Якаў Трашчанок: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
а сапраўды, кандыдат), дааформіў
д →‎Біяграфія: хранал.
Радок 2: Радок 2:


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
У [[1963]] годзе скончыў гістарычна-геаграфічны факультэт Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту.
У [[1963]] годзе скончыў гістарычна-геаграфічны факультэт Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту. З [[1967]] па [[1995]] гады працаваў у Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце ім. А. Куляшова, дзе выкладаў гісторыю ў [[Аляксандар Лукашэнка|А. Лукашэнкі]].<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/1812434.html Лукашэнкіяна ў падручніках] // [[Радыё Свабода]], 1.09.2009</ref>


Тэма кандыдацкай дысэртацыi ([[1971]]) — «Документальные материалы ЦГАОР БССР как источник по истории рабочего класса Белоруссии в период первой пятилетки (1928—1932)».
З [[1967]] па [[1995]] гады працаваў у Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце ім. А. Куляшова, дзе выкладаў гісторыю ў [[Аляксандар Лукашэнка|А. Лукашэнкі]].<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/1812434.html Лукашэнкіяна ў падручніках] // [[Радыё Свабода]], 1.09.2009</ref> У [[2004]] годзе ўказам А. Лукашэнкі ўзнагароджаны ордэнам Пашаны.


У [[2004]] годзе ўказам А. Лукашэнкі ўзнагароджаны ордэнам Пашаны.
Тэма кандыдацкай дысэртацыi ([[1971]]) — «Документальные материалы ЦГАОР БССР как источник по истории рабочего класса Белоруссии в период первой пятилетки (1928—1932)».


== Погляды і дзейнасьць ==
== Погляды і дзейнасьць ==

Вэрсія ад 17:24, 8 красавіка 2010

Якаў Трашчанок (Трашчонак) (нар. 15 лістапада 1931, Менск) — пэдагог і гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1971), дацэнт (1996).

Біяграфія

У 1963 годзе скончыў гістарычна-геаграфічны факультэт Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту. З 1967 па 1995 гады працаваў у Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце ім. А. Куляшова, дзе выкладаў гісторыю ў А. Лукашэнкі.[1]

Тэма кандыдацкай дысэртацыi (1971) — «Документальные материалы ЦГАОР БССР как источник по истории рабочего класса Белоруссии в период первой пятилетки (1928—1932)».

У 2004 годзе ўказам А. Лукашэнкі ўзнагароджаны ордэнам Пашаны.

Погляды і дзейнасьць

Стаіць на скрайніх пазыцыях заходнерусізму. Не прымае беларусаў як самастойны народ і разглядае Беларусь як частку Расеі. Аднак у адрозьненьні ад ідэоляга «заходнерусізму» М. Каяловіча не прызнае гістарычнай адметнасьці беларусаў.[2]

Распрацоўвае новую канцэпцыю выкладаньня гісторыі ў беларускіх навучальных установах, аўтараў папярэдняй называе «нацыянал-радыкаламі», або «нацыяналістамі». Цьвердзіць, што Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая ніякім чынам ня могуць зьвязвацца з нацыянальнай беларускай гісторыяй, таму што гэта дзяржавы каталіцкія, і яны праводзілі дыскрымінацыйную палітыку ў адносінах да беларусаў. Шляхта паводле Трашчанка таксама ня мае ніякіх адносінаў да нацыянальнай гісторыі Беларусі, таму што яна здрадзіла праваслаўю, а хто не здрадзіў праваслаўю, вымушаны быў ісьці на Ўсход да цара маскоўскага прасіць паратунку. Зьмешваючы ўсё такім чынам, аўтар канцэпцыі заклікае ўвесьці праваслаўе як факультатыў у школах. Скрайне нэгатыўна ацэньвае любыя народныя паўстаньні, інтэрпрэтуе іх яшчэ горш, чым было ў савецкія часы.

Прапануе сваю структуру гістарычнай адукацыі. Лічыць, што гістарычная адукацыя ў Беларусі мусіць будавацца на трох курсах: першы курс — нацыянальная гісторыя, другі — рэгіянальная, трэці — усеагульная. Але парадокс у тым, што галоўнай зьяўляецца менавіта рэгіянальная гісторыя, а нацыянальная — гэта кароценькі курс гісторыі беларускіх праваслаўных земляў. Рэгіянальная — гэта гісторыя, як піша Трашчанок, «восточных славян, России и СССР» — ільвіная доля ўсёй нагрузкі на вучняў. Усеагульная — сьціслая гісторыя Захаду. Гісторыя ВКЛ і Рэчы Паспалітай мусіць вывучацца, паводле Трашчанка, у курсе ўсеагульнай гісторыі — ня проста адмежавана ад Беларусі, але як чужая. Такую схему плянуецца прыкласці як для школьнай адукацыі, гэтак і для вышэйшай.

На думку Трашчанка, пры выкладаньні гісторыі мусіць дамінаваць расейская мова, пры гэтым ён лічыць, што найлепшым варыянтам, увогуле, зьяўляецца пераход на карыстаньне расейскімі падручнікамі.[3] Беларускай мовай не валодае.[4]

Асноўныя працы

Зьяўляецца аўтарам унівэрсытэцкага вучэбнага дапаможніка «История Беларуси. В 2-х частях» (2003), які выйшаў пад грыфам «Дапушчана Міністэрствам адукацыі» і пачаў узмоцьнена насаджацца ва ўсе зьвёны гістарычнай адукацыі.[5] У 2008 годзе пад ягонай рэдактурай выйшаў новы абавязковы падручнік па гісторыі Беларусі для 10-й клясы сярэдняй школы, які зьмяшчае адмысловы параграф «Гістарыяграфічны міф пра Вікенція (Кастуся) Каліноўскага».[4]

Крытыка

Трашчанка абвінавачваюць у нячыстасьці мэтадаў дзеля ачарненьня апанэнтаў. У прыватнасьці, у 1965 годзе ён даслаў у газэту «Советская Белоруссия» палітычны данос на беларускага літаратара Міколу Прашковіча, у якім падтасаваў факты і прыпісаў М. Прашковічу тое, што той насамрэч не сьцьвярджаў.[2]

Беларускія гісторыкі паказваюць на тое, што ў падручніках Трашчанка зьмяшчаецца цэлы шэраг фальсыфікацыяў і падтасовак.[6] Апроч таго, у іх выказваюцца адкрытыя абразы ў бок апанэнтаў і, увогуле, прысутнічае распальваньне міжнацыянальнай варожасьці.[2]

Доктар гістарычных навук А. Смалянчук паказвае на тое, што пiсаць звычайную навуковую рэцэнзiю на падручнiкi Я. Трашчанка проста немагчыма.[6] Гісторык Г. Сагановіч характарызуе падручнікі Трашчанка як цынічную насьмешку зь беларускай гістарычнай навукі.[2]

Крыніцы