Буйнічы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
аўтар - Уладзімер Русаковіч, артаграфія, афармленьне
+ спасылкі, каардынаты
Радок 20: Радок 20:
| Сельсавет = [[Цішоўскі сельсавет|Цішоўскі]]
| Сельсавет = [[Цішоўскі сельсавет|Цішоўскі]]
| Шырата_паўшар'е = паўночнае
| Шырата_паўшар'е = паўночнае
| Шырата_градусаў =
| Шырата_градусаў = 53
| Шырата_хвілінаў =
| Шырата_хвілінаў = 51
| Шырата сэкундаў =
| Шырата сэкундаў = 15
| Даўгата_паўшар'е = усходняе
| Даўгата_паўшар'е = усходняе
| Даўгата_градусаў =
| Даўгата_градусаў = 30
| Даўгата_хвілінаў =
| Даўгата_хвілінаў = 15
| Даўгата сэкундаў =
| Даўгата сэкундаў = 59
| Колер = {{Колер|Беларусь}}
| Колер = {{Колер|Беларусь}}
}}
}}
Радок 55: Радок 55:


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.radzima.org/be/pub/1451_m/ мяст. Буйнічы] на [[Radzima.org]]
* [http://www.paltk.info Сайт Агралесатэхнічнага каледжу імя Кірылы Арлоўскага]{{ref-ru}}
* [http://www.paltk.info Сайт Агралесатэхнічнага каледжу імя Кірылы Арлоўскага]{{ref-ru}}
* [http://globus.tut.by/bujnichi/ Здымкі на Globus.tut.by]


{{Цішоўскі сельсавет}}
{{Цішоўскі сельсавет}}

Вэрсія ад 22:14, 17 красавіка 2010

Буйнічы
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Магілёўскі
Сельсавет: Цішоўскі
Геаграфічныя каардынаты: 53°51′15″ пн. ш. 30°15′59″ у. д. / 53.85417° пн. ш. 30.26639° у. д. / 53.85417; 30.26639Каардынаты: 53°51′15″ пн. ш. 30°15′59″ у. д. / 53.85417° пн. ш. 30.26639° у. д. / 53.85417; 30.26639
Буйнічы на мапе Беларусі
Буйнічы
Буйнічы
Буйнічы

Буйнічы — паўднёвае прадмесьце Магілёва, на правым беразе Дняпра. Уваходзіць у склад Цішоўскага сельсавету Магілёўскага раёну. Знаходзіцца за 2 кілямэтры ад чыгуначнай станцыі «Буйнічы».

Мінуўшчына

На паўднёвай ускраіне месьціцца стаянка эпохі мэзаліту (8—5 тысячагодзьдзі да н. э.), а ва ўрочышчы Благадаць гарадзішча раньняга жалезнага веку.

Вёска вядомая з 15 стагодзьдзя ў Вялікім Княстве Літоўскім як цэнтар буйнога ўладаньня, што належала князям Фёдару і Льву Талочкавічам-Буйніцкім[1]. На пачатку 16-га стагодзьдзя належалі Кіева-Пячорскаму манастыру. У сьнежні 1595 году Буйніцкае поле было месцам пераможнае бітвы войска ВКЛ на чале з рэчыцкім старостам М. Буйвідам над паўстанцамі на чале зь Севярынам Налівайкам[2]. У 17—18 стагодзьдзях былі прыватнаўласніцкім мястэчкам у Аршанскім павеце, якое належала Саламярэцкім, Статкевічам, князю і жамойцкаму старосту А. Г. Палубінскаму, князям Сапегам[1]. У 1633—1918 гадах на поўдзень ад паселішча існаваў манастыр Святога Духа, які заснавалі Багдан Статкевіч і яго жонка Алена Саламярэцкая. За падтрымку вялікага князя Яна І Казімера Вазы ў абарончай вайне супраць Маскоўскага царства 1654—1667 гадоў буйніцкія манахі атрымалі прывілей на млын[3]. У манастыры дзейнічала друкарня[4]. У час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў каля Буйнічаў месьціўся лягер швэдзкага войска на чале з Карлам ХІІ (1708 г.), манастыр быў абрабаваны захопнікамі. Побач зь мястэчкам існаваў фальварак, які здаваўся ў арэнду.

Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай расейская імпэратрыца Кацярына ІІ перадала частку мястэчка беларускаму намесьніку генэрал-аншэфу П. Б. Пасеку. У 1878 годзе фальварак набыў абшарнік М. Марачэўскі. Апошняй уладальніцай маёнтку на пачатку 20 стагодзьдзя была Г. К. Радкевіч[1].

Другі раз Буйніцкае поле сталася месцам бітвы ў 1941 годзе.

Адукацыя і культура

У Буйнічах месьцяцца Дом культуры і бібліятэка, сярэдняя і музычная школы, агралесатэхнічны каледж (19441998 гады — вучэльня) імя Кірылы Арлоўскага. Каледжу належыць 860 га зямлі, зь якіх 80 га адведзеныя пад заасад.

Помнікі і месцы адпачынку

У 1995 годзе быў адкрыты мэмарыяльны комплекс «Буйніцкае поле», архітэктарамі якога зьяўляюцца Ўладзімер Чапенка ды Алег Бараноўскі. Былі пабудаваныя чырвоная капліца вышынёй у 27 мэтраў, а недалёка ад яе возера «Сьлёз». Праз кожныя паўгадзіны ў капліцы гучыць музычная кампазыцыя, прысьвечаная ўдзельнікам абароны Магілёва. Дэпартамэнт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры ў 2002 годзе прысвоіў Мэмарыяльнаму комплексу статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці трэцяй катэгорыі.

Паводле задумы мэра Магілёва Віктара Шорыкава 2 лістапада 2004 году ў капліцы адбылося адкрыцьцё маятніка Фуко (найвышэйшы ў Беларусі, у гонар францускага фізыка, які даказаў факт вярчэньня Зямлі вакол сваёй восі). Яго распрацоўнікам выступіў дацэнт Беларуска-расейскага ўнівэрсытэту А. Ляпін, а вытворцам — інжынэр завода «Тэхнапрыбор» А. Нікалаеў. Маятнік уяўляе зь сябе шаснаццацікіляграмовы шар зь нержавеючай сталі ды алюміневы цыфэрблят на вышыні 14 мэтраў. Амплітуда яго ваганьняў 1 м, пэрыяд ваганьняў 7 сэкундаў. Маятнік вядзе адлік часу[5].

У 2006 годзе пры каледжы заснаваны заасад, на 75 гектарах якога разводзяць дзікоў, зуброў, плямістых і паўночных аленяў[6]. У вальерах трымаюць барсукоў, ваўкоў, касуляў, лісаў, ласёў, мядзьведзяў, пясцоў, тыграў і янотаў, а таксама шэраг відаў птушак. Заасаду таксама належаць 2 дзясяткі канкурных коней[7].

Крыніцы

  1. ^ а б в Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Магілёўскага р-на / Уклад. У. Ф. Агурцоў, М. П. Хобатаў. — Мн.: Полымя, 1996.  — С. 607—608, 628—630.
  2. ^ Буйніцкая бітва 1595 // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. — С. 354.
  3. ^ Буйніцкі Святадухаўскі манастыр // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. — С. 354.
  4. ^ Zoja Jaroszewicz-Pieresławcew. Druki cyrylickie z oficyn Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVI—XVIII wieku (пераклад Ігара Клімава) // Беларускі Гістарычны Агляд. Том 11 Сшытак 1—2 (20—21) сьнежань 2004
  5. ^ Мемарыяльныя комплексы, манументы, помнікі архітэктуры (Магілёўскага раёна) // Сайт Магілеўскай абласной бібліятэкі. Дата доступу: 22 траўня 2009
  6. ^ Ілона Іванова. У Новы год з Магілёва — на паўночных аленях // Звязда, 31 сьнежня 2008
  7. ^ Ілона Іванова. Навыперадкi з мядзведзiцай // Звязда № 161 (25750), 21 ліпеня 2006

Вонкавыя спасылкі