Беларусы ў Польшчы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: ru:Белорусы в Польше
Rasa (гутаркі | унёсак)
Радок 15: Радок 15:
</tr>
</tr>
|-
|-
|[[Гміна Дубічы Царкоўныя]]
|[[Дубіцкая гміна]]
|align="right" |81,33
|align="right" |81,33
</tr>
</tr>
Радок 32: Радок 32:
|align="right" |46,68
|align="right" |46,68
|-
|-
|[[Нараўцкая гміна]]
|[[гміна Нараўка]]
|align="right" |47,27
|align="right" |47,27
|-
|-
|[[Клешчальская гміна]]
|[[Кляшчэльская гміна]]
|align="right" |41,83
|align="right" |41,83
|-
|-
|[[Чэрамская гміна]]
|[[Чаромхаўская гміна]]
|align="right" |28,71
|align="right" |28,71
|-
|-
Радок 50: Радок 50:
|align="right" |20,66
|align="right" |20,66
|-
|-
|[[гміна Нурэц-Станцыя]]
|[[Нужац-Стацьенская гміна]]
|align="right" |16,36
|align="right" |16,36
|-
|-

Вэрсія ад 22:43, 25 красавіка 2010

Генэральны кансулят Рэспублікі Беларусь у Беластоку

Згодна зь перапісам 2002, у Польшчы пражывае 50 тысячаў беларусаў, пераважна ў Падляскім ваяводзтве (96,6 %; найбольш у Беластоку – 7,5 тысячаў). У той самы час паводле падлікаў Пятра Эбэргарта ў 1992 іх колькасьць складала 215 тысячаў чалавек, а згодна з Маркам Галушкам колькасьць беларусаў дасягае 230 тысячаў.

На думку польскага дасьледчыка К.Падляскага, напрыканцы 1980-х у Польшчы жыло ад 250 да 400 тысячаў беларусаў, паводле зьвестак Польскае аўтакефальнае праваслаўнае царквы – 290 тысячаў (1/3 ейных вернікаў). Паводле ж статыстыкі выбараў у сойм у 1989 на Беласточчыне беларусы складалі 30% насельніцтва (206,8 тысячаў чалавек), у т.л. у Беластоку 25% (65,5 тыс. чал.), Бельску-Падляскім і Гайнаўцы па 65% (адпаведна 17,2 і 15,1 тысячаў чалавек). Паводле перапісу беларускую мову у штодзённных зносінах ужывае толькі 40,6 тысячаў чалавек.

Абароне правоў і інтарэсаў беларускае дыяспары ў Польшчы спрыяюць Дэклярацыя аб беларуска-польскіх адносінах (кастрычнік 1990), пагадненьне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Беларусі й Міністэрствам народнае адукацыі Польшчы (сакавік 1992), беларуска-польская Дамова аб добрасуседзтве й супрацоўніцтве ад 23 чэрвеня 1992.

Тэрыторыя найшчыльнейшага пражыцьця

Беларусы ёсьць аўтахтонным насельніцтвам Падляскага ваяводзтва, тэрыторыя якога была перададзеная ў 1944 Польшчы. Беларусы афіцыйна пераважаюць колькасна ў чатырох гмінах ваяводзтва, адрозьніваючыся такім чынам ад іншых нацыянальных мяншыняў Польшчы (апроч іх адно летувісы ствараюць абсалютную большасьць насельніцтва ў Пунскай гміне). У 12 гмінах ваяводзтва (у тым ліку ў гарадох Бельску-Падляскім і Гайнаўцы) беларусы складаюць больш за 20 % насельніцтва, што, згодна з законам ад 6 студзеня 2005, дало ім права на ўжываньне двухмоўных назоваў геаграфічных аб’ектаў і выкарыстаньне беларускае мовы ў кантактах з урадам. 21 чэрвеня 2007 беларуская мова стала афіцыйнай у Гайнаўцы. Адпаведную ўхвалу на ўнёсак Беларуска-народнай фракцыі прыняла гарадзкая Рада.[1]

Колькасьць беларускага насельніцтва ў 16 гмінах Падляскага ваяводзтва %
Чыская гміна 81,81
Гміна Дубічы Царкоўныя 81,33
Арлянская гміна 68,93
Гайнаўская гміна 64,91
Нараўская гміна 49,23
Бельская гміна 46,68
гміна Нараўка 47,27
Кляшчэльская гміна 41,83
Чаромхаўская гміна 28,71
Гайнаўка 26,41
Гарадоцкая гміна 23,07
Бельск-Падляскі 20,66
гміна Нурэц-Станцыя 16,36
Міхалоўская гміна 14,17
Мілейчыцкая гміна 13,09
Белавеская гміна 11,54

Гісторыя

Беларуска-польскія кантакты вядомыя ад часоў раньняга Сераднявечча (гандлёвыя стасункі, дынастычныя шлюбы, вайсковыя сутыкненьні й інш.). Беларуская прысутнасьць у Польшчы й абмен насельніцтвам пачаліся ў часы ВКЛ. Ранейшыя беларусы траплялі на польскія землі як ваеннапалонныя. Прыкладам, калі ў 1325 вялікі князь літоўскі Гедзімін аддаў сваю дачку Альдону за Казімера, сына Ўладзіслава І Лакетка, з Польшчы былі вернутая пэўная колькасьць ваеннапалонных, а ў складзе сьвіты Альдоны ў Польшчу былі накіраваныя выхадцы з ВКЛ. Лічыцца, што ў сярэдзіне ХІV ст. у Польшчы жыло каля 40 тыс. беларусаў. У 1386, ажаніўшыся з польскай каралевай Ядзьвігай, каралём Польшчы стаў вялікі князь ВКЛ Ягайла, які паклаў пачатак польскай каралеўскай дынастыі Ягелонаў.

У выніку Люблінскае вуніі 1569 беларусы й палякі амаль да канца XVIII ст. апынуліся ў складзе аднае дзяржавы – Рэчы Паспалітае. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітае пэўная колькасьць беларусаў жыла на этнічна польскіх землях у складзе Расейскае імпэрыі. Паводле перапісу 1897 у Прывісьлінскім краі беларусы складалі 6,7% насельніцтва (каля 30 тыс. чал.), найбольш у Сувалкаўскай (27 525 чал.) і Варшаўскай (1354 чал.) губэрнях.

Пасьля Першае сусьветнае вайны, калі польская дзяржава была адноўлена, на ейных землях засталася частка этнічных беларусаў. У складзе Польшчы неўзабаве апынулася вялікая частка этнічна беларускіх земляў (т.зв. Заходняя Беларусь), што ўвайшлі ў склад Віленскага, Палескага, Наваградзкага, Беластоцкага ваяводзтваў. Паводле падлікаў статыстычных ворганаў СССР у Польшчы жыло 3250 тыс. чал. У верасьні 1939 беларускія землі Польшчы ўвайшлі ў склад СССР. У часе Другое сусьветнае вайны беларусы служылі ў Войску Польскім, удзельнічалі ў абарончых баёх у 1939, уваходзілі ў склад Арміі Андэрса, Арміі Краёвай і Арміі Людовай.

Напрыканцы Другое сусьветнае вайны паводле савецка-польскіх пагадненьняў пра мяжу ад 26 ліпеня 1944 і 16 жніўня 1945 улады СССР перадалі Польшчы з складу БССР 17 раёнаў Беластоцкае й 3 раёны Берасьцейскае вобласьцяў, населеныя пераважна беларусамі. У часе дэмаркацыі мяжы паміж БССР і Польшчай і ўзаемнае рэпатрыяцыі насельніцтваа зь Белрусі ў Польшчу (пераважна на Беласточчыну) у 1944-1948 пераехалі больш за 270 тыс.-чалавек (беларусы-каталікі дэкляравалі сябе палякамі). Праз тэрор польскага нацыяналістычнага падпольля, неспрыяльнае эканамічнае становішча на Беласточчыне частка беларусаў пасялілася ў Альштынскім краі, Памор’і (раёны Гданску й Шчэціну), Варшаве, Кракаве, Торуні й інш. гарадох.

Да 1948 улады Польшчы афіцыйна не прызнавалі наяўнасьці беларускае нацыянальнае мяншыні ў краіне. Арганізаваная нацыянальна-культурная дзейнасьць беларусаў, што пачалася напрыканцы 1940-х з аднаўленьня беларускага школьніцтва, актывізавалася ў 1956, калі ў Польшчы было створанае Беларускае грамадзка-культурнае таварыства (БГКТ), катэдра беларускае філялёгіі ў Варшаўскім унівэрсытэце й інш. У 1956 пачала выдавацца газэта “Ніва”, у 1957 – “Беларускі каляндар”, а ад 1958 дзейнічае літаратурна-мастацкае аб’яднаньне “Белавежа”, створаныя беларускія ліцэі ў Бельску-Падляскім і Гайнаўцы. Паводле сацыяльнага статусу да канца 1950-х бальшыня беларусаў Польшчы была сялянамі.

У 1970-я і ў часе вайсковага становішча ў 1981-1983 праз абмежаваньні з боку польскіх уладаў назіраўся спад грамадзка-культурнае актыўнасьці беларусаў. У 1980-я ўзьніклі Беларускае аб’яднаньне студэнтаў (1981, зарэгістраванае ў 1988), Гайнаўскі музэй помнікаў беларускае культуры, шэраг беларускіх выдавецтваў і пэрыяычных выданьняў. У 1990-я былі зарэгістраваныя Рада беларускіх арганізацыяў у Польшчы, Саюз гмінаў усходняе Беласточчыны, Зьвяз беларускай моладзі, Беларускае гістарычнае таварыства (кірўнік Алег Латышонак), Асацыяцыя беларускіх журналістаў. Створаныя Згуртаваньне варшаўскіх беларусаў, беларускае культурна-асьветнае таварыства ў Гданску “Хатка” (1992), беларускі гурток у Ольштыне. У 1997 у сэйм быў абраны кіраўнік БГКТ Ян Сычэўскі.

Грамадзка-культурнае жыцьцё

Да галоўных арганізацыяў беларускае мяншыні ў Польшчы належаць Беларускае Грамадзка-культурнае Таварыства ў Польшчы, Беларускі Зьвяз у РП, Зьвяз Беларускае Моладзі, Беларускае Літаратурнае Таварыства “Белавежа”, Беларускае Гістарычнае Таварыства, Асацыяцыя Беларускіх Журналістаў, Згуртаваньне Беларускіх Студэнтаў. Імі выдаюцца штотыдзень газэта “Ніва”, штомесяц "Czasopis" і раз на паўгады "Białoruskie Zeszyty Historyczne". Да найгалаўнейшых культурных імпрэзаў беларусаў Польшчы належаць Фэстываль Беларускае Моладзевае Музыкі “Басовішча”, Фэстываль “Беларуская Песенька” ў Беластоку, Бельская бардаўская восень, Сьвята беларускае культуры ў Беластоку, Сьвята “Купальле” ў Белавежы.

Бальшыня вернікаў належыць Польскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, што праз сваю дзейнасьць спрыяе захаваньню нацыянальнае адметнасьці беларусаў: выдаецца штомесяц часопіс “Przegląd Prawosławny”, дзейічаюць Брацтва Сьвятых Кірылы й Мятода, Моладзевае Праваслаўнае Брацтва.

Гісторыю, культуру, побыт беларускае дыяспары ў Польшчы дасьледуюць Алена Глагоўская, Аўген і Ян Мірановічы, Юры Туронак і іншыя польскія гісторыкі беларускага паходжаньня. Выдаюцца літаратурныя творы А.Барскага (А.Баршчэўскага), М.Гайдука, Сакрата Яновіча, В.Шведа ды іншых беларускіх пісьменьнікаў Польшчы.

Адукацыя

Беларуская мова выкладаецца ў 39 пачатковых навучальных установах (у 23 школах, 14 гімназыях, 2 ліцэях), яе вывучае 8 тысяч дзяцей і падлеткаў беларускае нацыянальнасьці. Ад 1997 у Беластоку існуе ўнівэрсытэт (былы філіял Варшаўскага ўнівэрсытэту), дзё ёсьць катэдра беларускае культуры.

Палітычнае жыцьцё

Прадстаўнікі беларускае мяншыні уваходзяць у мясцовае кіраўніцтва падляскага ваяводзтва. На парлямэнцкіх выбарах 2001 беларускія арганізацыі здолелі правесьці двух паслоў – Аўгена Чыквіна й Аляксандра Чужа – ды аднаго сэнатара Сяргея Плеву (утрох – прадстаўнікі Саюзу Дэмакратычнае Лявіцы-Уніі Працы). У выбарах у падляскі ваяводзкі соймік у 2002 за Беларускі Выбарчы Камітэт было аддадзена 15.544 галосаў (4,11%). Найбольшую колькасьць галасоў атрымалі Сакрат Яновіч (1736), Ян Чыквін (4846) і Яўген Вапа (5134). Такая малая колькасьць галасоў зьвязаная з тым, што паветы зь беларускай мяншыняй былі злучаныя з этнічна польскімі, дзе моцныя нацыяналістычныя сымпатыі (гэтак Сямятыцкі й Бельскі паветы былі злучаныя з Высокакмазавецкім і Замброўскім). На парлямэнцкіх выбарах 2005 дэпутацкі мандат здолеў атрымаць толькі Яўген Чыквін, набраўшы 14481 голас. Шырокай падтрымкай падляскіх беларусаў карыстаецца Ўладзімеж Цімашэвіч, кандыдат у прэзыдэнты Польшчы ў 2005. Найбольш яго падтрымліваюць у Бельскім, Гайнаўскім і Сямятыцкім паветах. Для большасьці польскіх беларусаў Цімашэвіч быў нацыянальным кандыдатам, хоць ён ніколі не казаў пра свае беларускае паходжаньне. Дзякуючы Цімашэвічу вялікай падтрымкай карыстаецца й ягоная партыя Саюз Дэмакратычнае Лявіцы. У той самы час беларускае паходжаньне кандыдата было скарыстанае ягонымі супернікамі, якія выкарысталі нелюбоў да беларусаў ці да праваслаўных, што існуе ў некаторых мясцовасьцях. Яны таксама акцэнтавалі ўвагу на аўтарытарным рэжыме Аляксандра Лукашэнкі ў самой Беларусі. На выбарах у падляскі ваяводзкі соймік у 2006 за Беларускі Выбарчы Камітэт было аддадзена 7914 галасоў (2.05 %), найбольш – за Яна Чыквіна (2405), Аўгена Вапу (1669) й Аўгена Мірановіча (1119). Хоць БВК не атрымаў аніводнага мандату, у складзе сойміку апынуліся тры беларусы. Аднак прадстаўнікі беларускай мяншыні атрымалі шмат месцаў у гарадзкіх радах. У Беластоку 4 мандаты атрымалі кандыдаты ад Форуму Меншасьці Падляшша, якія супрацоўнічалі з Грамадзянскай плятформай. У Бельску-Падляскім 7 мандатаў з 21 атрымала Бельская Кааліцыя, што складалася зь беларускіх арганізацыяў. У Гайнаўцы 6 з 21 мандату былі аддадзеныя Беларускі Выбарчаму Камітэту. На выбарах у падляскі соймік у 20 траўня 2007 Беларускі Выбарчы Камітэт атрымаў 2,19 % галасоў. Разам зь беларусамі па сьпісе БВК праходзілі ўпершыню й прадстаўнікі летувіскае мяншыні.

Мяншыня й электронныя смі

Першая праграма па-беларуску зьявілася на «Радыё Беласток» у 1956 годзе. На радыё існуюць наступныя беларускамоўныя праграмы й перадачы: «Пад знакам Пагоні», «Пажадальная песьня», «Духоўныя сустрэчы» й «Перад выхадам у царкву». На TVP3 Białystok штотыдзень ідзе інфармацыйна-публіцыстычная перадача «Беларускі тыдзень», прысьвечаная жыцьцю беларусаў Польшчы. Ад 2002 выходзяць беларускія праграмы й на Радыё Рацыя.

Вядомыя беларусы Польшчы

Крыніцы

  1. ^ Hajnówka: Obsłużą po polsku i białorusku Gazeta Współczesna 22.06.2007 [1]