Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д robot Modifying: nl:Opperste Liga (Wit-Rusland)
Радок 195: Радок 195:
[[he:ליגת העל הבלארוסית]]
[[he:ליגת העל הבלארוסית]]
[[it:Campionato di calcio bielorusso]]
[[it:Campionato di calcio bielorusso]]
[[nl:Premier League (Wit-Rusland)]]
[[nl:Opperste Liga (Wit-Rusland)]]
[[ru:Чемпионат Белоруссии по футболу]]
[[ru:Чемпионат Белоруссии по футболу]]

Вэрсія ад 10:53, 28 кастрычніка 2006

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе – спаборніцтва паміж лепшымі прафэсыйнымі футбольнымі клюбамі Беларусі, якое праводзіцца ў межах чэмпіянату Беларусі па футболе.

Файл:Dynama-BATE 2004.jpg
Чэмпіянат 2004 году. Вырашальны матч за залатыя мэдалі, Дынама Менск - БАТЭ (Барысаў), 31 кастрычніка 2004

Спаборніцтва

У сэзоне кожны клюб гуляе з кожным іншым два разы, аднойчы на сваім стадыёне, і аднойчы – на стадыёне суперніка. За кожную перамогу клюбу налічваюцца тры пункты, за нічыю - адзін, за паразу - нуль. У канцы кожнага сэзона некалькі клюбаў з найменшай колькасьцю ачкоў пераходзяць у першую лігу, а зь яе такая ж колькасьць клюбаў пераходзіць у вышэйшую лігу. Пераможца лігі атрымлівае залатыя мэдалі чэмпіянату Беларусі па футболе і права прадстаўляць у наступным сэзоне Беларусь у Лізе Чэмпіёнаў. Клюб, які стаў чэмпіёнам лігі пяць разоў (не абавязкова запар), мае права зьмясьціць выяву залатой зоркі на сваёй эмблеме.

З 2004 года для атрыманьня права на ўдзел ў вышэйшай лізе клюбы павінныя прайсьці працэс ліцэнзаваньня ад БФФ.

Сучаснасьць

Удзельнікі сэзону 2006 году

Пераможцы

Сэзон Пераможца Агульная колькасьць перамог Другое месца Трэцяе месца
2005 Шахцёр Салігорск 1 Дынама Менск МТЗ-РІПА Менск
2004 Дынама Менск 7 БАТЭ (Барысаў) Шахцёр Салігорск
2003 Гомель 1 БАТЭ (Барысаў) Дынама Менск
2002 БАТЭ (Барысаў) 2 Нёман (Горадня) Шахцёр Салігорск
2001 Белшына (Бабруйск) 1 Дынама Менск БАТЭ (Барысаў)
2000 Славія (Мазыр) 1 БАТЭ (Барысаў) Дынама Менск
1999 БАТЭ (Барысаў) 1 Славія (Мазыр) Гомель
1998 Дняпро-Трансмаш (Магілёў) 1 БАТЭ (Барысаў) Белшына (Бабруйск)
1997 Дынама Менск 6 Белшына (Бабруйск) Лякаматыў-96 (Віцебск)
1996 МПКЦ (Мазыр) 1 Дынама Менск Белшына (Бабруйск)
1995 Дынама Менск 5 МПКЦ (Мазыр) Дынама-93 (Менск)
1994-1995 Дынама Менск 4 Дзьвіна (Віцебск) Дынама-93 (Менск)
1993-1994 Дынама Менск 3 Дынама-93 (Менск) КІМ (Віцебск)
1992-1993 Дынама Менск 2 КІМ (Віцебск) Беларусь (Менск)
1992 Дынама Менск 1 Дняпро (Магілёў) Дынама (Берасьце)

Гісторыя

16 красавіка 2005 году пачаўся пятнаццаты чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Ён скончыўся 5 лістапада; пераможцам стаў салігорскі Шахцёр.

Удзельнікі сэзону 2005 году

У пачатку 2005 году не змаглі прайсьці ліцэнзаваньне (з фінансавых прычынаў) і ад удзелу ў вышэйшай лізе адмовіліся Тарпэда-СКА (Менск) (заявіўся ў другую лігу) і Ведрыч (Рэчыца) (вярнуўся ў першую лігу, другое месца ў якой заняў па выніках 2004 году).

Удзельнікі сэзону 2004 году

Зьнешнія спасылкі