Ян Вэрмээр: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: be:Ян Вермеер
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 74: Радок 74:
[[fy:Johannes Vermeer]]
[[fy:Johannes Vermeer]]
[[gl:Johannes Vermeer]]
[[gl:Johannes Vermeer]]
[[haw:Johannes Vermeer]]
[[he:יאן ורמר]]
[[he:יאן ורמר]]
[[hif:Johannes Vermeer]]
[[hif:Johannes Vermeer]]

Вэрсія ад 00:51, 15 сакавіка 2010

Ян Вэрмэр
Імя пры нараджэньні Johannes Vermeer
Дата нараджэньня 31 кастрычніка 1632
Месца нараджэньня Дэлфт, Галяндыя
Дата сьмерці 15 сьнежня 1675
Месца сьмерці Дэлфт, Галяндыя
Месца пахаваньня
Занятак жывапіс
Навуковая сфэра малярства
Жанры жанравае малярства[d][1] і партрэт[1]
Плынь Залаты век нідэрляндзкага жывапісу[d][1] і жывапіс барока[d][1]
Пад уплывам Карэл Фабрыцыюс[d], Габрыэль Мэтсю[d], Дырк ван Бабюрэн[d] і Леанард Брамэр[d]
Подпіс Выява аўтографу

Ян Вэрмэр (па-нідэрландзку: Jan Vermeer van Delft, нар. 31 кастрычніка 1632 года ў Дэлфце, пам. 15 сьнежня 1675 года) – выбітны галяндзкі мастак. Разам з Рэмбрантам і Франсам Халсам зьяўляецца адным з выбітнейшых мастакоў “залатога стагодзьдзя” галяндзкага мастацтва.

Вэрмэр, у асноўным, маляваў карціны, у якіх прадстаўлены бытавыя сцэны. У пачатку сваёй кар’еры, ён стварыў два палатна на гістарычную сцэну.

Пасьля сваёй сьмерці мастак быў забыты амаль на два стагодзьдзі, але зноў быў адкрыты ў дугой палове ХІХ стагодзьдзя. У наш час захаваліся каля 30 яго карцінаў.

Біяграфія

Аб Вэрмэры захавалася вельмі мала біяграфічных зьвестак. Вядома, што яго бацька, Рэйн’ер Жанс, нарадзіўся ў 1591 годзе і ў 1611 годзе пераехаў Антвэрпэн. Праз чатыры гады ён ажаніўся з будучай маці Яна Вэрмэра – Дзінай Балтэнс. У гэты час Рэн’ер Жанс дадаў да свайго імя прыстаўку Вос (ліс), якое потым зьмяніў на Вэрмэр. У 1631 годзе Рэн’ер далучыўся а цэха св. Лукі, як гандляр прадметамі мастацтва.

У 1632 годзе у сям’і нарадзіўся сын Яханэс, які быў ахрышчаны 31 кастрычніка. Але дакладная дата нараджэньня так і засталася невядомай. Ян Вэрмэр меў, так сама, старэйшую сястру Гертры Вэрмэр.

Верагодна, што з мастацтвам Ян пазнаёміўся дзякуючы бацьку, а дакладней, дзякуючы знаёмству з таварам, якім гандляваў бацька. Не захавалася ніякай інфармацыі аб адукацыі Вэрмэра, вядома толькі, што ў 1653 годзе ён далучыўся да гільдыі св. Лукі, якая яднала мастакоў, рамесьньнікаў і прадстаўнікоў іншых прафэсіяў. Для таго, каб уступіць у гільдыю, яму было неабходна шэсьць гадоў вучыцца ў якога-небудзь з вядомых мастакоў. Паводле з адной з гіпотэзаў, гэтым мастаком мог быць Леанаэрт Брамэр (15941674 г.г.), паводле іншай Карел Фабрыцыюс (16221654 г.г.). Чатыры разы выбіраўся удзельнікам кіраўніцтва гільдыі (1662, 1663, 1670 і 1671 г.г.).

20 красавіка 1653 года, Вэрмэр ажаніўся з Катарынай Болнэс. У гэты пэрыяд зьявіліся дзьве вядомыя карціны Вэрмэра: Хрыстос у доме Марыі і Марты і Ткалет Дыяны.

Па некаторых зьвестках у сям’і Вэрмэраў нарадзілася 11 дзяцей (па іншых 15), зь якіх некалькі памерла ў дзяцінстве. Вядома, што ў 1667, 1669 і 1673 г.г. адбываліся пахаваньні дзяцей Вэрмэраў. Пасьля сьмерці мастака, у дакумэнтах зьяўляецца інфармацыя то аб васьмі малалетніх дзецях, то аб дзесяці. Вядомыя імёны дзяцей: Марыя, Элізабэта, Карнэлія, Алэйдзіс, Веатрыкс, Ёганна, Францыск, Катарына і Ігнацыюс. Каб іх пракарміць Яну Вэрмэру даводзілася, акрамя маляваньня, займацца і іншай працай. Нявыключана, што ён працягваў працу бацькі, гандлюючы прадметамі мастацтваў. Верагодна, што Вэрмэр маляваў па асабістым замовам, а не для вольнага продажу. Аднымі з такіх заказчыкаў быў Генры Ван Бітен – пекар і Якаб Дзісіюс – друкар, якія ў 1682 годзе валодалі 19 карцінамі Вэрмэра.

У канцы свайго жыцьця, Вэрмэр пачаў маляваць у іншым стылі, яго працы сталі меней натуральнымі. У гэты час, фінансавае становішча мастака значна пагаршаецца і ён вымушаны быў улесьці ў даўгі. Сытуацыя пагоршылася пасьля пачатку франка-галяндзкай вайны 1672 года, у выніку якой былі зьнішчаны ўладаньні бацькоў жонкі Вэрмэра. Пасьля гэтага часу, мастак ня змог прадаць ніводнай сваёй працы.

Гэта сытуацыя шкодна паўплывала на здароў’е Вэрмэра і ён памёр ў 1675 годзе, а жонка засталася са шматлікімі даўгамі і васьмёра (у іншых крыніцах зь дзесяцьмі) дзецьмі. Яна была вымушана прадаць, ці закласьці большасьць карцінаў мужа.

Вонкавыя спасылкі

Ян Вэрмээрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б в г https://www.nga.gov/research/in-depth/themes-ideas-dutch-genre-painting.html