Электрахімія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
д робат дадаў: be:Электрахімія
Радок 14: Радок 14:


[[ar:كيمياء كهربية]]
[[ar:كيمياء كهربية]]
[[be:Электрахімія]]
[[bg:Електрохимия]]
[[bg:Електрохимия]]
[[bn:তড়িৎ-রসায়ন]]
[[bn:তড়িৎ-রসায়ন]]

Вэрсія ад 02:19, 14 сакавіка 2010

Электрахімія — разьдзел фізычнай хіміі, які вывучае кандэнсаваныя іённыя сыстэмы і зьявы на межах паміж розназараджанымі фазамі.

Паводле Міжнароднага таварыства электрахіміі, электрахімія займаецца хімічнымі зьявамі, зьвязанымі з разьдзяленьнем і пераносам зарадаў, і практычна ўжываецца ў разнастайных сфэрах дзейнасьці, ад фундамэнтальных дасьледаваньняў да прамысловасьці, аховы навакольнага асяродзьдзя і мэдыцыны.

Тэарэтычную аснову электрахіміі складаюць: тэорыя электралітаў, тэорыя падвойнага электрычнага слоя і тэорыя элемэнтарнага акту пераносу электрона. Электрахімія выкарыстоўвае тэарэтычныя мэтады матэматычнай і квантавай хіміі з улікам спэцыфікі паводзін сыстэмаў, апарат тэарэтычнай электрадынамікі і электрастатыкі, мэтады статыстычнай фізыкі, хімічнай тэрмадынамікі і кінэтыкі.

Сучасныя дасьледаваньні ў галіне электрахіміі дазваляюць умоўна вылучыць наступныя кірункі яе разьвіцьця: электрахімія міжфазавай мяжы мэтал-электраліт, электрахімія паўправаднікоў, электрааналітычная хімія, электрахімія цьвёрдых электралітаў, электракаталіз, а таксама распрацоўка электрахімічных крыніцаў току.

Літаратура