Віктар Януковіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 33: Радок 33:
[[cs:Viktor Janukovyč]]
[[cs:Viktor Janukovyč]]
[[de:Wiktor Janukowytsch]]
[[de:Wiktor Janukowytsch]]
[[et:Viktor Janukovõtš]]
[[el:Βίκτορ Γιανουκόβιτς]]
[[el:Βίκτορ Γιανουκόβιτς]]
[[en:Viktor Yanukovych]]
[[en:Viktor Yanukovych]]
[[es:Víctor Yanukóvich]]
[[eo:Viktor Janukoviĉ]]
[[eo:Viktor Janukoviĉ]]
[[es:Víctor Yanukóvich]]
[[et:Viktor Janukovõtš]]
[[fi:Viktor Janukovytš]]
[[fr:Viktor Ianoukovytch]]
[[fr:Viktor Ianoukovytch]]
[[id:Viktor Yanukovich]]
[[id:Viktor Yanukovich]]
[[it:Viktor Yanukovich]]
[[ja:ヴィクトル・ヤヌコヴィッチ]]
[[ka:იანუკოვიჩი, ვიქტორ]]
[[ka:იანუკოვიჩი, ვიქტორ]]
[[lv:Viktors Janukovičs]]
[[lt:Viktoras Janukovičius]]
[[lt:Viktoras Janukovičius]]
[[lv:Viktors Janukovičs]]
[[mo:Виктор Янукович]]
[[mo:Виктор Янукович]]
[[nl:Viktor Janoekovytsj]]
[[nl:Viktor Janoekovytsj]]
[[ja:ヴィクトル・ヤヌコヴィッチ]]
[[no:Viktor Janukovytsj]]
[[no:Viktor Janukovytsj]]
[[pl:Wiktor Janukowycz]]
[[pl:Wiktor Janukowycz]]
[[pt:Viktor Yanukovych]]
[[ro:Viktor Ianukovici]]
[[ro:Viktor Ianukovici]]
[[ru:Янукович, Виктор Фёдорович]]
[[ru:Янукович, Виктор Фёдорович]]
[[scn:Viktor Yanukovich]]
[[scn:Viktor Yanukovich]]
[[sh:Viktor Janukovič]]
[[simple:Viktor Yanukovych]]
[[simple:Viktor Yanukovych]]
[[fi:Viktor Janukovytš]]
[[sv:Viktor Janukovitj]]
[[sv:Viktor Janukovitj]]
[[uk:Янукович Віктор Федорович]]
[[uk:Янукович Віктор Федорович]]

Вэрсія ад 11:47, 28 кастрычніка 2006

Файл:Victor Yanukovich.jpg

Януко́віч, Ві́ктар Фёдаравіч (па-ўкраінску: Віктор Федорович Янукович) (нарадзіўся 9 ліпеня 1950) — прэм'ер-міністар Украіны (з жніўня 2006), лідэр Партыі Рэгіёнаў.

Нарадзіўся ў горадзе Янакіева Данецкай вобласьці.

Бацька Віктара быў машыністам паравоза, а маці — медсестра — памерла, калі Віктару не было і двух год.

Род Януковічаў паходзіць з сяла Янукі Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці. Тут жыў дзед Віктара Ўладзімір, які пад час Першай Сусьветнай вайны накіраваўся ў Данбас на заробкі. Бацька Віктара нарадзіўся ўжо на Данеччыне.

Януковіч рос сіратой. У сваёй біяграфіі ён не прыхоўвае, што ў 1968 г. быў асуджаны і накіраваны ў калёнію для непаўнагадовых. У 1969 г. пачаў працаваць рабочым у газавым цэху Янакіеўскага мэталюргічнага заводу. У 1970 г. быў зноў асуджаны.

У 1972 г. пачаў працаваць электрыкам аўтабазы ВА «Арджанікідзевугаль». У 1973 г. завочна закончыў Янакіеўскі горны тэхнікум.

У 19741980 гг. вучыўся (завочна) ў Данецкім палітэхнічным інстытуце па спэцыяльнасьці «аўтамабілі і аўтамабільная гаспадарка». Адразу пасьля заканчэньня ўступіў у партыю і быў прызначаны дырэктарам аўтабазы. У 1982 г. быў абраны дэпутатам Карла-Марксаўскай сельскай рады горада Янакіева.

Да студзеня 1994 г. Януковіч працаваў намесьнікам дырэктара з матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня і транспарту Данецкага дзяржаўнага вытворчага аб'яднаньня вугальнай прамысловасьці, гендырэктарам аб'яднаньня прадпрыемстваў «Данбастрансрэмонт». У 1994 г. некалькі месяцаў займаў пасаду гендырэктара вытворчага аб'яднаньня прамысловага транспарту вугальнай прамысловасьці «Укрвуглепромтранс», а ў верасьні гэтага ж году быў прызначаны гендырэктарам Данецкага тэрытарыяльна-вытворчага аб'яднаньня аўтатранспарту.

У 1996 г. Януковіч быў прызначаны намесьнікам кіраўніка Данецкай абласной дзяржадміністрацыі, а ў траўні 1997 г. стаў яе кіраўніком. Адначасна ён быў дэпутатам абласной рады, у 1999 – 2001 быў яе старшынёй.

У 2001 г. скончыў Украінскую Акадэмію зьнешняга гандлю па спэцыяльнасьці «міжнароднае права», атрымаў званьні доктара эканамічных навук ды прафэсара.

21 лістапада 2002 г. Януковіч быў прызначаны на пасаду прэм'ер-міністра Ўкраіны.

20 красавіка 2003 г. быў абраны старшынёй Партыі Рэгіёнаў. Быў кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2004 г. Яго падтрымаў папярэдні прэзыдэнт Леанід Кучма. У другім туры выбараў ён 21 лістапада 2004 г. ён атрымаў перамогу, але пасьля скасаваньня вынікаў гэтага галасаваньня (з-за падазрэньня ў фальсыфікацыях) прайграў Віктару Юшчанку на паўторных выбарах 26 сьнежня 2004 году. Пасьля гэтага стаў лідэрам украінскай апазыцыі.

Януковіч стаяў на чале выбарчага сьпісу Партыі Рэгіёнаў на выбарах 2006 года. Быў абраны народным дэпутатаў а ягоная партыя атрымала найбольшую колькасьць дэпутацкіх месцаў.

У ліпні 2006 г. быў прапанаваны на пасаду прэм'ер-міністра ад Антыкрызіснай кааліцыі, якую стварылі Партыя Рэгіёнаў, Сацыялістычная ды Камуністычная партыі. 4 жніўня 2006 г. зацьверджаны на пасадзе прэм'ер-міністра.