Мікалай Крыштап Радзівіл «Сіротка»: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rasa (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 7: Радок 7:
| Шырыня партрэту =
| Шырыня партрэту =
| Подпіс партрэту =
| Подпіс партрэту =
| Герб =Herb_Radziwiłłów.PNG
| Герб =POL COA Radziwiłł.svg
| Шырыня гербу =60пкс
| Шырыня гербу =60пкс
| Подпіс гербу =[[Трубы (герб)|герб «Трубы»]]
| Подпіс гербу =[[Трубы (герб)|герб «Трубы»]]

Вэрсія ад 20:52, 6 траўня 2010

Мікалай Крыштоф Радзівіл

герб «Трубы»
  Маршалак вялікі літоўскі
1579 — 1586
ПапярэднікЯн Геранімавіч Хадкевіч
НаступнікАльбрэхт Радзівіл
  Кашталян троцкі
1586 — няма зьвестак
  Ваявода троцкі
1590 — 1604
ПапярэднікЯн Глябовіч
НаступнікАляксандар Хадкевіч
  Ваявода віленскі
1604 — 28 лютага 1616
ПапярэднікКрыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»
НаступнікЯн Караль Хадкевіч
 I Ардынат на Нясьвіжы
1586 — 28 лютага 1616
НаступнікЯн Юры Радзівіл
  Стараста шавельскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 2 жніўня 1549
Шаблён:Сьцяг Каралеўства Польскага Цьмелеў, Польскае каралеўства
Памёр 28 лютага 1616
Нясьвіж, ВКЛ
Пахаваны
Род Радзівілы
Бацькі Мікалай Радзівіл «Чорны»
Эльжбэта з Шыдлавецкіх
Жонка Эльжбэта Эўфімія з Вішнявецкіх
Дзеці Ян Юры Радзівіл,
Эльжбэта Радзівіл (1585-1618),
Альбрэхт Уладыслаў Радзівіл,
Мікалай Радзівіл,
Крыштаф Мікалай Радзівіл,
Зыгмунт Караль Радзівіл,
Катажына Радзівіл (1593-1600),
Крысьціна Радзівіл (1593-1599),
Аляксандр Людвік Радзівіл
Дзейнасьць палітык, аўтар дзёньніку

Мікалай Крыштоф Радзівіл, па мянушцы «Сіротка» (2 жніўня 1549, Цьмелеў28 лютага 1616, Нясьвіж) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Нарадзіўся ў Нясьвіжы, сын Радзівіла Мікалая Чорнага. Вучыўся ў пратэстанцкай гімназіі, заснаванай яго бацькам, потым у Страсбурскім і цюрынскім унівэрсытэтах (Нямеччына). Падарожнічаў па Аўстрыі, Францыі, Італіі.

Пад уплывам папскага нунцыя кардынала Камэдоні і езуіцкага прапаведніка Пятра Скаргі ў 1567 перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва і быў прыняты ў рады мальтыйскіх рыцараў. У 1569 атрымаў пасаду надворнага літоўскага маршалка. У 1574 у час выбараў на сойме новага караля Рэчы Паспалітай Сіротка падтрымліваў кандыдатуру Генрыха Валуа і, калі той уцёк у Францыю, двойчы езьдзіў да яго з запрашэньнем вярнуцца і папярэдзіць, што калі ён ня вернецца, то будзе пазбаўлены кароны. У 1579 атрымаў пасаду маршалка вялікага літоўскага. Удзельнічаў у Лівонскай вайне ў складзе войска Стафана Баторыя. Пад Полацкам быў цяжка паранены.

У 158384 падарожнічаў па Блізкім Усходзе, вёў дзёньнік. Пасьля падарожжа распачаў шырокае будаўніцтва ў Нясьвіжы. Замест драўлянага бацькаўскага замка паставіў мураваны, пабудаваў у горадзе шэраг архітэктурных комплексаў: езуіцкі, бэнэдыктынскі і дамініканскі кляштары. Для праектаваньня і ўзьвядзеньня гэтых пабудоў запрасіў зь Італіі архітэктара Яна М.Бэрнардоні. У 1586 годзе Радзівіл заснаваў Нясьвіскую ардынацыю. Дамогся ад караля прывілея на наданьне Нясьвіжу маґдэбургскага права і герба.

У гэты ж час распачаў актыўную барацьбу супраць рэфармацыйнага руху. У сваіх уладаньнях замяняў пратэстанцкіх прапаведнікаў каталіцкімі сьвятарамі. У 1590 атрымаў пасаду троцкага ваяводы.

Да 1595 перапрацаваў свой дзёньнік падарожжаў і выдаў яго ў 1601, каб «пашырыць кругагляд землякоў». У прадмове ён падкрэсьліваў, што піша толькі пра тое, што бачыў сваімі вачыма, а не вычытаў у кнігах іншых падарожнікаў, хоць быў добра знаёмы зь літаратурай пра Блізкі Ўсход. У яго кнізе мноства спасылак на гэту літаратуру, але ён не капіяваў іншых, а сам аналізаваў прачытанае. Часта выказвае нязгоду з тымі ці іншымі аўтарамі. Апісваючы храмы, палацы, руіны, Сіротка найперш расказвае пра іх месцазнаходжаньне, вонкавы і ўнутраны выгляд, матэрыял, зь якога яны зроблены, часта параўноўвае ўбачаныя пабудовы зь італійскімі і францускімі. Неаднойчы ён абвяргае сцьвярджэньні зь Бібліі. Так, убачыўшы крыніцу, у якой нібыта апостал Піліп хрысьціў еўнуха царыцы Кандатэі, Радзівіл заўважае: «... крыніца зь цеснай скалы выходзіць і такая бедная, што абедзьвюх ног не было б чым паліць. Таму хутчэй трэба казаць, што сьвяты апостал галаву яму паліў і так яго хрысціў». Паэтычна апісвае Мёртвае мора: «Гэта мора... сярністае, мае і каменьні навокал сябе, якія, калі іх запаляць, гараць, як дрэва... Язэп Флавій праўдзіва гэта возера апісвае, а асабліва тое, што тройчы яно зьмяняецца ў дзень, гэта я добра бачыў, бо зранку вада была чарнаватай, да поўдня, калі сонца яго нагрэе (бо там моцная сьпёка), дык блакітнявее ўся вада накшталт блакітнага сукна, к падвячорку ж, перад захадам сонца, калі сонечная спёка спадзе, вада становіцца чырванаватай або рудой, быццам яе з глінай зьмяшалі». Нават пры наведваньні Ерусалімскага храма Труны Гасподняй Радзівіл зьвярнуў увагу ня столькі на старажытную архітэктуру, колькі на надмагільныя пліты гістарычных асоб — кіраўнікоў крыжакоў.

Яго цікавілі таксама прыродныя ўмовы, гаспадарка і земляробства тых мясьцін, дзе ён пабываў. Апісваючы Сірыю, Лібан, Эгіпет, ён шмат мейсца адводзіць іх гаспадарцы, дзівосным жывёлам, адзначае вялікае значэньне разьліваў Ніла для гаспадарчай дзейнасьці ў Эгіпце. Аглядаючы сфінкса і піраміды са старажытнымі пахаваньнямі, ён цікавіўся саставам, пры дапамозе якога робяцца муміі, і адзначаў: «Штосьці асаблівае гэта павінна быць, бо і зараз, праз тры тысячы гадоў і больш, як гісторыя піша, не дазволіла малейшай частцы згніць». Апісаў ён таксама народныя звычаі і сьвяты, адносіны паміж рознымі народамі. Часта нагадваў пра жорсткасьць туркаў у адносінах да жыхароў пакораных Турэччынай народаў, пра рознагалосьсі паміж туркамі і арабамі. Кніга Радзівіла карысталася вялікім попытам, вытрымала 19 перавыданьняў на польскай, нямецкай, лацінскай і расейскай мовах.


Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў старонкі Гісторыя Беларусі. Асобы.

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Троцкія ваяводы Шаблён:Троцкія кашталяны Шаблён:Шавельскія старасты