Якаў Трашчанок: розьніца паміж вэрсіямі
д пунктуацыя |
д пунктуацыя |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
'''Якаў Трашчанок''' ('''Трашчонак'', нар. [[15 лістапада]] [[1931]], [[Менск]]) — пэдагог і гісторык. Кандыдат гістарычных навук ([[1971]]), дацэнт ([[1996]]). |
'''Якаў Трашчанок''' ('''Трашчонак''', нар. [[15 лістапада]] [[1931]], [[Менск]]) — пэдагог і гісторык. Кандыдат гістарычных навук ([[1971]]), дацэнт ([[1996]]). |
||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
Вэрсія ад 17:25, 8 красавіка 2010
Якаў Трашчанок (Трашчонак, нар. 15 лістапада 1931, Менск) — пэдагог і гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1971), дацэнт (1996).
Біяграфія
У 1963 годзе скончыў гістарычна-геаграфічны факультэт Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту. З 1967 па 1995 гады працаваў у Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце ім. А. Куляшова, дзе выкладаў гісторыю ў А. Лукашэнкі.[1]
Тэма кандыдацкай дысэртацыi (1971) — «Документальные материалы ЦГАОР БССР как источник по истории рабочего класса Белоруссии в период первой пятилетки (1928—1932)».
У 2004 годзе ўказам А. Лукашэнкі ўзнагароджаны ордэнам Пашаны.
Погляды і дзейнасьць
Стаіць на скрайніх пазыцыях заходнерусізму. Не прымае беларусаў як самастойны народ і разглядае Беларусь як частку Расеі. Аднак у адрозьненьні ад ідэоляга «заходнерусізму» М. Каяловіча не прызнае гістарычнай адметнасьці беларусаў.[2]
Распрацоўвае новую канцэпцыю выкладаньня гісторыі ў беларускіх навучальных установах, аўтараў папярэдняй называе «нацыянал-радыкаламі», або «нацыяналістамі». Цьвердзіць, што Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая ніякім чынам ня могуць зьвязвацца з нацыянальнай беларускай гісторыяй, таму што гэта дзяржавы каталіцкія, і яны праводзілі дыскрымінацыйную палітыку ў адносінах да беларусаў. Шляхта паводле Трашчанка таксама ня мае ніякіх адносінаў да нацыянальнай гісторыі Беларусі, таму што яна здрадзіла праваслаўю, а хто не здрадзіў праваслаўю, вымушаны быў ісьці на Ўсход да цара маскоўскага прасіць паратунку. Зьмешваючы ўсё такім чынам, аўтар канцэпцыі заклікае ўвесьці праваслаўе як факультатыў у школах. Скрайне нэгатыўна ацэньвае любыя народныя паўстаньні, інтэрпрэтуе іх яшчэ горш, чым было ў савецкія часы.
Прапануе сваю структуру гістарычнай адукацыі. Лічыць, што гістарычная адукацыя ў Беларусі мусіць будавацца на трох курсах: першы курс — нацыянальная гісторыя, другі — рэгіянальная, трэці — усеагульная. Але парадокс у тым, што галоўнай зьяўляецца менавіта рэгіянальная гісторыя, а нацыянальная — гэта кароценькі курс гісторыі беларускіх праваслаўных земляў. Рэгіянальная — гэта гісторыя, як піша Трашчанок, «восточных славян, России и СССР» — ільвіная доля ўсёй нагрузкі на вучняў. Усеагульная — сьціслая гісторыя Захаду. Гісторыя ВКЛ і Рэчы Паспалітай мусіць вывучацца, паводле Трашчанка, у курсе ўсеагульнай гісторыі — ня проста адмежавана ад Беларусі, але як чужая. Такую схему плянуецца прыкласці як для школьнай адукацыі, гэтак і для вышэйшай.
На думку Трашчанка, пры выкладаньні гісторыі мусіць дамінаваць расейская мова, пры гэтым ён лічыць, што найлепшым варыянтам, увогуле, зьяўляецца пераход на карыстаньне расейскімі падручнікамі.[3] Беларускай мовай не валодае.[4]
Асноўныя працы
Зьяўляецца аўтарам унівэрсытэцкага вучэбнага дапаможніка «История Беларуси. В 2-х частях» (2003), які выйшаў пад грыфам «Дапушчана Міністэрствам адукацыі» і пачаў узмоцьнена насаджацца ва ўсе зьвёны гістарычнай адукацыі.[5] У 2008 годзе пад ягонай рэдактурай выйшаў новы абавязковы падручнік па гісторыі Беларусі для 10-й клясы сярэдняй школы, які зьмяшчае адмысловы параграф «Гістарыяграфічны міф пра Вікенція (Кастуся) Каліноўскага».[4]
Крытыка
Трашчанка абвінавачваюць у нячыстасьці мэтадаў дзеля ачарненьня апанэнтаў. У прыватнасьці, у 1965 годзе ён даслаў у газэту «Советская Белоруссия» палітычны данос на беларускага літаратара Міколу Прашковіча, у якім падтасаваў факты і прыпісаў М. Прашковічу тое, што той насамрэч не сьцьвярджаў.[2]
Беларускія гісторыкі паказваюць на тое, што ў падручніках Трашчанка зьмяшчаецца цэлы шэраг фальсыфікацыяў і падтасовак.[6] Апроч таго, у іх выказваюцца адкрытыя абразы ў бок апанэнтаў і, увогуле, прысутнічае распальваньне міжнацыянальнай варожасьці.[2]
Доктар гістарычных навук А. Смалянчук паказвае на тое, што пiсаць звычайную навуковую рэцэнзiю на падручнiкi Я. Трашчанка проста немагчыма.[6] Гісторык Г. Сагановіч характарызуе падручнікі Трашчанка як цынічную насьмешку зь беларускай гістарычнай навукі.[2]
Крыніцы
- ^ Лукашэнкіяна ў падручніках // Радыё Свабода, 1.09.2009
- ^ а б в г Цынічная насьмешка з гісторыі // Наша Ніва, 2003-28
- ^ Канцэпцыя а ля Мураўёў // Новы Час, № 2(7), 30.01—12.02.2003
- ^ а б Жыцьцё і сьмерць мітаў: Кастусь Каліноўскі // Радыё Свабода, 30.07.2009
- ^ Алесь Краўцэвіч: «Каб не Вялікае Княства Літоўскае, не было б і прэзыдэнта Лукашэнкі» // Радыё Свабода, 7.12.2005
- ^ а б Алесь Смалянчук. Ад Абэцадарскага да Трашчанка або эвалюцыя беларускай «дырэктыўнай гiстарыяграфii» (История Беларуси. В 2-х частях. Ч. 2. Под ред. Я. И. Трещенка. Могилев: МГУ, 2005. — 310 с.) // Pепрессивная политика советской власти в Беларуси (вып. 3)