Яраслаў Раманчук: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д стыль
д робат зьмяніў: en:Jaroslav Romanchuk
Радок 78: Радок 78:
[[Катэгорыя:Эканамісты аўстрыйскай школы]]
[[Катэгорыя:Эканамісты аўстрыйскай школы]]


[[en:Yaraslau Ramanchuk]]
[[en:Jaroslav Romanchuk]]
[[pl:Jarasłau Ramanczuk]]
[[pl:Jarasłau Ramanczuk]]
[[ru:Романчук, Ярослав Чеславович]]
[[ru:Романчук, Ярослав Чеславович]]

Вэрсія ад 17:02, 12 красавіка 2010

Яраслаў Раманчук
Намесьнік старшыні АГП
15 красавіка 2000 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 10 студзеня 1966

Сьцяг Беларускай ССР Сапоцкін, Гарадзенская вобласьць, БССР
Партыя: АГП
Адукацыя:

Ярасла́ў Чэсла́вавіч Раманчу́к (нарадзіўся 10 студзеня 1966 года, гарадзкі пасёлак Сапоцкін, Гарадзенскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь) — беларускі палітык і эканаміст, намесьнік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі (з красавіка 2000 г.)

Біяграфія

Скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт, асьпірантуру Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы пры Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, катэдру эканамічных вучэньняў. Дысэртацыя па тэме «Канцэптуальныя падыходы і парадыгмы сыстэмных эканамічных рэформаў у трансфармацыйным грамадзтве. Параўнальны аналіз».

Працаваў выкладчыкам, журналістам, дырэктарам прадпрыемства, аналітыкам (жнівень 1990 г. - кастрычнік 1997).

Галоўны спэцыяліст Камісіі па эканамічнай палітыцы і рэформам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня.

Эканамічны аглядальнік, затым намесьнік галоўнага рэдактара, выканаўчы дырэктар штотыднёвіка «Белорусская газета» (студзень 1997 - травень 2002).

Кіраўнік «Навукова-дасьледчага цэнтра Мізэса», аналітычнага цэнтра «Стратэгія» (зь лютага 2002 г.)

Эканамічная і палітычная дзейнасьць

Звыш 900 публікацый на эканамічную тэму ў розных друкаваных выданьнях.

Чалец «Міжнароднага таварыства індывідуальных вольнасьцяў» (International Society For Individual Liberty), ляўрэат штогадовай узнагароды Вольнасьці ISIL 2003 года, Ляўрэат прэмій Atlas Economic Research Foundation (2006 — 2007 гады), ляўрэат прэміі імя сэра Энтані Фішэра ў 2006 і 2007 годзе за кнігі «Беларусь: дорога в будущее» і «Бизнес Беларуси: в круге первом». Першы беларус - удзельнік міжнароднай асацыяцыі Mont Pelerin Society.

Самы вядомы прадстаўнік і папулярызатар аўстрыйскай школы эканомікі ў Беларусі. Экспэрт па праблемах сыстэмных сацыяльна-эканамічных трансфармацый. Экспэрт па праблемах эўрапейскай інтэграцыі і супрацоўніцтва краін на постсацыялістычнай прасторы. Аўтар канцэпцыі інтэграцыі Беларусі ў ЭЗ, а таксама партнэрства Беларусі і Расеі.

З красавіка 2000 года – намесьнік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Абавязкі: міжнародныя адносіны, выпрацоўка эканамічных праграм і законапраектаў, а таксама стратэгіі разьвіцьця краіны. Аўтар альтэрнатыўнага законапраекта аб бюджэце, падатковай сыстэмы, канцэпцыі пэнсійнай, адміністрацыйнай рэформы, альтэрнатыўнага законапраекта аб прыватызацыі, ваеннай рэформе, а таксама рэформе сыстэмы аховы здароўя.

Важныя публікацыі

  • «Выбор экономического будущего» (1999 г.)
  • «Беларусь - типичный пример неоплановой экономики» (2004)
  • «Беларусь: дорога в будущее. Книга для парламента» (ліпень 2005 г.)
  • «Бизнес Беларуси. В круге первом» (2006).
  • «Либерализм. Идеология счастливого человека» (2007).
  • «Экономическая конституция Республики Беларусь» (2007)
  • «В поисках экономического чуда» (2008)

Вонкавыя спасылкі