Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 340: Радок 340:
[[mhr:Белоруссий]]
[[mhr:Белоруссий]]
[[mk:Белорусија]]
[[mk:Белорусија]]
[[mi:Pērara]]
[[ml:ബെലാറസ്]]
[[ml:ബെലാറസ്]]
[[mn:Беларусь]]
[[mn:Беларусь]]

Вэрсія ад 15:42, 1 траўня 2010

Беларусь
Рэспубліка Беларусь
Республика Беларусь
Сьцяг Беларусі Герб Беларусі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Мы, беларусы»
Месцазнаходжаньне Беларусі
Афіцыйная мова беларуская, расейская
Сталіца Менск
Найбуйнейшы горад Менск
Форма кіраваньня Прэзыдэнцкая рэспубліка
Аляксандар Лукашэнка
Сяргей Сідорскі
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
84-е месца ў сьвеце
207 600 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2010)
 • шчыльнасьць
86-е месца ў сьвеце
9 473 600[1]
46.6/км²
Этнічны склад беларусы (81,3%),
расейцы (11,3%),
палякі (3,9%),
украінцы (2,3%)[2]
Канфэсійны склад праваслаўныя (60%),
каталікі (8%)[3]
Пісьменнасьць 98%[3]
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
58-е месца ў сьвеце
$118,875 млрд[4]
$12 291
Валюта Беларускі рубель (BYR)
Часавы пас
 • улетку
EET (UTC+2)
EEST (UTC+3)
Незалежнасьць
— абвешчаная
— згубленая

— абвешчаная
— прызнаная
ад Расейскай імпэрыі
25 сакавіка 1918
1 студзеня 1919
ад СССР
27 ліпеня 1990
25 жніўня 1991
Аўтамабільны знак BY
Дамэн верхняга ўзроўню .by
Тэлефонны код +375
Мапа Беларусі
Мапа Беларусі

Белару́сь, Рэспу́бліка Белару́сь — краіна ва Ўсходняй Эўропе, буйнейшая па тэрыторыі ў Эўропе краіна бяз выхаду да мора. Мяжуе з Польшчаю на захадзе, Летувою на паўночным захадзе, Латвіяй на поўначы, Расеяй на ўсходзе і Ўкраінай на поўдні.

Назва

Асноўны артыкул: Белая Русь

Назва Белая Русь пачала ўжывацца ў адносінах да часткі беларускіх земляў у XIVXVI стагодзьдзях. Да XVII стагодзьдзя гэта назва замацоўваецца за беларускімі землямі; для абазначэньня жыхароў Белай Русі зьяўляецца панятак беларусцы[Крыніца?], хоць адначасова існавалі азначэньні ліцьвіны, русіны, палешчукі, палясяне. У XIX стагодзьдзі сярод мясцовага насельніцтва распаўсюдзілася назва беларусы. Беларусь як нацыянальная саманазва прынятая ідэолягамі нацыянальнага руху ў канцы XIX стагодзьдзя. У 1918 годзе была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка, а ў 1919 — Беларуская ССР (ад 1991 — Рэспубліка Беларусь).

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Беларусі

Славяне і балты засялілі тэрыторыю сучаснай Беларусі між 6 і 8 стагодзьдзямі. У 910 стагодзьдзях узьніклі першыя беларускія дзяржавы — Полацкае, Тураўскае, Смаленскае і іншыя княствы.

У 13 стагодзьдзі беларускія землі сталіся асновай утворанага Вялікага княства Літоўскага, Жамойцкага і Рускага. Наваградак быў першай сталіцаю Вялікага княства. Дзяржава таксама ўключала землі сёньняшняе Летувы і (часткова) Ўкраіны.

У 1569 годзе княства аб’ядналася з Польшчаю ў Рэч Паспалітую Абодвух Народаў. З тых часоў польскія каралі таксама каранаваліся на літоўскае княства.

У 1795 годзе, пасьля падзелаў Рэчы Паспалітае, Беларусь была далучаная да Расейскае Імпэрыі.

Пасьля Кастрычніцкае Рэвалюцыі 1917 году, 25 сакавіка 1918 году Беларусь абвясьціла незалежнасьць ад Расеі, была ўтвораная Беларуская Народная Рэспубліка.

27 лютага 1919 году абвешчана Літоўска-Беларуская ССР (скарочана Літбел). Існавала па верасень 1919.

У 1919 годзе да ўлады ў Беларусі прыйшлі камуністы, была абвешчаная Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, якая ў 1922 годзе сталася адным з заснавальнікаў Савецкага Саюзу.

Падчас Другое Сусьветнае Вайны, між 1941 і 1944 гадамі, Беларусь была акупаваная нацысцкаю Нямеччынай.

У 1945 годзе Беларусь сталася сузаснавальнікам ААН, аднак яе ўдзел ня быў самастойным, а падпарадкоўваўся дэлегацыі СССР.

У 1986 годзе Беларусь сталася асноўнай ахвяраю Чарнобыльскае катастрофы.

27 ліпеня 1990 году Беларусь абвясьціла незалежнасьць ад СССР.

8 сьнежня 1991 году лідэры Беларусі (Станіслаў Шушкевіч), Украіны (Леанід Краўчук) і Расеі (Барыс Ельцын) у Белавескай пушчы падпісалі пагадненьне аб утварэньні Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў.

У 1994 годзе была прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, адбыліся першыя прэзыдэнцкія выбары. Прэзыдэнтам быў абраны Аляксандар Лукашэнка.

Палітычны лад

Беларусь — прэзыдэнцка-парлямэнцкая рэспубліка. Галава дзяржавы — прэзыдэнт.

Заканадаўчая ўлада прадстаўленая дзьвюкамэрным парлямэнтам — Нацыянальным Сходам Рэспублікі Беларусь.

Судовая ўлада ажыцьцяўляецца Вышэйшым судом і Канстытуцыйным судом.

Сусьветная супольнасьць не прызнае легітымнасьць і легальнасьць сёньняшняга прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі і «Нацыянальнага Сходу» з-за антыканстытуцыйнага прадаўжэньня тэрміну прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў, відавочных фальсыфікацыяў вынікаў прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў.[Крыніца?]

Адміністрацыйны падзел

Асноўны артыкул: Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі

Беларусь дзеліцца на 6 вобласьцяў і горад Менск з адмысловым статусам.

* сталіца краіны — горад Менск
* Берасьцейская вобласьць (цэнтар Берасьце)
* Віцебская вобласьць (цэнтар Віцебск)
* Гарадзенская вобласьць (цэнтар Горадня)
* Гомельская вобласьць (цэнтар Гомель)
* Магілёўская вобласьць (цэнтар Магілёў)
* Менская вобласьць (цэнтар Менск)

Вобласьці дзеляцца на раёны.

Геаграфія

Асноўны артыкул: Геаграфія Беларусі
Беларусь з космасу, сьнежань 2002 году

Беларусь знаходзіцца на Ўсходнеэўрапейскай раўніне, у цэнтры Эўропы. Мяжуе з Польшчаю на захадзе, Летуваю на паўночным захадзе, Латвіяй на поўначы, Расеяй на ўсходзе і Ўкраінай на поўдні. Агульная працягласьць дзяржаўнай мяжы састаўляе 2969 км. Плошча — 207,6 тыс. кв. км. Найбольшая яе працягласьць з заходу на ўсход — 650 км, з поўначы на поўдзень — 560 км. У Эўропе Беларусь па плошчы трохі саступае Вялікабрытаніі і Румыніі, больш чым у 2,2 разы пераўзыходзіць Партугалію і Вугоршчыну і прыблізна ў 5 раз — Нідэрлянды, Швэйцарыю. Адлегласьць ад Менску да сталіц суседніх дзяржаў: Вільні — 215 км, Рыгі — 470, Варшавы — 550, Кіева — 580, Масквы — 700 км.

Беларусь мае больш за 11000 азёраў. Асноўныя рэкі — Нёман, Прыпяць, Дняпро і Заходняя Дзьвіна. Тэрыторыя даволі плоская і багатая балотамі, найбольшая колькасьць якіх знаходзіцца на Палесьсе.

Найвышэйшая кропка — Дзяржынская гара, 345 м, найніжэйшая — на рацэ Нёмане, 90 м над узроўнем мора.

Тэрыторыя Беларусі раней лічылася беднай на натуральныя рэсурсы і карысныя выкапні. Сярод іх можна выдзяліць лес, нафта, прыродны газ, жалезная руда, даламіты, будаўнічыя матэрыялы — жвір, гліны, пясок, крэйда, граніт, торф, сапрапэль і іншыя. Лясы займаюць 36% тэрыторыі.

Беларусь знаходзіцца ў зоне кантынэнтальнага клімату.

Гарады

Асноўны артыкул: Сьпіс гарадоў Беларусі

Буйныя гарады Беларусі акрамя Менску:

Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Беларусі
Рост ВУП з 1995 па 2006 і ацэнка на 2007

Беларуская эканоміка не рэфармуецца ў бок рынкавай. З камуністычных часоў дзяржаве дагэтуль належыць дамінуючая роля ў эканоміцы. Прадпрыемствы, пабудаваныя за савецкім часам, моцна залежаць ад паставак сыравіны з Расеі. Сельская гаспадарка дагэтуль складаецца з калгасаў.

Асноўныя галіны прамысловасьці — гэта тэкстыльная прамысловасьць, дрэваапрацоўка, машынабудаўніцтва (трактары, лядоўні, тэлевізары). Эканамічна Беларусь арыентуецца на інтэграцыю на постсавецкай прасторы.

Сукупны ўнутраны прадукт у 2000 годзе склаў 13,4 мільярдаў даляраў, (на душу насельніцтва 1 340 даляраў). Прырост СУП ў 2003 годзе склаў 12,1%, у першым квартале 2004 году ажно 9,3%. Інфляцыя ў 2002 склала прыкладна 42%. Па гэтым паказчыке Беларусь лідуе ў Эўропе і на постсавецкай прасторы.

Акрамя нагрузкі, зьвязанай зь інфляцыяй, бізнэс у Беларусі вымушаны цярпець ціск з боку дзяржаўнае ўлады, увядзеньне ўсё большых абмежаваньняў дзейнасьці. Многія прыбытковыя прадпрыемствы былі прыватызаваныя ў пачатку 1990-х гадоў, былі зваротна нацыяналізаваныя ці ўзятыя пад кантроль адміністрацыяй прэзыдэнта Лукашэнкі.

Пры гэтым Беларусь, паводле ацэнак ААН, мае найвышэйшы ўзровень жыцьця ў СНД, за апошнія 10 год даход на душу насельніцтва вырас з 21 да 195 даляраў.

Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу Беларусь ёсьць важнаю транзытнай краінай паміж Цэнтральнай Эўропаю і Расеяй. 50% расейскае нафты і 25% прыроднага газу, якія імпартуюцца на захад, ідуць празь Беларусь.

З-за палітычнае напружанасьці ўсё часьцей Расея вымушаная транспартаваць тавары праз краіны Балтыі і Ўкраіну.

Для Расеі Беларусь разам зь Летувай — асноўны шлях, што спалучае яе з эксклявам Калінінградзкай вобласьцю.

Беларусь з Расеяй уваходзяць у Саюз Расеі і Беларусі.

Сукупны вонкавы абавязак Беларусі на 1 красавіка 2008 году склаў 13 млрд 630 млн даляраў ЗША і вырас за першы квартал бягучага года на 8% (на 1,007 млрд даляраў ЗША).

Насельніцтва

Асноўны артыкул: Насельніцтва Беларусі

Колькасьць насельніцтва краіны на 1 красавіка 2008 склала 9 млн 681 тыс., г.з. за тры месяца скарацілася на 8,8 тыс. чалавек.

У 1994 годзе колькасьць насельніцтва краіны складала 10 млн 243,5 тыс. За 14 гадоў кіраваньня цяперашняга кіраўніка краіны яна паменшылася на 567,7 тыс. Гэта раўнасільна таму, што Беларусь страціла другі па колькасьці горад краіны — Гомель.

Колькасьць насельніцтва на Беларусі ў 1992—2003 гг.

Асноўная этнічная група Беларусі (1999) — беларусы (81,3%). Найбольшая этнічная меншасьць (1999): расейцы — 11,3%, палякі — 3,9%, украінцы — 2,3%, габрэі — 0,28%, іншыя — 0,92%.

Рэлігія

Паводле ацэнак, 60 — 70% беларусаў адносяць сябе да праваслаўнае веры РПЦ Масквы, 15 — 20% — да каталіцтва, 5 — 10% — іншыя цэрквы (пратэстантызм, уніяцтва). Пашыраны атэізм.

Напрыканцы 18 стагодзьдзя 70% беларусаў належалі да ўніяцкае (грэка-каталіцкае) царквы, 15% былі каталікамі, 7% — юдэямі і толькі 6% — праваслаўнымі РПЦ Масквы. У 1839 годзе расейскія ўлады забаранілі ўніяцкую царкву і гвалтоўна перавялі яе паству ў расейскае праваслаўе.

З прыходу да ўлады ў 1994 годзе Аляксандра Лукашэнкі, Расейская Праваслаўная Царква Масквы карыстаецца ў Беларусі значнымі прывілеямі. Асабліва яскрава гэта выразілася ў дазволе царкве і афіліяваным зь ёй структурам бязпошлінна гандляваць гарэлкай і тытунём. У 2003 годзе новы закон аб рэлігіях замацаваў дамінуючую ролю РПЦ Масквы ў Беларусі.

Па стане на лістапад 2009 году ў Беларусі жылі амаль 120 тысячаў мусульманаў.[5]

Тэлекамунікацыйная сыстэма

Тэлефонная сувязь

Асноўны артыкул: Сеткі стацыянарнай тэлефоннай сувязі ў Беларусі

Сэктар тэлекамунікацыяў у Беларусі зьяўляецца высокарэнтабэльнай галіной эканомікі. Прыбытковасьць прадпрыемстваў сувязі за 7 месяцаў 2009 году склала каля 35% пры сярэдняй рэнтабэльнасьці ў эканоміцы 10,4%.

Культура

Асноўны артыкул: Культура Беларусі

Глядзіце таксама:

Гістарычныя сымбалі

Бел-чырвона-белы сьцяг Герб Пагоня

Гістарычнымі і нацыянальнымі сымбалямі Беларусі зьяўляюцца герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг. Зьяўляліся афіцыйнымі сымбалямі Беларусі ў 19911995 гадах. У дадзены момант сымбалі «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг ужываюцца шэрагам палітычных партыяў Беларусі. Герб «Пагоня» зьяўляецца нематэрыяльнай каштоўнасьцю Беларусі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Беларусьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA