Сьвятая (гара): розьніца паміж вэрсіямі
д робат: выпраўленьне вонкавых спасылак на knihi.com |
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д робат дадаў: es:Monte Dzyarzhynskaya |
||
Радок 59: | Радок 59: | ||
[[en:Dzyarzhynskaya Hara]] |
[[en:Dzyarzhynskaya Hara]] |
||
[[eo:Dzerĵinskaja Hara]] |
[[eo:Dzerĵinskaja Hara]] |
||
[[es:Monte Dzyarzhynskaya]] |
|||
[[et:Dzjaržõnskaja]] |
[[et:Dzjaržõnskaja]] |
||
[[fi:Dzjaržynskin mäki]] |
[[fi:Dzjaržynskin mäki]] |
Вэрсія ад 13:37, 14 сакавіка 2010
Сьвятая | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 345 м н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Дзяржынскі раён |
Кантынэнт | Эўропа |
Краіна | Беларусь |
Горная сыстэма | Менскае ўзвышша |
Узыходжаньне | |
Клясычны маршрут | пешшу |
Сьвятая | |
Сьвята́я (з 1958 году — Дзяржы́нская) — гара, найвышэйшы пункт Менскага ўзвышша і Беларусі. Вышыня над узроўнем мора — 345 мэтраў, бачная вышыня 40—50 м.
Знаходзіцца ля вёскі Скірмунтава, за 20 км на поўнач ад Койданава (Дзяржынску) і за 30 на паўднёвы захад ад Менску.
Агульныя зьвесткі
Гару складаюць марэны, пакрытыя суглінкамі і супяскамі, якія сфармаваліся падчас паазерскага зьледзяненьня.
Ля падножжа гары пачынаюцца рэчкі, што належаць да басэйнаў Нёмана і Дняпра. Гэта Пціч, Іслач, Сула, Вуса.
Паўднёва-заходнія схілы стромкасьцю да 5º, паўночныя і ўсходнія схілы спадзістыя — да 2º, разараныя. 15 % тэрыторыі на паўночным захадзе пад маладым лесам.
Папулярны аб’ект пешаходнага турызму.
Гісторыя
Назва гары, верагодна, паходзіць з дахрысьціянскіх часоў, калі на ёй знаходзілася паганскае капішча. Паводле мясцовага паданьня разьмешчаная на гары вёска Скірмунтава атрымала сваю назву ў гонар беларускага асілка «Скірмуня», што здабыў перамогу ў бітве з татарамі.
У першай палове XX стагодзьдзя пасьля прыходу савецкай улады тэрыторыя гары апынулася ў складзе мэхдвара саўгасу «Камсамолец». У часы сталінскіх рэпрэсіяў, якія праводзілі супрацоўнікі НКУС пад лёзунгамі барацьбы са шпіёнамі-здраднікамі і варожымі элемэнтамі, у прымежнай зоне (за шэсьць кілямэтраў ад межаў міжваеннай Польскай Рэспублікі) шматлікія жыхары вёскі былі высланыя на Салаўкі і ў Сыбір, ніхто зь іх не вярнуўся[1]. Падчас Другой сусьветнай вайны 30 ліпеня 1943 року фашысцкія карнікі ўшчэнт спалілі вёску разам з 140 мірнымі жыхарамі.
У 1958 годзе бальшавікі перайменавалі Сьвятую гару ў «Дзяржынскую» ў гонар савецкага партыйнага дзеяча, аднаго з арганізатараў «чырвонага тэрору»[2] — Фэлікса Дзяржынскага.
У канцы XX стагодзьдзя на вяршыні гары паставілі памятны знак «Гара Дзяржынская. Вышэйшая кропка Беларусі. Вышыня 345 мэтраў над узроўнем мора». На пачатку XXI стагодзьдзя тэрыторыю гары добраўпарадкавалі.
Крыніцы
Літаратура
- Дзержинская гора // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- Лявон Целеш. А была гара Святая… // «Народная Воля» №61—62, 24 красавіка 2008