Шырата: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: mhr:Лоптык
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: os:Уæрхад
Радок 65: Радок 65:
[[nn:Breiddegrad]]
[[nn:Breiddegrad]]
[[no:Breddegrad]]
[[no:Breddegrad]]
[[os:Уæрхад]]
[[pl:Szerokość geograficzna]]
[[pl:Szerokość geograficzna]]
[[pt:Latitude]]
[[pt:Latitude]]

Вэрсія ад 02:24, 16 сакавіка 2010

Шырата́ — геаграфічная каардыната ў шэрагу сыстэмаў сфэрычных каардынатаў, якая вызначае знаходжаньне пунктаў на паверхні Землі, Сонца, плянэтаў і на нябёснай сфэры адносна экватару, экліптыкі.

Геаграфічная шырата φ — гэта кут паміж стромай лініяй у дадзеным пункце і роўніцай экватару, які адлічваецца ад 0 да 90° у абодва бакі ад экватару.

Праз адрозьненьні формы Зямлі (геаіда) ад шару, геаграфічная шырата пунктаў некалькі адрозьніваецца ад іх геацэнтрычнай шыраты, г. зн. ад кута паміж кірункам на дадзены пункт з цэнтру Зямлі і роўніцай экватару.

Шырату месца можна вызначыць з дапамогай такіх астранамічных інструмэнтаў як сэкстант ці гноман (простае вымярэньне), аднак у наш час зручней скарыстацца сыстэмай GPS і ГЛОНАСС (ускоснае вымярэньне). Ад шыраты, як і ад часу года, залежыць працягласьць дня.

Глядзіце таксама