Іван Ціхан: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: pt:Ivan Tsikhan
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: sk:Ivan Grigorievič Tichon; касмэтычныя зьмены
Радок 7: Радок 7:
'''Іван Ціхан''' (нарадзіўся [[24 ліпеня]] [[1976]] году) — беларускі атлет, кідальнік [[молат]]а, трохразовы чэмпіён сьвету ([[2003]], [[2005]], [[2007]]), срэбны прызэр [[Летнія Алімпійскія гульні 2004 году|Алімпійскіх гульняў у Атэнах]] (2004).

==Біяграфія==
== Біяграфія ==
Іван Ціхан нарадзіўся ў вёсцы [[Гласевічы]] [[Слонімскі раён|Слонімскага раёну]] [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]]. Цяпер жыве ў [[Горадня|Горадні]]. Жонка Вольга таксама атлетка, займалася кіданьнем дыска. Мае сына Івана. Іван Ціхан — заслужаны майстар спорту Беларусі. Трэніруецца ў [[Растоў|Растове]] ([[Расея]]) у расейскага трэнэра [[Сяргей Літвінава|Сяргея Літвінава]].

==Кар'ера==
== Кар'ера ==
=== Спартовыя дасягненьні ===
=== Спартовыя дасягненьні ===
* Трохкратны чэмпіён сьвету ([[Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы-2003|Парыж-2003]], [[Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы-2005|Хэльсынкі-2005]], [[Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы-2007|Асака-2007]])

Радок 40: Радок 40:
[[16 кастрычніка]] 2008 году беларускі бок прадставіла свае тлумачэньні ў Дысцыплінарную камісію МАК. Уласнае расьсьледаваньне правёў і НАК Беларусі, вынікі якога таксама былі адпраўленыя ў МАК. У прадстаўленых у МАК дакумэнтах утрымоўваецца інфармацыя, якая падвяргае вынікі аналізу спробы сумневу. Беларускі бок настойвае на тым, што аналіз спробы праходзіў з парушэньнем рэглямэнту. Па словах [[Мікалай Кручынскі|Мікалая Кручынскага]], беларускі бок мае намер падаць адзоў на рашэньне МАК, а пры неабходнасьці зьвярнуцца і ў Спартовы арбітражны суд.

==Асабістыя зьвесткі==
== Асабістыя зьвесткі ==
* Рост — 185 см
* Рост — 185 см
* Вага — 105 кг
* Вага — 105 кг
* Асабісты рэкорд (2005) — 86 м 73 см.
* Асабісты рэкорд (2005) — 86 м 73 см.

==Вонкавыя спасылкі==
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.svaboda.org/articlesfeatures/man/2005/8/0FD5FD87-4B11-451C-967E-2C748350380A.html Іван Ціхан — чэмпіён сьвету ў кіданьні молата]
* [http://www.svaboda.org/articlesfeatures/man/2005/8/0FD5FD87-4B11-451C-967E-2C748350380A.html Іван Ціхан — чэмпіён сьвету ў кіданьні молата]

{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Ціхан, Іван}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Ціхан, Іван}}

[[Катэгорыя:Нарадзіліся 24 ліпеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 24 ліпеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1976 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1976 годзе]]
Радок 71: Радок 72:
[[pt:Ivan Tsikhan]]
[[pt:Ivan Tsikhan]]
[[ru:Тихон, Иван Григорьевич]]
[[ru:Тихон, Иван Григорьевич]]
[[sk:Ivan Tichon]]
[[sk:Ivan Grigorievič Tichon]]
[[sv:Ivan Tjichan]]
[[sv:Ivan Tjichan]]

Вэрсія ад 06:37, 28 сакавіка 2010

Алімпійскія ўзнагароды

Іван Ціхан, 2007

Лёгкая атлетыка (мужчыны)
Срэбра 2004 Кіданьне молата
Бронза 2008 Кіданьне молата (пазбаўлены)

Іван Ціхан (нарадзіўся 24 ліпеня 1976 году) — беларускі атлет, кідальнік молата, трохразовы чэмпіён сьвету (2003, 2005, 2007), срэбны прызэр Алімпійскіх гульняў у Атэнах (2004).

Біяграфія

Іван Ціхан нарадзіўся ў вёсцы Гласевічы Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цяпер жыве ў Горадні. Жонка Вольга таксама атлетка, займалася кіданьнем дыска. Мае сына Івана. Іван Ціхан — заслужаны майстар спорту Беларусі. Трэніруецца ў Растове (Расея) у расейскага трэнэра Сяргея Літвінава.

Кар'ера

Спартовыя дасягненьні

Хроніка

Першы раз Іван Ціхан стаў чэмпіёнам сьвету ў кіданьні молата ў жніўні 2003 году на чэмпіянаце сьвету ў Парыжы, кінуўшы молат на адлегласьць 83 мэтры 3 сантымэтры.

У 2005 годзе ў Хэльсынкі заваяваў першы залаты мэдаль для Беларусі. Першыя дзьве спробы Ціхана былі няўдалыя, і ён быў на валаску ад вылёту зь фінальнай часткі спаборніцтва, але пасьля вельмі няпэўнага пачатку ён прачнуўся, і разам з другім беларусам Вадзімам Дзевятоўскім яны паказалі вынікі, якія сталі недасягальнымі для іншых удзельнікаў. Іван Ціхан усталяваў новы рэкорд чэмпіянатаў сьвету, кінуўшы молат на 83,89 мэтра. Вадзім Дзевятоўскі заваяваў срэбны мэдаль, з вынікам 82,60 мэтра.

Іван Ціхан - чэмпіён Беларусі 2005 году. На гэтым чэмпіянаце Беларусі Іван Ціхан усталяваў нацыянальны рэкорд Беларусі 86,73 мэтра, што ўсяго на адзін сантымэтар горш сусьветнага рэкорда савецкага атлета Юрыя Сядых, усталяванага ў далёкім 1986 годзе, то бок яшчэ да наступленьня эры татальнай барацьбы з допінгам.

На Алімпійскіх гульнях у Атэнах Іван Ціхан заваяваў срэбны мэдаль.

У 2006 годзе ў Гётэборгу Ціхан выйграў эўрапейскае першынство, а ў 2007 годзе на чэмпіянаце сьвету ў Осацы з вынікам 83,63 мэтра ў трэці раз стаў чэмпіёнам сьвету.

Дыскваліфікацыя

11 сьнежня 2008 году выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту прыняў рашэньне аб дыскваліфікацыі Івана Ціхана на два года, а заваяваны ім на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне бронзавы мэдаль будзе перададзены Коджы Мурафушы.

Спартовец абвінавачаны ва ўжываньні забароненага стымулятара тэстастэрону. Рашэньне МАК тычыцца выключна Алімпійскіх гульняў, дыскваліфікацыйныя санкцыі ў стаўленьні спартоўца таксама павінны вынесьці міжнародная і нацыянальная фэдэрацыі лёгкай атлетыкі.

Аб наяўных у допінг-службаў падазронах у стаўленьні беларускага атлета стала вядома ў пачатку верасьня. Допінг-спроба Ціхана, якую тую здаў 17 жніўня адразу пасьля алімпійскага фіналу ў кіданьні молата, дала дадатны вынік на тэстастэрон. 21 верасьня спартовец на працягу трох гадзін даваў тлумачэньні на паседжаньні дысцыплінарнай камісіі, якое адбылося ў Лазане.

16 кастрычніка 2008 году беларускі бок прадставіла свае тлумачэньні ў Дысцыплінарную камісію МАК. Уласнае расьсьледаваньне правёў і НАК Беларусі, вынікі якога таксама былі адпраўленыя ў МАК. У прадстаўленых у МАК дакумэнтах утрымоўваецца інфармацыя, якая падвяргае вынікі аналізу спробы сумневу. Беларускі бок настойвае на тым, што аналіз спробы праходзіў з парушэньнем рэглямэнту. Па словах Мікалая Кручынскага, беларускі бок мае намер падаць адзоў на рашэньне МАК, а пры неабходнасьці зьвярнуцца і ў Спартовы арбітражны суд.

Асабістыя зьвесткі

  • Рост — 185 см
  • Вага — 105 кг
  • Асабісты рэкорд (2005) — 86 м 73 см.

Вонкавыя спасылкі