Кахоўка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д вікіфікацыя, артаграфія
д робат дадаў: bg:Каховка
Радок 72: Радок 72:
[[Катэгорыя:Гарады Хэрсонскай вобласьці]]
[[Катэгорыя:Гарады Хэрсонскай вобласьці]]


[[bg:Каховка]]
[[de:Kachowka]]
[[de:Kachowka]]
[[en:Kakhovka]]
[[en:Kakhovka]]

Вэрсія ад 16:15, 9 траўня 2010

Кахоўка
Герб Кахоўкі
Першыя згадкі: 1492
Раён: Кахоўскі
Вобласьць: Хэрсонская
Насельніцтва: 32 166
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Тэлефонны код: +380 5536
Паштовы індэкс: 74800
Геаграфічныя каардынаты: 46°48′ пн. ш. 33°28′ у. д. / 46.8° пн. ш. 33.467° у. д. / 46.8; 33.467Каардынаты: 46°48′ пн. ш. 33°28′ у. д. / 46.8° пн. ш. 33.467° у. д. / 46.8; 33.467
Кахоўка на мапе Ўкраіны
Кахоўка
Кахоўка
Кахоўка

Кахо́ўка (па-ўкраінску: Каховка, у мінулым Іслам-Кермэн) — места абласнога значэньня ў Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны, адміністрацыйны цэнтар Кахоўскага раёну.

Геаграфія

Разьмяшчаецца на левым беразе Дняпра, за 90 кілямэтраў ад абласнога цэнтру й 10 кілямэтраў ад аднайменнай чыгуначнай станцыі на маршруце Хэрсон — Нававэсэла Запароскай вобласьці.

Гісторыя

Заснаваная ў 1492 року крымскім ханам Мэнглі I Гірэем як фартэцыя Іслам-Кермэн (İslâm Kirmân). Гэтая назва перакладаецца як ісламская фартэцыя.

У 1791 року з удзелам палкоўніка Л. М. Кулікоўскага ўзьнікла сучасная Кахоўка, яна была названая ў гонар вядомых расейскіх вайсковых братоў Мікалая ды Васіля Кахоўскіх. Яны ператварылі паселішча ў вядомае гандлёвае мястэчка, чаму вельмі спрыяла ягонае выгаднае геаграфічне становішча на перакрыжаваньні гандлёвых шляхоў, каля некалі вядомага Гаванскага перавозу праз Дняпро.

Эканоміка

Кахоўка сёньня — адзін з прамысловых цэнтраў Хэрсоншчыны. Лідэрам прамысловай вытворчасьці зьяўляецца акцыянэрнае таварыства «Кахоўскі завод электразварнага абсталяваньня». Завод вырабляе сучасную электразварную тэхніку, якая пастаўляецца ў амаль 80 краінаў сьвету. Сярод прадукцыі заводу асабліва вялікім попытам карыстаюцца электрамасьляныя абагравальнікі.

Культура

З 1992 року Кахоўка зьяўляецца сталіцай міжнароднага фэстывалю «Таўрыйскія гульні» — найвядомейшага музычнага фэсту ва Ўкраіне. Крэда імрэзы — жывы гук ды найлепшая сцэна. За 12 рокаў на ёй выступілі 170 вядомых выканаўцаў з 16 краінаў сьвету.