Радыяактыўнасьць: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д канстанта
д робат выдаліў: nl:Radioactief verval
Радок 102: Радок 102:
[[ms:Reputan radioaktif]]
[[ms:Reputan radioaktif]]
[[nds:Radioaktivität]]
[[nds:Radioaktivität]]
[[nl:Radioactief verval]]
[[nn:Radioaktivitet]]
[[nn:Radioaktivitet]]
[[no:Radioaktivitet]]
[[no:Radioaktivitet]]

Вэрсія ад 12:20, 18 сакавіка 2010

Радыеактыўнасьць (ад лацінскай radio — выпраменьваю, activus — дзейны; паводле клясычнага правапісу магчымае напісаньне радыяактыўнасьць) — радыеактыўны распад, працэс, шляхам якога нестабільныя ядры некаторых атамаў распадаюцца з выпраменьваньнем альфа-, бэта- ці гамма- промняў або спантанна дзеляцца.

Гісторыя

Радыеактыўнасьць упершыню выявіў і пачаў вывучаць францускі навукоўца Анры Бэкерэль у 1896 годзе. Таксама фэномэн радыеактыўнасьці вывучалі Марыя Складоўская-Кюры, П'ер Кюры, Эрнэст Рутэрфорд.

Падчас Другой сусьветнай вайны пачалася распрацоўка ядзернай зброі. У 1945 годзе на Хірасіму і Нагасакі ЗША скінула ядзерныя бомбы.

У 1986 годзе адбылася Чарнобыльская катастрофа.

Час радыеактыўнага распаду

Распад радыеактыўнага рэчыва адбываецца паводле наступнай формулы:

  • N0 — пачатковая колькасьць атамаў радыеактыўнага рэчыва;
  • N — канчатковая колькасьць атамаў радыеактыўнага рэчыва праз час t;
  • λ — канстанта распаду

Час, за які колькасьць радыектыўнага рэчыва меншае ўдвая, называецца пэрыядам паўраспаду:

Радыеактыўнае рэчыва можа мець пэрыяд паўраспаду ад доляў сэкунды да мільярдаў гадоў. Вонкавыя ўмовы на хуткасьць працэсу не ўплываюць.

Радыеактыўныя элемэнты, якія сустракаюцца ў прыродзе: ізатоп урану 238U (пэрыяд паўраспаду 4.47×109), ізатоп урану 235U (пэрыяд паўраспаду 7.04×108), ізатоп торыя 232Th (пэрыяд паўраспаду 1.41×1010).

Пэрыяды паўраспаду некаторых іншых элемэнтаў:

Тыпы распаду

Выдзяляюць наступныя тыпы радыеактыўнага распаду: альфа-распад, бэта-распад, спантаннае дзяленьне, электронны захоп, ізамерны пераход. Падчас альфа-распаду ядро выпраменьвае альфа-часьцінку і ператвараецца ў ядро, зарад якога меншы на 2, а масавы лік - на 4. Падчас бэта-распаду выпраменьваецца электрон (альбо пазытрон) і антынэўтрына (альбо нэўтрына). Падчас электроннага захопу ядро захоплівае электрон з арбіты. Выпрамененныя бэта-часьцінкі маюць неперарыўны спэктар энэргіі. Пры альфа- і бэта-распадзе пачатковае і канчатковае ядро часам знаходзяцца ва ўзбуджаным стане. Пераход зь яго ў стан зь меншай энэргіяй суправаджаецца гама-выпраменьваньнем. Калі час знаходжаньня ядра ва ўзбуджаным стане большы за 10-10 сэкунды, стан называюць ізамерным пераходам. Спантаннае дзяленьне — адвольнае расшчапленьне ядра на два аскепкі прыблізна роўнай масы; суправаджаецца выпраменьваньнем 2—3 нэўтронаў. Падчас аднаго акту спантаннага дзяленьня вылучаецца энэргія каля 160 МэВ, а пры іншых радыеактыўных ператварэньнях — ад дзясяткаў кэВ да некалькіх МэВ. Адзінка вымярэньня - распад у сэкунду, кюры.

Формулы распаду

Бэта-выпраменьваньне:

Электронны захоп:

Выпраменьне пазытрону:

Выкарыстаньне

Атамныя рэактары, мэдыцына, хімія, ядзерная зброя.

Літаратура

  • Беларуская савецкая энцыякляпэдыя (1973)

Вонкавыя спасылкі