Габэлен: розьніца паміж вэрсіямі
д вікіфікацыя |
|
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 16:47, 27 сакавіка 2010
Габэлен (фр. gobelin) — гэта адзін зь відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сьцянны бязворсавы дыван з выявай нейкага сюжэту ці арнамэнту, які ткуць рукамі, перакрыжоўваючы ніткі. Для габэленаў выкарыстоўваюць шаўковыя й ваўняныя ніткі. Спачатку ткуць асобныя часткі, якія пазьней сшываюць паміж сабой.
Слова «габэлен» узьнікла ў Францыі ў XVII ст., калі браты Габэлены заснавалі там каралеўскую мануфактуру, а вырабы мануфактуры атрамалі назву габэлены.
Сьпярша габэлены называлі шпалерамі.
Арацы ці арас (па назьве гораду Арас, дзе ў XIV ст. выраблялі яркія шпалеры з выкарыстаньнем залатой і сярэбранай ніткі).
Вэрдзюра (слова ўзьнікла ў XVI ст. і паходзіць ад фр. Verdure) — зяленіва, трава, лісьце. Сьпярша так называлі выявы жывёл і птушак на фоне прыроды, але ў хуткім часе назва замацавалася за самімі творамі.