Віцень: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д +выява.
д robot Removing: nl:Vytenis van Litouwen
Радок 23: Радок 23:
[[en:Vytenis]]
[[en:Vytenis]]
[[lt:Vytenis]]
[[lt:Vytenis]]
[[nl:Vytenis van Litouwen]]
[[pl:Witenes]]
[[pl:Witenes]]

Вэрсія ад 11:45, 28 кастрычніка 2006

Файл:Vicien.JPG
Віцень

Віцень (пачатак 1250-ых1316) – восьмы вялікі князь літоўскі з 1294 па 1316. Зьвесткі аб паходжаньні Віценя супярэчлівыя. Паводле «Хронікі зямлі Прускай» Пятра з Дусбурга, Віцень быў сынам Лютувера, але больш верагодна, што ён быў яго братам і сынам Трайдзеня як адзначае больш позьні Васкрасенскі летапіс. Братам Віценя быў і Гедзімін, хоць некаторыя крыніцы лічаць яго Віценявым сынам.

У 1291 Лютувер паслаў Віценя з вялікім войскам супраць палякаў у Берасьцейскую зямлю. У 1294 годзе Віцень ужо як вялікі князь ваяваў Леньчыцкую зямлю. У тым жа годзе Віцень захапіў Жамойць і задушыў там паўстаньне жамойцкай знаці, якую схіляў да хаўрусу Тэўтонскі ордэн. У 1295 напаў на Малую Польшчу. Арганізоўваў адпор наступу Ордэна на ВКЛ. Пад яго кіраўніцтвам адбыліся ваенныя паходы на тэрыторыю Тэўтонскага ордэна. Для барацьбы з крыжакамі на правым беразе Нёмана ён пабудаваў некалькі замкаў, у якіх стала знаходзіліся зьменныя залогі. На левым беразе Нёмана пабудаваў свае замкі Ордэн, тут часта адбываліся вайсковыя сутычкі. Скарыстаў супярэчнасьці паміж лівонскімі рыцарамі і рыскім арцыбіскупам і ў 1298 заключыў хаўрус з Рыгай і арцыбіскупам, што дало магчымасьць адбіць крыжацкі наступ на Жамойць. Тады ж Віцень захапіў крыжацкі замак Каркгаўз. Хаўрус ВКЛ з Рыгай дзейнічаў да канца панаваньня Віценя. Недзе ў той жа час дамову з Рыгай ад імя Полацкага княства заключыў полацкі япіскап Якаў, які зваў Віценя сваім сынам. Гэта сьведчыць аб тым, што ў час Віценя паміж Полацкам і ВКЛ працягваліся стасункі якія пачаліся яшчэ пры Войшалку.

У 1300 Віцень ваяваў Добжыньскую зямлю, а ў 1306 ля Каліша. Яшчэ адзін паход на Польшчу адбыўся ў 1307. Ва ўнутранай палітыцы Віцень намагаўся ўмацаваць палітычнае адзінства ВКЛ. Сяліў на Гарадзеншчыне прусаў, якія ўцякалі ад крыжакоў з Прусіі. Паводле позьняга Васкрасенскага летапісу, далучыў да сваёй дзяржавы тэрыторыю да Заходняга Буга, ў тым ліку Берасьцейскую зямлю. Паводле Густыньскага летапісу, Віцень прыняў дзяржаўны герб ВКЛ: «Витен нача княжити над Литвою, измысли себе герб и всему князству Литовскому печать: рыцер збройны на коне з мечем, еже ныне наричут Погоня», але гэта наўрад ці цалкам адпавядае рэчаіснасьці.

Пра абставіны сьмерці Віценя дакладных зьвестак не захавалася. Апошні раз згадваецца ў крыніцах у верасьні 1315 года, калі кіраваў аблогай ордэнскага замка Хрыстмэмэль. Супярэчлівымі бачацца паведамленьні хронік пра яго гібель у баі з крыжакамі ці сьмерці ад трапленьня маланкі.


Шаблён:Пасьлядоўнасьць асоб