Аўгані: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ArthurBot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: tr:Afgani
д робат дадаў: ar:أفغاني
Радок 27: Радок 27:
[[Катэгорыя:Аўганістан]]
[[Катэгорыя:Аўганістан]]


[[ar:أفغاني]]
[[bpy:আফগান আফগানি]]
[[bpy:আফগান আফগানি]]
[[ca:Afgani]]
[[ca:Afgani]]

Вэрсія ад 08:49, 22 сакавіка 2010

Аўга́ні – грашовая адзінка Аўганістана з валютным кодам AFN. 1 аўгані (Af) = 100 пул.

Гісторыя

У канцы 19 і пачатку 20 стагодзьдзяў тэрыторыя сучаснага Аўганістана знаходзілась пад уладай Вялікабрытаніі. У грашовым абарачэньні знаходзілісь і індыйскія рупіі, персіцкія крані і расейскія рублі. Мясцовая валюта была ўведзена ў 1880 годзе Абдур


Рахманам Кахнай і мела назву аўганская рупія ці кабульская рупія. Яна адпавядала 9 грамам серабра. Пасьля атрыманьня незалежнасьці ў 1919 годзе ўлада спрабавала ўвесьці папяровыя грошы.

Аўгані, 1925-2003

У 1927 годзе была праведзена валютная рэформа, пад час якой зьявілась новая валюта аўгані якая дзялілась на 100 пулаў. 1 аўгані меў курс 1,1 да аўганскай рупіі і, пачаткова, адпавядаў 10 грамам серабра. У 1978 годзе пасьля ўвядзеньня ISO 4217 аўгані атрымала валютны код AFA.

Бурныя гістарычныя зьмены (падзеньне манархіі, грамадзянская вайна, савецкая акупацыя, урад Талібаў) выклікалі значную дэвальвацыю аўгані. У 2002 годзе 1 даляр ЗША меў вартасьць 46 000 аўгані.

Аўгані 2003-сучаснасьць

З 2 студзеня 2003 года і на працягу трох месяцаў цягнуўся абмен старых аўгані на новыя па курсу 1000 да 1.

У наш час існуюць банкноты вартасьцю 1000, 500, 100, 50, 20, 10, 5, 2,1 аўгані і манэт вартасьцю 5, 2 і 1 аўгані.

Інфляцыя ў 2005 годзе склала 16,3%.

Вонкавыя спасылкі

Аўганісховішча мультымэдыйных матэрыялаў