Ёган Готфрыд Гэрдэр: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: hu:Johann Gottfried Herder
ArthurBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: af:Johann Gottfried von Herder
Радок 32: Радок 32:
[[Катэгорыя:Нямецкія філёзафы|Гердэр, Ёган Готфрыд]]
[[Катэгорыя:Нямецкія філёзафы|Гердэр, Ёган Готфрыд]]


[[af:Johann Gottfried von Herder]]
[[arz:يوهان جوتفريد هيردر]]
[[arz:يوهان جوتفريد هيردر]]
[[bg:Йохан Готфрид фон Хердер]]
[[bg:Йохан Готфрид фон Хердер]]

Вэрсія ад 02:30, 30 сакавіка 2010

Ёган Готфрыд Гердэр

Гердэр, Ёган Го́тфрыд (па-нямецку: Johann Gottfried von Herder) (25 жніўня 174418 сьнежня 1803) — нямецкі паэт, крытык, тэоляг, філёзаф. Ён быў эстэтыкам і гісторыкам культуры.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Марунгэне, невялікім мястэчку ва Ўсходняй Прусіі, у сям'і школьнага настаўніка. Пасьля заканчэньня школы, знаёмы расейскі вайсковы хірург пераканаў яго заняцца мэдыцынай і адвёз у Кёнігсбэрг. Але Гердэр прыняў іншае рашэньне і ў 1762 паступіў на багаслоўскі факультэт Кёнігсбэргскага ўнівэрсытэту. Там ён слухаў лекцыі магістра філязофіі Імануіла Канта.

Кант меў вялікі ўплыў на Гердэра, але іх погляды на філязофію і культуру не супадалі.

Пасьля Кёнігсбэргу Гердэр пераязжае ў Рыгу, спалучаючы дзейнасьць сьвятара з пэдагагічнай працай і літаратурнымі заняткамі. Праз пяць гадоў ён пераязжае ў Парыж, дзе знаёміцца з ідэямі Мантэск'ё, Да-лямбэра і Дыдро. У 1770-я гады ён вяртаецца ў Нямеччыну, стварае трактат «Пра паходжаньне мовы», атрымоўвае прэмію ў Бэрлінскай Акадэміі навук.

З 1784 па 1791 Гердэр выдае сваю асноўную працу па культуралёгіі — «Ідэі да філязофіі гісторыі чалавецтва».

Памёр Гердэр у 1803 у Ваймары.

Ідэі

Яго асноўная праца называецца «Ідэі да філязофіі гісторыі чалавецтва». У ёй Гердэр ставіць пытаньне: што такое культура, у чым яе сэнс і ці спрыяе яна шчасьцю чалавецтва. Як асьветнік ён лічыць галоўнай асаблівасьцю чалавека яго разумнасьць, якая адрозьнівае людзей ад жывёльнага сьвету. Розум — не прынароджаная якасьць, але ён разьвіваецца ў працэсе жыцьцядзейнасьці; разумнасьць дасягаецца. Разьвіцьцё розуму адбываецца ў грамадзтве, а сувязі чалавека зь іншымі людзьмі забясьпечвае слова, якое ён лічыў найважнейшай асновай культуры.

Увогуле, ён выдзяляе тры фундамэнты культуры: розум, грамадзтва і мову. Да гэтага дадаюцца мастацтва, рамёствы, сям'я, дзяржава, рэлігія. Гердэр разумеў культуру вельмі шырока. Ён падкрэсьлівае значэньне нацыянальных культураў і мовы як паказальніка нацыянальнай спэцыфікі культуры.

Сэнс культуры ён бачыць у тым, што яна «мусіць спрыяць разьвіцьцю рэлігіі і гуманнасьці».

Гердэр адным зь першых назваў чалавека царом прыроды. У разуменьні культуры ён надаваў вялікае значэньне духоўным фактарам, прыцягваў увагу да неабходнасьці вывучэньня нацыянальных культураў.

Вонкавыя спасылкі

Ёган Готфрыд Гэрдэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў