Пэр-Ляшэз: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: az:Per-Laşez qəbiristanlığı
д робат зьмяніў: it:Père-Lachaise
Радок 94: Радок 94:
[[hu:Père Lachaise temető]]
[[hu:Père Lachaise temető]]
[[hy:Փէր Լաշէզ]]
[[hy:Փէր Լաշէզ]]
[[it:Père Lachaise]]
[[it:Père-Lachaise]]
[[ja:ペール・ラシェーズ墓地]]
[[ja:ペール・ラシェーズ墓地]]
[[ka:პერ ლაშეზი]]
[[ka:პერ ლაშეზი]]

Вэрсія ад 20:36, 11 красавіка 2010

Погляд уніз на Пэр-Ляшэз.

Могілкі Пэр-Ляшэз (па-француску: Cimetière du Père-Lachaise; афіцыйна, cimetière de l'Est, "Усходнія могілкі") наявялікшыя могілкі ў Парыжы, Францыя на (48 гэктар, 118.6 акрох),[1] на ўскрайках гораду ёсьць большыя па памерах могілкі.

Пэр-Ляшэз уваходзіць у стос найбольш вядомых у сьвеце могілак. Іх штогод наведваюць некалькі сотняў тысяч людзей, якіх прывабліваюць магілы выбітных асобаў, што там пахаваныя.

Могілкі месьцяцца ля бульвару дэ Мэнільмантан. Станцыя мэтро Філіп Аўгустэ на лініі 2 знаходзіцца каля галоўнага ўваходу, у той час калі Пэр-Лашэз, на лініі 3, знаходзіцца за 500 мэтраў ад уваходу.

Паходжаньне

Складаны малюнак, які месьціць часткі (справа), магілы Пітэра Абэляра

Могілкі бяруць сваю назву ад Франсуа дэ ля Шэз (1624-1709), споведніка Луі XIV. Зямля на ўзгорку, з якога кароль падчас Фронды, назіраў за сутычкай Кона і Турэнам, была выкупленая горадам у 1804, абмежаваная Аляксандрам-Тэадорам Браніярам, і пазьней павялічана.

Калюмбарый месьціць рэшткі пахаваных
Манумэнт у гонар Францускіх Брыгаднікаў.

Могілкі былі адчынены Напалеонам I у 1804. Могілкі былі забаронены ў межах Парыжу ў 1786, пасьля зачыненьня Могілкаў нявіных на ўскрайку рынку Ля Хале з нагоды мажлівае пагрозы здароў'ю. (Аналягічная пагроза здароў'ю прывялі да стварэньня славутых парыскіх катакомбаў на поўдні гораду.) Стос новых могілак, зьмешчаных па-за межамі сталіцы, замянілі парыскія: Монтмартэ на поўначы, Пэр-Ляшэз на ўсходзе, і могілкі Монтпарнасэ на поўдні. У сэрцы гораду, у цені Эйфэлевай вежы месьцяцца могілкі Пассі.

Падчас адкрыцьця могілак адалёнасьць іх ад гораду не спрыяла масаваму на ім пахаваньню. Але праз пэўны час адміністрацыя вырашыла выпрацаваць новую стратэгію, і зь вялікай помпай зладзіла перанос рэшткаў Ля Фантэна і Мальера ў 1804. Другі спэктакль быў зладжаны ў 1817 і тычыўся пераносу рэшткаў П'ера Абэляра і Элаізы.

Падобная стратэгія прынесла свой плён, і колькасьць жадаючых быць пахаваным у кампаніі знакамітасьцяў хутка павялічывалася. Запісы сьведчаць пра тое, што за колькі год колькасьць сталых абітальнікаў павялічылася з пары тузінаў да 33000. На сучасны момант на могілках пахавана больш за 300000 целаў, не ўлічваючы тых, хто запрасіў крэмацыю.

Цікавае

У 2008 годзе на могілках актывістамі суполкі "Беларуская нацыянальная памяць" было знойдзена месца пахаваньня прэзідэнта БНР Міколы Абрамчыка [2]

Галерэя

Зноскі

Вонкавыя спасылкі

Пэр-Ляшэзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў