальнікам артылерыі стралковага палку. Атрымаў 2 цяжкіх параненьня.

Заходні фронт быў пераўтвораны ў 3-ці Беларускі фронт З ім Язэп Аляксандравіч вызваляў Віцебск, Полацак, дайшоў да Усходняй Прусіі.

Скончыў вайну ў званьні маёра

Узнагароджаны ардэнамі "Чырвонай Зоркі", "Айчыннай вайны" 1-ай ступені, мэдалямі.

У 1946 годзе звольніўся з арміі.

У 1949 - скончыў Менскі юрыдычны інстытут.

У 1954 - асьпірантуру Інстытуту філязофіі і права АН БССР.

Працаваў:

- народным судзьдзёй Варашылаўскага раёну г. Менску;

- з 1952 года навуковым супрацоўнікам Інстытута філязофіі і права АН БССР;

- з 1956 дацэнтам катэдры грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага права юрыдычнага факультэту БДУ;

- у 1960-1964 быў намесьнікам старшыні юрыдычнай камісіі пры Савеце Міністраў БССР;

- працаваў загадчыкам катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ, намесьнікам дэкана юрыдычнага факультэта БДУ;

- пасьля прысваеньня яму прафэсарскага званьня ў 1983 прафэсарам катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ.

Навуковая спадчына

Язэп Юхо - аўтар больш як 200 навуковых прац.

1954 - абарона ў Інстытуце дзяржавы і права АН СССР кандыдацкай дысэртацыі на тэму: «Устанаўленьне Савецкай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 г.»

1980 - абарона ў Кіеўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Т. Шаўчэнкі доктарскай дысэртацыі на тэму: «Грамадзка-палітычны лад і права Беларусі ў XVI ст.»

Язэп Юхо браў удзел у падрыхтоўцы праекту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года.

Быў адным з ініцыятараў і аўтараў перавыданьня, перакладу, напісаньня камэнтараў і даведніка да Статута ВКЛ 1588.

Суаўтар першага «Юрыдычнага энцыкляпэдычнага даведніка» на беларускай мове.

Аўтар вядомых дапаможнікаў «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» і «Кароткі нарыс па гісторыі дзяржавы і права Беларусі».


па матэрыялах артыкулаў "Они прожили достойную жизнь" юрыдычнага факультэта БДУ і "Памёр Язэп Юхо" А.Грыцкевіча