Паўтаржыцкія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Робат: аўтафарматаваньне артыкула
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Herb_Przyjaciel.jpg|зьлева|150пкс|Герб "Прыяцель"]]
[[Выява:POL COA Przyjaciel.svg|зьлева|150пкс|Герб "Прыяцель"]]
'''Паўтарж́ыцкія (Паўтарыцкія, Пултаржыцкія; Paŭtaržyckija, Paŭtaryckija, Pułtaržyckija)''' – беларускі шляхецкі род [[татары|татарскага]] паходжаньня. Карыстаўся гербам “[[Паўтаржыцкі]]”, а пасьля “[[Прыяцель]]”.
'''Паўтарж́ыцкія (Паўтарыцкія, Пултаржыцкія; Paŭtaržyckija, Paŭtaryckija, Pułtaržyckija)''' – беларускі шляхецкі род [[татары|татарскага]] паходжаньня. Карыстаўся гербам “[[Паўтаржыцкі]]”, а пасьля “[[Прыяцель]]”.



Вэрсія ад 16:10, 11 красавіка 2010

Герб "Прыяцель"
Герб "Прыяцель"

Паўтарж́ыцкія (Паўтарыцкія, Пултаржыцкія; Paŭtaržyckija, Paŭtaryckija, Pułtaržyckija) – беларускі шляхецкі род татарскага паходжаньня. Карыстаўся гербам “Паўтаржыцкі”, а пасьля “Прыяцель”.

Зьяўляюцца адгалінаваньнем роду Панарскіх, якія былі прыпісаныя да Найманскае харугвы й да сярэдзіны XVIII ст. карысталіся тытулам "князёў".

Род Панарскіх выводзіцца з паволскіх татараў. Пачынальнікам роду быў Алі-Бэрдэй. Ягоны сын Багдан атрымаў вёску Панары ў Ашмянскім павеце, ад якое й атрымаў свае прозьвішча. Сын Багдана Алей фігуруе ў попісе войска літоўскага 1528 як "мусульманін з падданых пасяленцаў". Алей быў бацькам Сенка й Багдана, якія адзначаныя ў 1559 як уладальнікі Панараў. Другі сын Алея - Багдан - і стаў заснавальнікам роду Паўтаржыцкіх.

Сын Багдана - Івашка ў 1575 купіў частку Панізьзя й Даўбуцішак (Смаргонскі раён Гарадзенскае вобласьці), разьмешчаных непадалёк ад Панараў. Амаль адначасова яго брат Бектыш таксама набудзе землі ў Панізьзі, а ў 1600 яго сыны - князі Якуб і Ахмет Бектышавічы - прадалі сваю частку Яшу Паўлоўскаму.

Якуб Бектышавіч ня меў нашчадкаў. Затое брат ягоны Івашка быў пладавітым: яго сыны Ахмет і Адам у 1604 году абмяняліся землямі ў Панізьзі зь нейкім Ізаяшам Есманам (магчыма, жыдом або караімам).

Сын Івашкі Ахмет застаўся саўладальнікам сяла Даўбуцішкі. Пра Ахмета Івашкевіча пасьля не засталося зьвестак, магчыма, ён загінуў у вайне з Масковіяй і не пакінуў нашчадкаў. Брат ягоны Адам жыў яшчэ ў 1621, калі саступіў частку Панізьзя нейкаму Войне Абрагімовічу за 15 коп грошаў.

Сын Адама Юсуп у 1645 вылучыў першаму сыну Халембеку, жанатаму з Нускай Хурамавічоўнай, частку ўладаньняў, а ў 1650 другому сыну Халіму адпісаў другую частку.

Сынамі Ахмета Івашкевіча былі Абрагім, Алей і Юзаф, адзначаныя ў рэвізіі двароў татарскіх 1631 як саўладальнікі частак у маёнтках Хамзічы, Панары й Даўбуцішкі ў павеце Ашмянскім. У 1623 Абрагім саступіў частку Даўбуцішак Рыгору Курылоўскаму. Затым пра яго й ягонага брата Алея няма ніякіх зьвестак. Юзаф жа ажаніўся зь Яганай з Уланавых-Ластайскіх, а ў 1644 разам з жонкай саступіў частку Понараў Лізьдзіевічам, затое ў 1653 набыў сядзібу ў Панарах ад Яна Дубанасовіча. У другой палове XVII ст. губляюцца сьляды нашчадкаў Івашкі, якія, магчыма, загінулі падчас вайны 1654-1667.

Сын Юзафа князь Мустафа ў 1723 тастамантам запісаў частку сваіх уладаньняў у Панарах за сваім сынам Аляксандрам. Аляксандар памёр у 1762, пакінуўшы пяць сыноў: старэйшых Хасеня, Асана й Сулеймана, саўладальнікаў яго маёнткаў, і малодшых - Самуэля й Юзафа.

Пасьля Хасень асеў у Менску, дзе ажаніўся з Геленай з Гембіцкіх, і ў 1812 і 1815 гадах станў бацькам двух сваіх сыноў: Самуэля і Бекіра, якія пацвердзілі сваё дваранства ў 1853 перад дэпутацыяй Віленскае губэрні.

Другі сын Аляксандра - Асан - у 1780 узгаданы таварышам у Палку Варты Пярэдняе Войскаў Каронных, меў сына Азюля, згаданага ў 1819.

Юзаф таксама асеў у Менску, дзе ў 1790 ажаніўся з Зухрой зь Біцюткаў і меў сына Мустафу (Стафана). Мустафа пакінуў трох сыноў - Захара, Адама й Сулеймана (1832, 1837 і 1840 гадоў нараджэньня, запісаных у кнігу дваранаў Віленскіх у 1853).

Сулейман узгаданы ў 1775 таварышам у Палку Варты Пярэдняе Войскаў Каронных, выкупіў дзель братоў у Панарах. Ён меў двух сыноў: Мустафу-Стафана і Яна, згаданых у актах продажу сваіх земляў у Панарах Марціну Супінскаму. Пасьля продажу сваіх земляў Ян асеў у Наваградку, дзе стаў бацькам Аляксандра (1822), Абрагама (1826), Сулеймана (1828) і Юзафа (1834). Усе яны запісаныя да дваран віленскім у 1853.

Старэйшы брат Яна, Мустафа, пераехаў у Менск, дзе ад жонкі Айшы з Багдановічаў меў сыноў Абрагама (1807), Сулеймана Шымона (1809) і Якуба (1813). Першы зь іх, Абрагам, паручнік кавалерыі войскаў расейскіх, а апошні - Якуб (памёр у 1872), верагодна, не пакінулі нашчадкаў, ува ўсялякім разе, зьвестак пра іх няма. Сулейман Шымон, згаданы ў 1848 начальнікам пошты ў Сьвянцянах, ад жонкі Шаластыкі Яблонскай меў двух сыноў - Юзафа (1846, метрыка ў Менску) і Аляксандра (1849, метрыка ў Даўбуцішках), таксама запісаных у дваранскую кнігу Віленскае губэрні ў 1853. Першы зь іх, Юзаф - генэрал расейскіх войскаў, памёр у 1909, пакінуўшы ад жонкі Зоф’і Сулькевічаўны сыноў Аляксандра (1886, метрыка ў Варшаве), намесьніка начальніка агульнага аддзела паштовае касы, жанатага з Станіславай з Камінскіх герба "Ляліва", ад якой меў дачок Заіру й Джанэт, і Міхала (1886, метрыка ў Варшаве), адваката, жанатага з Тамарай з Смольскіх.

Радавод

Алі-Бэрдэй

  1. Багдан Панарскі
    1. Алей (узгадваецца ў 1528)
      1. Сенка (узгадваецца ў 1559)
      2. Багдан Паўтаржыцкі (узгадваецца ў 1559)
        1. Івашка (?-пасьля 1575)
        2. Бектыш
          1. Якуб (узгадваецца ў 1600)
          2. Івашка(?-паміж 1600 і 1604)
            1. Ахмет (?-1610-я)
              1. Абрагім (узгадваецца ў 1631)
              2. Алей (узгадваецца ў 1631)
              3. Юзаф (?-пасьля 1653), ж.- Ягана з Уланавых-Ластайскіх
                1. Мустафа (?-1723?)
                  1. Аляксандар (?-1762)
                    1. Хасень, ж.- Гелена з Гембіцкіх
                      1. Самуэль (1812-пасьля 1853)
                      2. Бэкір (1815-пасьля 1853)
                    2. Асан
                      1. Азюль (?-пасьля 1819)
                    3. Сулейман
                      1. Мустафа, ж.- Айша з Багдановічаў
                        1. Абрагам (1807-?)
                        2. Сулейман Шымон (1809-?), ж.- Шаластыка зь Яблонскіх
                          1. Юзаф (1846-1909), ж.- Зоф’я з Сулькевічаў
                            1. Аляксандар (1886-?), ж.- Станіслава з Каменскіх герба “Ляліва”
                              1. Заіра
                              2. Джанэт
                            2. Міхал (1886-?), ж.- Тамара з Смольскіх
                          2. Аляксандар (1849-?)
                        3. Якуб (1813-1872)
                      2. Ян
                        1. Аляксандар (1822-?)
                        2. Абрагам (1826-?)
                        3. Сулейман (1828-?)
                        4. Юзаф (1834-?)
                    4. Самуэль
                    5. Юзаф, ж.- 1790 Зухра зь Біцюткаў
                      1. Мустафа
                        1. Захар (1832-?)
                        2. Адам (1837-?)
                        3. Сулейман (1840-?)
            2. Адам (?-пасьля 1621)
              1. Юсуп (?-каля 1650)
                1. Халембек, ж.- каля 1645 Нуска Хурамівічоўна
                2. Халім (узгадваецца ў 1650)