Босьнія і Герцагавіна: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д robot Adding: arc, pms, qu, roa-rup, tg, vi Modifying: li
д robot Adding: als, br, lb Modifying: es
Радок 84: Радок 84:
{{Краіны Эўропы}}
{{Краіны Эўропы}}


[[als:Bosnien-Herzegowina]]
[[an:Bosnia y Erzegobina]]
[[an:Bosnia y Erzegobina]]
[[ar:البوسنة و الهرسك]]
[[ar:البوسنة و الهرسك]]
Радок 90: Радок 91:
[[bg:Босна и Херцеговина]]
[[bg:Босна и Херцеговина]]
[[bn:বসনিয়া ও হার্জেগোভিনা]]
[[bn:বসনিয়া ও হার্জেগোভিনা]]
[[br:Bosnia-ha-Herzegovina]]
[[bs:Bosna i Hercegovina]]
[[bs:Bosna i Hercegovina]]
[[ca:Bòsnia i Hercegovina]]
[[ca:Bòsnia i Hercegovina]]
Радок 100: Радок 102:
[[en:Bosnia and Herzegovina]]
[[en:Bosnia and Herzegovina]]
[[eo:Bosnio kaj Hercegovino]]
[[eo:Bosnio kaj Hercegovino]]
[[es:Bosnia-Herzegovina]]
[[es:Bosnia y Herzegovina]]
[[et:Bosnia ja Hertsegoviina]]
[[et:Bosnia ja Hertsegoviina]]
[[eu:Bosnia-Herzegovina]]
[[eu:Bosnia-Herzegovina]]
Радок 124: Радок 126:
[[kw:Bosni–Hertsegovina]]
[[kw:Bosni–Hertsegovina]]
[[la:Bosnia et Herzegovina]]
[[la:Bosnia et Herzegovina]]
[[lb:Bosnien-Herzegowina]]
[[li:Bosnië en Hercegovina]]
[[li:Bosnië en Hercegovina]]
[[lt:Bosnija ir Hercegovina]]
[[lt:Bosnija ir Hercegovina]]

Вэрсія ад 10:31, 28 кастрычніка 2006

Бо́сьнія і Герцагаві́на (БіГ, па-басьнійску: Bosna i Hercegovina, скарочана BiH) — краіна на паўднёвым усходзе Эўропы, у заходняй частцы Балканскай паўвыспы. Босьнія і Герцагавіна мае агульныя межы з Сэрбіяй, Чарнагорыяй і Харватыяй (932 км). Краіна дэцэнтралізаваная і адміністрацыйна падзеленая на дзьве часткі — Фэдэрацыя Босьнія і Герцагавіна і Рэспубліка Сэрбская. Босьнія ды Герцагавіна — гэта толькі гістарычна-геаграфічныя рэгіёны, якія сёньня ня маюць палітычнага статусу. Да 1992 года Босьнія і Герцагавіна была адной з шасьці фэдэральных адзінак Югаславіі. Рэспубліка набыла незалежнасьць пасьля войнаў у Югаславіі ў 1990-х гадах у выніку Дэйтонскіх пагадненьняў 1995 года. Фактычна дзяржава сёньня зьяўляецца пратэктаратам міжнароднай супольнасьці.

Шаблён:Інфармацыя пра краіну

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Босьніі і Герцагавіны

Тэрыторыі сучаснай Босьніі і Герцагавіны былі заселеныя ілірыйскімі плямёнамі, а з пачатку новай эры ўваходзілі ў склад Рымскай Імпэрыі. Пасьля падзеньня Рыму частка тэрыторый адышла да Бізантыі. У VII стагодзьдзі на гэтых тэрыторыях зьяўляецца славянскае насельніцтва. У IX стагодзьдзі землі Босьніі належалі Харвацкаму каралеўству і Сэрбскаму каралеўству. У XI стагодзьдзі тэрыторыя сучаснай Босьніі перайшла да Вугоршчыны. У XII стагодзьдзі, нягледзячы на тэрытарыяльныя прэтэнзіі суседніх дзяржаў, было створана самастойнае Басьнійскае княства, якое заставалася незалежным да 1463 года, калі трапіла пад уладу Асманскай Імпэрыі. Зьнік і княскі род Катраманічаў, які валадарыў у Босьніі тры стагодзьдзі.

Падчас турэцкай улады шмат басьнійцаў зракаюцца хрысьціянства і прымаюць іслам.

Туркі валодалі Босьніяй да 1878 года, калі, пасьля процітурэцкага паўстаньня, паводле пастановы Бэрлінскага кангрэсу, быў усталяваны пратэктарат Аўстра-Вугоршчыны. Пратэктарат скончыўся анэксіяй Босьніі і Герцагавіны ў 1908 годзе.

28 чэрвеня 1914 года ў Сараеве быў ажыццёўлены замах на нашчадка аўстравугорскага стальца Франца Фэрдынанда. З гэтай падзеі пачалася Першая сусьветная вайна. Пасьля заканчэньня вайны Босьнія і Герцагавіна ўваходзіць у склад Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў1929 года называлася Каралеўства Югаславія). Падчас Другой сусьветнай вайны была ў складзе Незалежнай Дзяржавы Харватыі, а потым перайшла да Сацыялістычнай Югаславіі (СФРЮ).

Сувэрэнітэт Босьніі і Герцагавіны быў абвешчаны ў лістападзе 1991 года. А ў лютым 1992 года быў праведзены рэфэрэндум па пытаньні выхаду зь Югаславіі, падчас якога мусульмане і харваты выказаліся за незалежнасьць краіны, якая была абвешчаная 3 сакавіка 1992 года. Басьнійскія сэрбы не ўзялі ўдзелу ў рэфэрэндуме і 7 красавіка 1992 года заявілі пра стварэньне ўласнай рэспублікі. Палітычны канфлікт перарос ва ўзброеныя сутыкненьні і этнічныя чысткі, ахвярамі якіх сталася шмат жыхароў Босьніі і Герцагавіны. ААН накіравала ў Босьнію міратворчыя сілы. Праз 42 месяцы пад ціскам ЗША ў Дэйтане было заключана пагадненьне, паводле якога Босьнія і Герцагавіна падзяляецца на дзьве часткі: басьнійска-харвацкую Фэдэрацыю Босьніі і Герцагавіны (51% тэрыторыі) і Рэспубліку Сэрбскую (49%). 14 сьнежня 1995 года ў Парыжы падпісаная мірная дамова.

Палітыка

Адміністрацыйны падзел

Геаграфія

Асноўны артыкул: Геаграфія Босьніі і Герцагавіны

Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Босьніі і Герцагавіны

Дэмаграфія

Насельніцтва Босьніі і Герцагавіны складаюць галоўным чынам тры этнічныя групы: басьнійцы (48%), сэрбы (37,1%) і харваты (14,3%). Паводле веравызнаньня насельніцтва таксама падзяляецца на тры буйныя групы: мусульмане складаюць каля 40%, праваслаўныя хрысьціяне - 31%, хрысьціяне-каталікі - 15%. 14% насельніцтва вызнаюць іншыя рэлігіі.

Культура

Рознае

Зьнешнія спасылкі

Босьнія і Герцагавінасховішча мультымэдыйных матэрыялаў