Бераставіцкі раён: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Інфармацыя для турыстаў: выпраўленьне спасылак
Радок 96: Радок 96:


== Інфармацыя для турыстаў ==
== Інфармацыя для турыстаў ==
Захаваліся помнікі архітэктуры: касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. [[Вялікія Эйсманты]], Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква ў в. [[Масаляны]], царква ў в. [[Гарбачы]], касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа ў в. [[Макараўцы]], Сьвята-Пакроўская царква ў в. [[Алекшыцы]]; сядзібы ў в. [[Малая Бераставіца]], в. [[Масаляны]], в. [[Мураваная]], в. [[Пархімаўцы]] і [[Стары Дворац]].
Захаваліся помнікі архітэктуры: касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. [[Вялікія Эйсманты]], Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква ў в. [[Масаляны]], царква ў в. [[Гарбачы (Бераставіцкі раён)|Гарбачы]], касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа ў в. [[Макараўцы]], Сьвята-Пакроўская царква ў в. [[Алекшыцы]]; сядзібы ў в. [[Малая Бераставіца]], в. [[Масаляны]], в. [[Мураваная]], в. [[Пархімаўцы]] і [[Стары Дворац]].


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Вэрсія ад 03:43, 3 красавіка 2010

Бераставіцкі раён

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Вялікая Бераставіца
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Антон Кулісевіч[d][1]
Насельніцтва (2006) 19,7 тыс.
Шчыльнасьць 26,62 чал./км²
Плошча 0,74 тыс. км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 193 м[2]
Месцазнаходжаньне Бераставіцкага раёну
Бераставіцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +2
Тэлефонны код +375-15-11
Паштовыя індэксы 231 7хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Бераставі́цкі раё́н — адміністрацыйная адзінка на паўднёвым захадзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 0,743 тыс. км². Насельніцтва — 19,975 тыс. чалавек (2006), гарадзкое насельніцтва складае 37,5 %. Сярэдняя шчыльнасьць — 26,9 чалавека на 1 кв.км. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Вялікая Бераставіца.

Утвораны 15 студзеня 1940 году як Крынкаўскі, з 20 верасьня 1944 году — Бераставіцкі.

У складзе раёна 127 сельскіх населеных пунктаў, 8 сельсаветаў: Алекшыцкі, Бераставіцкі, Канюхоўскі, Макаравецкі, Малабераставіцкі, Пагранічны, Пархімаўскі, Эйсмантаўскі.

Гісторыя

16 кастрычніка 2007 году ў сувязі з тым, што пасёлак Пагранічны зьмяніў статус з рабочага на сельскі быў скасаваны Пагранічны пасялковы савет і створаны Пагранічны сельсавет.

Геаграфічнае становішча

Бераставіцкі раён мяжуе з Гарадзенскім, Ваўкавыскім, Мастоўскім і Сьвіслацкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці ды Польшчай на захадзе.

Працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень 45 км, а з захаду на ўсход — 25 км.

Рэльеф і карысныя выкапні

Тэрыторыя раёну разьмешчаная ў межах паўднёвага адгалінаваньня Беларускай грады. Вялікую частку раёна займае Ваўкавыскае ўзвышша, на поўначы — частка Нёманскай нізіны, на паўночным захадзе — ускраіна Гарадзенскага ўзвышша. Пераважаюць вышыня 160 — 200 мэтраў над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт 212 мэтраў знаходзіцца на поўначы раёну (Магілянская града).

Карысныя выкапні: торф (Алекшыцы), высакаякасная цагляная гліна (Знайдзіна), будаўнічыя пяскі, вялікія запасы мінэральнай вады.

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -5 °С, ліпеня 18 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 560 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 200 дзён.

Пераважаюць лясы хваёвыя, яловыя, сустракаюцца бярозавыя, дубовыя, грабавыя. Лясы займаюць 15% тэрыторыі раёну. Глебы пераважаюць дзярнова-падзолістыя. Балоты займаюць 7,6% плошчы раёну.

Гідраграфія

Працякае рака Сьвіслач з прытокамі Верацёйка, Бераставічанка, Вуснарка, Гладыш.

Насельніцтва

Канфэсійны склад

У раёне дзейнічае 14 рэлігійных абшчынаў, зь іх 8 праваслаўнай, 5 — каталіцкай канфэсіі і адна Хрысьціянаў Веры Эвангельскай.

Гаспадарчая дзейнасьць

Агульная плошча сельгасугодзьдзяў складае 50,9 тыс. га, зь іх асушаных 7,9 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мясамолачная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу, цукровыя буракі.

Прадпрыемствы: па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны (масласырзавод, сьпіртзавод), вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў (цагляны і лесазавод).

Праходзіць чыгунка ВаўкавыскБеласток, аўтамабільныя дарогі на Гародню, Ваўкавыск, Сьвіслач, Беласток.

На тэрыторыі раёну разьмешчаныя 4 памежныя заставы, кантрольна-прапускны пункт, мытны пост «Бераставіца» Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.

Выбітныя асобы

  • Кастусь Каліноўскі — нацыянальны герой Беларусі, Летувы і Польшчы, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 18631864 гадоў, рэвалюцыянэр-дэмакрат, публіцыст, паэт.

Інфармацыя для турыстаў

Захаваліся помнікі архітэктуры: касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Вялікія Эйсманты, Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква ў в. Масаляны, царква ў в. Гарбачы, касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа ў в. Макараўцы, Сьвята-Пакроўская царква ў в. Алекшыцы; сядзібы ў в. Малая Бераставіца, в. Масаляны, в. Мураваная, в. Пархімаўцы і Стары Дворац.

Літаратура

  • Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648с. ISBN 978-985-11-0384-9

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ http://berestovitsa.grodno-region.by/ru/biography_kuli-ru/
  2. ^ GeoNames (анг.) — 2005.