Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д robot Adding: cu:Бѣла Рѹсь
д robot Modifying: cu:Бѣларѹсь
Радок 235: Радок 235:
[[chr:ᏇᎳᎷᏒ]]
[[chr:ᏇᎳᎷᏒ]]
[[cs:Bělorusko]]
[[cs:Bělorusko]]
[[cu:Бѣла Рѹсь]]
[[cu:Бѣларѹсь]]
[[cv:Белоруси]]
[[cv:Белоруси]]
[[cy:Belarus]]
[[cy:Belarus]]

Вэрсія ад 10:33, 28 кастрычніка 2006

Белару́сь, Рэспу́бліка Белару́сь — краіна ва Ўсходняй Эўропе, буйнейшая па тэрыторыі ў Эўропе краіна бяз выхаду да мора. Мяжуе з Польшчаю на захадзе, Летуваю на паўночным захадзе, Латвіяй на поўначы, Расеяй на ўсходзе і Ўкраінай на поўдні.

Шаблён:ІнфармацыяПраКраіну

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Беларусі

Славяне і балты засялілі тэрыторыю сучаснай Беларусі між 6 і 8 стагодзьдзямі. У 910 стагодзьдзях узьніклі першыя беларускія дзяржавы — Полацкае, Тураўскае, Смаленскае і іншыя княствы.

У 13 стагодзьдзі беларускія землі сталіся асновай утворанага Вялікага княства Літоўскага, Жамойцкага і Рускага. Навагародак быў першай сталіцаю Вялікага княства. Дзяржава таксама ўключала землі сёньняшняе Летувы і (часткова) Ўкраіны.

У 1569 годзе княства аб'ядналася з Польшчаю ў Рэч Паспалітую Абодвух Народаў. З тых часоў польскія каралі таксама каранаваліся на літоўскае княства.

У 1795 годзе, пасьля падзелаў Рэчы Паспалітае, Беларусь была далучаная да Расейскае Імпэрыі.

Пасьля Кастрычніцкае Рэвалюцыі 1917 году, 25 сакавіка 1918 году Беларусь абвясьціла незалежнасьць ад Расеі, была ўтвораная Беларуская народная рэспубліка.

27 лютага 1919 абвешчана Літоўска-Беларуская ССР, Літбел. Існавала па верасень 1919.

У 1919 годзе да ўлады ў Беларусі прыйшлі камуністы, была абвешчаная Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, якая ў 1922 годзе сталася адным з заснавальнікаў Савецкага Саюзу.

Падчас Другое Сусьветнае Вайны, між 1941 і 1944 гадамі. Беларусь была акупаваная нацысцкаю Нямеччынай.

У 1945 годзе Беларусь сталася сузаснавальнікам ААН, аднак яе ўдзел ня быў самастойным, а падпарадкоўваўся дэлегацыі СССР.

У 1986 годзе Беларусь сталася асноўнай ахвяраю Чарнобыльскае катастрофы.

27 ліпеня 1990 году Беларусь абвясьціла незалежнасьць ад СССР.

8 сьнежня 1991 году лідэры Беларусі (Станіслаў Шушкевіч), Украіны (Леанід Краўчук) і Расеі (Барыс Ельцын) у Белавескай Пушчы падпісалі пагадненьне аб утварэньні СНД.

У 1994 годзе была прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусі, адбыліся першыя прэзыдэнцкія выбары. Прэзыдэнтам быў абраны Аляксандар Лукашэнка.

Палітычны лад

Беларусь — прэзыдэнцка-парлямэнцкая рэспубліка. Галава дзяржавы — прэзыдэнт.

Заканадаўчая ўлада прадстаўленая дзьвюкамэрным парлямэнтам — «Нацыянальным Сходам».

Судовая ўлада ажыцьцяўляецца Вышэйшым судом і Канстытуцыйным судом.

Сусьветная супольнасьць не прызнае легітымнасьць і легальнасьць сёньняшняга прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі і «Нацыянальнага Сходу» з-за антыканстытуцыйнага прадаўжэньня тэрміну прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў, відавочных фальсыфікацый вынікаў прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх вынікаў.

Адміністрацыйны падзел

Асноўны артыкул: Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі

Беларусь дзеліцца на 6 вобласьцяў і горад Менск з адмысловым статусам.

* горад Менск
* Берасьцейская вобласьць (цэнтар Берасьце)
* Віцебская вобласьць (цэнтар Віцебск)
* Гарадзенская вобласьць (цэнтар Гародня)
* Гомельская вобласьць (цэнтар Гомель)
* Магілёўская вобласьць (цэнтар Магілёў)
* Менская вобласьць (цэнтар Менск)

Вобласьці дзеляцца на раёны.

Геаграфія

Асноўны артыкул: Геаграфія Беларусі
Беларусь з космасу, сьнежань 2002 году

Беларусь знаходзіцца на Ўсходнеэўрапейскай раўніне.

Беларусь мае больш за 11000 азёраў. Асноўныя рэкі Беларусі — Нёман, Прыпяць і Дняпро. Тэрыторыя Беларусі даволі плоская і багатая балотамі. Найбольш багаты балотамі рэгіён — Палесьсе.

Найвышэйшая кропка Беларусі — Дзяржынская гара, 345 м, найніжэйшая — на рацэ Нёмане, 90 м над узроўнем мора.

Тэрыторыя Беларусі раней лічылася беднай на натуральныя рэсурсы і карысныя выкапні. Сярод іх можна выдзяліць лес, нафта, прыродны газ, жалезная руда, даламіты, будаўнічыя матэрыялы - жвір, гліны, пясок, крэйда, граніт, торф, сапрапель і іншыя.

Лясы займаюць 36% тэрыторыі Беларусі.

Беларусь знаходзіцца ў зоне кантынэнтальнага клімату.

Гарады

Буйнейшыя гарады Беларусі акрамя Менску:

Глядзіце таксама Сьпіс гарадоў Беларусі

Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Беларусі

Беларуская эканоміка не рэфармуецца ў бок рынкавай. З камуністычных часоў дзяржаве дагэтуль належыць дамінуючая роля ў эканоміцы. Прадпрыемствы, пабудаваныя за савецкім часам, моцна залежаць ад паставак сыравіны з Расеі. Сельская гаспадарка дагэтуль складаецца з калгасаў.

Асноўныя галіны прамысловасьці — гэта тэкстыльная прамысловасьць, дрэваапрацоўка, машынабудаўніцтва (трактары, лядоўні, тэлевізары). Эканамічна Беларусь арыентуецца на інтэграцыю на постсавецкай прасторы.

Сукупны ўнутраны прадукт у 2000 годзе склаў 13,4 мільярдаў даляраў, (на душу насельніцтва 1 340 даляраў). Прырост СУП ў 2003 годзе склаў 12,1%, у першым квартале 2004 году ажно 9,3%. Інфляцыя ў 2002 склала прыкладна 42%. Па гэтым паказчыке Беларусь лідуе ў Эўропе і на постсавецкай прасторы.

Акрамя нагрузкі, зьвязанай зь інфляцыяй, бізнэс у Беларусі вымушаны цярпець ціск з боку дзяржаўнае ўлады, увядзеньне ўсё большых абмежаваньняў дзейнасьці. Многія прыбытковыя прадпрыемствы былі прыватызаваныя ў пачатку 1990-х гадоў, былі зваротна нацыяналізаваныя ці ўзятыя пад кантроль адміністрацыяй прэзыдэнта Лукашэнкі.

Пры гэтым Беларусь, паводле ацэнак ААН, мае найвышэйшы ўзровень жыцьця ў СНД, за апошнія 10 год даход на душу насельніцтва вырас з 21 да 195 даляраў.

Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу Беларусь ёсьць важнаю транзытнай краінай паміж Цэнтральнай Эўропаю і Расеяй. 50% расейскае нафты і 25% прыроднага газу, якія імпартуюцца на захад, ідуць празь Беларусь.

З-за палітычнае напружанасьці ўсё часьцей Расея вымушаная транспартаваць тавары праз краіны Балтыі і Ўкраіну.

Для Расеі Беларусь разам зь Летувай — асноўны шлях, што спалучае яе з эксклявам Калінінградзкай вобласьцю.

Беларусь з Расеяй уваходзяць у Саюз Расеі і Беларусі.

Насельніцтва

Колькасьць насельніцтва на Беларусі ў 1992-2003 гг.

9 898 600 жыхар на 2003 год.

Асноўная этнічная група Беларусі (1999) — беларусы (81,3%). Найбольшая этнічная меншасьць (1999): расейцы - 11,3%, палякі - 3,9%, украінцы - 2,3%, габрэі - 0,28%, іншыя - 0,92%.

Большасьць дэмаграфічных паказчыкаў Беларусі аналягічныя паказчыкам іншых эўрапейскіх краінаў. Прырост насельніцтва нэгатыўны.

Рэлігія

Паводле ацэнак, 60 – 70% беларусаў адносяць сябе да праваслаўнае веры, 15 – 20% — да каталіцтва, 5 – 10% — іншыя цэрквы (пратэстантызм, уніяцтва). Пашыраны атэізм.

Напрыканцы 18 стагодзьдзя 70% беларусаў належалі да ўніяцкае (грэка-каталіцкае) царквы, 15% былі каталікамі, 7% — юдэямі і толькі 6% — праваслаўнымі. У 1839 годзе расейскія ўлады забаранілі ўніяцкую царкву і гвалтоўна перахрысьцілі яе паству ў расейскае праваслаўе.

З прыходу да ўлады ў 1994 годзе Аляксандра Лукашэнкі, Расейская Праваслаўная Царква карыстаецца ў Беларусі значнымі прывілеямі. Асабліва яскрава гэта выразілася ў дазволе царкве і афіліяваным зь ёй структурам бяспошліна гандляваць гарэлкай і тытунём. У 2003 годзе новы закон аб рэлігіях замацаваў дамінуючую ролю праваслаўя ў Беларусі.

Культура

Асноўны артыкул: Культура Беларусі

Глядзіце таксама:

Гістарычныя сымбалі

Бел-чырвона-белы сьцяг Герб Пагоня

Гістарычнымі і нацыянальнымі сымбалямі Беларусі зьяўляюцца герб Пагоня і бел-чырвона-белы сьцяг. Зьяўляліся афіцыйнымі сымбалямі Беларусі ў 19911995 гадах.

Зьнешнія спасылкі

Беларусьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

ru-sib:Беларусь