Радзівілы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
{{Вікіфікаваць}}
{{Вікіфікаваць}}
[[Файл:Herb Radziwiłłów.PNG|міні|Радавы герб Радзівілаў «Трубы»]]
[[Файл:POL COA Radziwiłł.svg|міні|Радавы герб Радзівілаў «Трубы»]]
'''Радзівілы''' ({{мова-pl|Radziwillowie}}) — [[Вялікае княства Літоўскае|літоўскі]] княжы род, прадстаўнікі якога займалі самыя значныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім на працягу 16—18 стагодзьдзяў. Адзін з самых уплывовых магнацкіх родаў у Рэчы Паспалітай.
'''Радзівілы''' ({{мова-pl|Radziwillowie}}) — [[Вялікае княства Літоўскае|літоўскі]] княжы род, прадстаўнікі якога займалі самыя значныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім на працягу 16—18 стагодзьдзяў. Адзін з самых уплывовых магнацкіх родаў у Рэчы Паспалітай.



Вэрсія ад 20:49, 6 траўня 2010

Радавы герб Радзівілаў «Трубы»

Радзівілы (па-польску: Radziwillowie) — літоўскі княжы род, прадстаўнікі якога займалі самыя значныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім на працягу 16—18 стагодзьдзяў. Адзін з самых уплывовых магнацкіх родаў у Рэчы Паспалітай.

Аб паходжаньні Радзівілаў існуе некалькі легендарных паданьняў: па некаторых вестках, Радзівіл паходзiць з вышэйшага жрэцкага саслоўя паганскай Літвы і родапачынальнікам зьяўляецца жрэц Лізьдзейка. Гэтыя паданьні, а таксама характэрны канчатак слова (аднагучныя — Эрдивиллъ, Монтивиллъ і інш.) сьведчаць аб глыбокай старажытнасьці роду.

Першым гістарычна вядомым носьбітам прозьвішча Радзівіл быў Мікалай (памёр у 1466 г.), які прыняў каталіцтва і пакінуў літоўскае паганскае імя ў якасьці прозьвішча[Крыніца?]. У 1518 г. князь Мікалай III Радзівіл (празваны «amor Poloniae») атрымалі тытул князёў Рымскай імпэрыі, распаўсюджаны ў 1547 г. на ўсё прозьвішча. Радзівілы на ўсім працягу гісторыі Польшчы i Беларусi займалі вельмі высокае становішча ў дзяржаве; валодаючы велічэзнымі маёнткамі, яны будавалі крэпасьці, утрымоўвалі рэгулярнае войска і de facto карысталіся правамі ўдзельных князёў; па звычаі каралеўскіх сямействаў, яны да аднолькавых імёнаў дадавалі парадкавыя пазначэньні, зь якім-небудзь эпітэтам.

Род Радзівілаў падзяляецца на тры галіны:

  • Радзівілы — князі на Гонядзі і Мядзелях; галіна гэтая ў мужчынскім пакаленьні згасла ў 1546 г.
  • Радзівілы — князі на Біржах і Дубінках; лінія гэтая згасла ў мужчынскім пакаленьні ў 1669 г.; зь яе паходзіла Барбара Радзівіл, жонка караля Жыгімонта Аўгуста.
  • Радзівілы — князі на Нясьвіжы і Алыцы; пасьля гэтая галіна распалася на тры лініі, зь якіх старэйшая (Нясьвіская) згасла ў мужчынскім пакаленьні ў 1813 г.

Выбітныя прадстаўнікі роду

Юры Радзівіл (1480—1541)
  • Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка» (1549—1616) — выхаваны ў кальвінізме, але павучаньнямі Скаргi зьвернуты ў каталіцызм; за ім рушылі ўсьлед і малодшыя браты. Паранены пад Полацкам у 1579 г., пакінуў службу і праславіўся мэцэнатам
  • Юры Радзівіл (1556—1600) — біскуп кракаўскі. Зьвернуты стараньнямі езуітаў з кальвінізму ў каталіцызм, паступіў у ордэн і прыняў духоўны сан. Ён зрабіўся паслухмянай прыладай у руках езуітаў, перасьледваў дысыдэнтаў, зачыняў друкарні кальвіністаў, спальваў публічна складаньні, нязгодныя з каталіцтвам, і часам зьвяртаўся нават да суровых мер супраць адрачэнцаў ад каталіцызму. У 1584 г. атрымаў званьне кардынала; апошнія гады жыцьця правёў у Рыме
  • Януш Радзівіл (1579—1620), кашталян віленскі (ад 1619), падчашы вялікі літоўскі, стараста барысаўскі. Дзейны удзельнік рокоша Зэбржыдоўскага супраць Жыгімонта Вазы; пасьля пагадніўся з каралём, але ў справах дзяржаўных удзелу не прымаў
  • Крыштап Радзівіл (1585—1640) — палявы гетман літоўскі (ад 1615), кашталян ды ваявода віленскі (ад 1633), гетман вялікі літоўскі (ад 1635)
  • Альбрэхт Станіслаў Радзівіл (1595(1593?)—1656) — канцлер вялікі літоўскі (з 1623), з 1612 г. быў амбасадарам ад ваяводства валынскага, стараста віленскі; карыстаўся літасьцямі Жыгімонта Вазы, але ў той жа час быў непахісным ахоўнікам прывілеяў Літвы і яе самастойнасьці ад кароны. Як дбайны каталік, імкнуўся шкодзіць усім іншаверцам. Аўтар твораў: «De crutiatibus sginarum Christi» (Вільня, 1630); «Dyskurs nabozny z kilku slow wziety o wyslawieniu N. P. Maryi» (Вільня, 1635; 4 выд., 1812); «Historia passionis Christi» (3 выд., Варшава, 1655); найважныя: «Pamieiniki rzeczy znaczniejszych, ktore sie dzialy w Polsce od smierci Zygmunta III to jest od r. 1632 do 1652» (польск. пераклад Рачыньскага, Познань, 1839) і «Epitome rerum gestarum in Regno Poloniae regnantibus Sigismundo III et Wladislao IV» (першы. Котлубай, «Ateneum», 1848)
  • Караль Станіслаў Радзівіл (1734—1790), названы, па ўлюбёнай ім прымаўцы, «Пане-Каханку» — улюбёнец шляхты, узор польскага ўдальца і гумарыста. Утрымоўваў 10 тыс. рэгулярнага войска; выступаў супернікам партыі Чартарыйскіх, ад якой ратаваўся ў Турцыі; далучыўся было да Панскай канфэдэрацыі і пасьля захопу Нясьвіжа расейскім войскам эміграваў за мяжу, але потым вярнуўся і быў прабачаны Кацярынай Другой
  • Антоні Генрых Радзівіл (1775—1833) — з маладых гадоў жыў пры бэрлінскім двары, быў жанаты на сваячцы караля Фрыдрыха-Вільгельма II; з 1815 г. — намесьнік вялікага княжыча Познанскага; кампазытар (музыка да «Фаўсту» Ґётэ)
  • Міхал Гедэон Радзівіл (1778—1850) — удзельнічаў у войску Касьцюшкі, служыў у польскіх легіёнах і атрымаў чын генэрала; пасьля адмовы Хлапiцкага ад дыктатуры быў некаторы час (студзень 1831 г.) правадыром польскага войска, але пасьля Грохаўской бітвы склаў з сябе гэтае званьне
  • Эдмунд Радзівіл (1842—1895) — дэпутат нямецкага рэйхстага, напісаў «Die kirchliche Autoritat und das Moderne Bewusstsein» (1872) і «Die Wunder in Marpingen» (1877)

Герб і дэвіз

Герб Радзівілаў — Трубы, дэвіз: «Бог нам раіць!».

Вонкавыя спасылкі

Радзівілысховішча мультымэдыйных матэрыялаў