Беларуска-польская граніца: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
парамэтры
Радок 2: Радок 2:
|Мапа = Granica polsko-białoruska.png
|Мапа = Granica polsko-białoruska.png
|Памер =
|Памер =
|Дзяржава1 = {{Сьцяг Беларусі}} [[Беларусь]]
|Дзяржава1 = Беларусь
|Дзяржава2 = {{Сьцяг Польшчы}} [[Польшча]]
|Дзяржава2 = Польшча
|Час існаваньня = з [[1991]]
|Час існаваньня = з [[1991]]
|Працягласьць = 398,624 км
|Працягласьць = 398,624 км
Радок 37: Радок 37:
{{Граніцы Беларусі}}
{{Граніцы Беларусі}}
{{памежныя пераходы беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы}}
{{памежныя пераходы беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы}}
[[Катэгорыя:Граніцы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Граніцы Польшчы]]


[[cs:Bělorusko-polská státní hranice]]
[[cs:Bělorusko-polská státní hranice]]

Вэрсія ад 18:52, 26 сакавіка 2010

Міждзяржаўная граніца
Граніца дзяржаваў Беларусь Беларусь
Польшча Польшча
Час існаваньня з 1991
Працягласьць 398,624 км

Беларуска-польская граніца гэта дзяржаўная граніца працягласьцю прыкладна 398,624 км[1]. Пачынаецца ад патройнага сутыку зь Летуваю на поўначы і цягнецца да патройнага сутыку з Украінаю на поўдні.

Памежныя рэкі (з поўначы на поўдзень): Чорная Ганча, Ваўкушанка, Сьвіслач, Нараў, Буг.

Граніца польска-беларуская з'яўляецца таксама і граніцаю Эўразьвязу зь Беларусьсю.

Гісторыя

Лінія Керзона і пасьляваенная зьмена межаў Польшчы

Пасьля верасьня 1939 году у склад БССР былі далучаныя тэррыторыі Заходняй Беларусі. Зь іх стварылі пяць новых абласьцей абласцей: Баранавіцкую, Беластоцкую, Берасьцейскую, Вялейскую і Пінскую.

Утвораная беларуска-нямецкая мяжа праходзіла каля гораду Астраленка.

Згодна з падпісаным 16 жніўня 1945 паміж СССР і Польшчай дамоваю аб дзяржаўнай граніцы — Польшчы перададзены 17 раёнаў Беластоцкай вобласці БССР разам з Беластокам і 3 раёны Берасьцейскай вобласьці, дзе жыла значная колькасць палякаў[2].

Новая граніца на значнай частцы адцінку прайшла простай лініяй. Вёскі, што знаходзіліся пры лініі граніцы з савецкага боку, зносіліся для ўзвядзеньні кантрольнай паласы (Калёнія Ізаака, Чарнаўшчызна[3].).

Польска-беларуская граніца каля Толчаў

У 1946 падчас ўдакладненьня дзяржаўнай граніцы СССР і ПНР са складу Гарадзенскага раёну на карысьць ПНР былі перададзены вёскі Клімаўка, Мінкаўцы, Номікі, Такі, Толчы, Шымакі[3], са складу Сапоцкінскага раёну - вёскі Тадоркаўцы і Хварасьцяны[3].

Пасля гэтага і да цяперашняга часу граніца паміж Польшчай і Беларусьсю не мянялася.

Глядзіце таксама

Зноскі