Марцін Пачобут-Адляніцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
замена файла
Няма апісаньня зьменаў
Радок 7: Радок 7:
| Шырыня партрэту =
| Шырыня партрэту =
| Подпіс партрэту =
| Подпіс партрэту =
| Герб =Herb Pogonia.PNG
| Герб =POL COA Pogonia.svg
| Шырыня гербу =
| Шырыня гербу =
| Подпіс гербу =
| Подпіс гербу =

Вэрсія ад 12:56, 30 красавіка 2010

Марцін Пачобут-Адляніцкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 верасьня 1728
Саломенка, Гарадзенскі павет, Троцкае ваяводзтва, ВКЛ, Рэч Паспалітая
Памёр 20 лютага 1810
Дзьвінск, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя
Род Пачобут-Адляніцкія
Бацькі Казімер Пачобут-Адляніцкі
Алена з Глябовічаў
Рэлігія рыма-каталік
Дзейнасьць матэматык, астраном

Марцін Пачобут-Адляніцкі (па-польску: Marcin Poczobutt-Odlanicki; 30 верасьня 172820 лютага 1810) — беларускі астраном, матэматык, езуіт. Каралеўскі астраном. Сябра Брытанскай Каралеўскай Акадэміі Навук. Кавалер ордэна Сьвятога Станіслава. У гонар Марціна Пачобута-Адляніцкага названы кратэр «Пачобут» на Месяцы.

Нарадзіўся ў в. Саломенцы Гарадзенскага павету. Вучыўся ў Гарадзенскім езуіцкім калегіуме (17401743). У 1745 годзе насуперак волі бацькоў уступіў у ордэн езуітаў і адбываў у Вільні двухгадовы навіцыят. Потым вучыўся ў Слуцкай пэдагагічнай сэмінарыі і ў Полацкім езуіцкім калегіуме, дзе сумяшчаў заняткі па граматыцы і тэалёгіі з наведваньнем лекцыяў па філязофіі.

Пачатак дзейнасьці ў галіне астраноміі

У 17531754 вывучаў філасофію ў Віленскім унівэрсытэце. Тут ён зацікавіўся астраноміяй і для ўдасканаленьня ведаў накіраваўся ў Праскі ўнівэрсытэт. У 1756 Пачобут-Адляніцкі вярнуўся ў Беларусь і працягваў займацца тэалёгіяй і астраноміяй. Атрымаўшы ў 1761 ступень бакаляўра тэалёгіі, ён зноў выехаў на вучобу за мяжу, астранамічную практыку праходзіў у абсэрваторыях Марсэля, Авіньёна і Неапаля. Вынікі яго першых астранамічных назіраньняў былі часткова апублікаваны францускім астраномам Э. А. Паліянам у кнізе «Мірная дамова паміж Дэкартам і Ньютанам» (1763). Вярнуўшыся ў Вільню, у 1764 атрымаў тытул магістра філязофіі і свабодных навук і стаў арганізатарам і першым дырэктарам (17651807) Віленскай астранамічнай абсэрваторыі. З 1764 Пачобут-Адляніцкі працаваў прафэсарам Віленскай езуіцкай акадэміі, якую ў 1780 рэарганізаваў у Галоўную школу Вялікага княства Літоўскага і быў яе рэктарам (17801803).

Дасьледчая праца

Марцін Пачобут-Адляніцкі

Пад яго кіраўніцтвам у астранамічнай абсэрваторыі на працягу больш як 30 гадоў вяліся дасьледаваньні ў галіне астранамічнай навукі і практыкі, у тым ліку назіраньні за зоркамі і плянэтамі Сонечнай сыстэмы.

Пачобут-Адляніцкі стаў заснавальнікам навуковай школы, у якую ўваходзілі аб’яднаныя вакол Віленскай абсэрваторыі вучоныя-астраномы Я. Сьнядэцкі, А. Стжэцкі, М. Глушневіч, П. Смыслоў, В. Карчэўскі і іншыя. Прадстаўнікі гэтай школы прызнавалі аб’ектыўнасць навакольнага сьвету і магчымасьць яго ўсебаковага вывучэньня і пазнаньня. Вялікае значэньне яны надавалі эмпірычным і рацыянальным метадам дасьледаваньня, лічылі асьвету і авалоданьне ведамі асноўнымі сродкамі прагрэсу чалавецтва.

Марцін Пачобут-Адляніцкі выказваўся за неабходнасьць далейшага пранікненьня ў таямніцы Сусьвету, якія могуць быць раскрыты аб’яднанымі намаганьнямі многіх людзей. Ён падтрымліваў ідэю існаваньня мноства сусьветаў, падзяляючы гіпотэзу аб іх плянэтарнай будове. Зыходзячы з прызнаньня руху як неад’емнай уласнасьці Сусьвету, Пачобут-Адляніцкі імкнуўся выявіць і прааналізаваць фізычную прыроду рэальных працэсаў, ператварыць кожную прызнаную гіпотэзу ў стройную тэорыю, закон. Ён падкрэсьліваў, што новая ідэя ці гіпотэза павінна быць пацьверджана практыкай, а для ўстанаўленьня сапраўднай прычыны руху Сонечнай сыстэмы адносна іншых сусьветаў патрэбны сыстэматычныя і працяглыя назіраньні. Нягледзячы на адсутнасьць у яго працах канкрэтных выказваньняў наконт вучэння Мікалая Капэрніка, Пачобут-Адляніцкі фактычна лічыў правільнай распрацаваную ім геліяцэнтрычную сыстэму будовы Сусьвету, бяручы адначасова ўдзел у дыскусіях па вызначэньні паняцьця «Бог».

Вынікі дасьледваньняў, якія праводзіліся ў Віленскай абсэрваторыі, адлюстроўваліся ў спэцыяльных рукапісных журналах назіраньняў, якія сьведчаць аб велізарнай працаздольнасьці Пачобута-Адляніцкага, яго навуковым фанатызьме і адданасьці выбранай справе. Штодзённа ў гэтых журналах ён і яго памочнікі фіксавалі становішча плянэт Сонечнай сыстэмы, Месяца, удакладнялі элемэнты руху нябесных цел, становішча сузор’яў, аналізавалі даныя комплексных дасьледаваньняў многіх праблем (напр., адначасовае вызначэньне рознымі назіральнікамі каардынат Вільні, Горадні, Кракава).

Пасьля наведваньня ў 17681769 абсэрваторый Ангельшчыны, Даніі, Нямеччыны, Галяндыі і Францыі Пачобут-Адляніцкі арганізаваў дасьледаваньні сонечных плям, спрабаваў вызначыць дакладную адлегласьць ад Зямлі і Сонца, выкарыстаўшы надзвычай рэдкую зьяву — праходжаньне Вэнэры паўз Сонца (гэтаму перашкодзіла дрэннае надвор’е). Ён вёў назіраньні сонечных і месячных зацьменьняў, дасьледаваў перамяшчэньне камэт, вывучаў зацьменні кольцаў Сатурна і спадарожнікаў іншых плянэт, значную ўвагу надаваў вывучэньню сузор’яў Цяляці і Скарпіёна, а таксама астэроідаў, працягваў працу па вызначэньні і ўдакладненьні геаграфічных каардынат розных мясьцін. Найбольшы вынік далі яго спробы вызначыць разьмяшчэньне Мэркурыя. Яно было ўстаноўлена вельмі дакладна, і гэта паслужыла вядомаму францускаму астраному Ж. Ж. Лялянду матэрыялам для складаньня новых астранамічных табліц. Пра навуковую каштоўнасьць дасьледаваньняў Астранамічнай школы Пачобута-Адляніцкага францускі навукоўца напісаў у сваёй кнізе «Астранамічная бібліяграфія разам з гісторыяй астраноміі ад 1781 да 1802» (1803), дзе, у прыватнасьці, адзначыў выдзяленьне беларускімі астраномамі новага сузор’я — Быка Панятоўскіх. 9 жніўня 1773 Марцін Пачобут-Адляніцкі разам зь Ю.Міцкевічам і А.Стжэцкім зафіксавалі адкрыцьцё новай зорнай асацыяцыі. Паведамляючы пра дзесятак новых, «дастаткова прыгожых зорак», яны пісалі ў сваім журнале назіраньняў: «Шчыт Сабескага, які зьзяе побач зь іншымі зоркамі, абуджае ў нас жаданьне па прыкладзе вялікага польскага астранома аддаць належнае славе нашага гасудара» (адсюль і назва першай зоркі новага сузор’я — Бык Каралеўскі). Адкрыцьцё беларускіх астраномаў было зацьверджана Парыскай акадэміяй навук і ў 1878 уключана ў вядомы каталёг Флямстэда.

У 1793 годзе Пачобут-Адляніцкі ўдзельнічаў у комплексным дасьледаваньні сонечнага зацьменьня, якое праводзілася адначасова ў некалькіх пунктах зямное кулі, у тым ліку ў Вільні, Гародні, Варшаве і Кракаве Ён напісаў спэцыяльныя працы, у якіх тлумачыў сонечныя зацьменьні, рух плянэт, расказваў пра выкарыстаньне матэматычных мэтадаў у астраноміі, шмат увагі надаваў практычнаму выкарыстаньню дасягненьняў навукі. Пачобут-Адляніцкі займаўся таксама картаграфіяй, геадэзіяй ды інш. У 1778 годзе ён выбраны членам-карэспандэнтам Французскай акадэміі навук.

Прыкметны ўнёсак зрабіў Марцін Пачобут-Адляніцкі ў разьвіцьцё асьветы ў Беларусі, у папулярызацыю астранамічных і матэматычных ведаў. Як рэктар Віленскага ўнівэрсытэта, ён браў удзел у дзейнасьці Камісіі народнай адукацыі (Адукацыйнай камісіі) па Беларусі, у ажыцьцяўленьні мер па ўдасканаленьні навучальнага працэсу і выхаваньня навучэнцаў, дамогся перамогі над прыхільнікамі рэарганізацыі Віленскага ўнівэрсытэта ў народны ліцэй (з прычыны доўгай адсутнасьці мэдыцынскага факультэта і невялікіх катэдраў), арганізаваў ва ўнівэрсытэце 2 аддзяленьні — фізычнае (з факультэтамі матэматыкі, фізыкі і мэдыцыны) і маральнае (з факультэтамі лёгікі і права), адкрыў 4-гадовую школу падрыхтоўкі настаўнікаў. У 1773 Пачобут-Адляніцкі распрацаваў праект заснаваньня ў Вільні спэцыяльнага Таварыства (накшталт акадэміі навук), які прадугледжваў разьвіцьцё як фундамэнтальных тэарэтычных канцэпцый, так і канкрэтных ведаў у галіне геаметрыі, мэханікі, земляробства, анатоміі ды іншых навук. У мэтах пашырэньня навуковых ведаў сярод насельніцтва і больш эфэктыўнага кантролю за выдавецкай дзейнасьцю ён узначальваў унівэрсытэцкую друкарню, якая ў 1775 была набыта падскарбіем надворным літоўскім, кнігавыдаўцом Антоніем Тызэнгаўзам. Па яго прапанове на выкладчыцкую працу былі запрошаны вядомыя навукоўцы Ян Жылібэр, І. Страйноўскі, П. Галанскі, І. Багуслаўскі і інш.

Вонкавыя спасылкі