Напружанасьць электрычнага поля: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
http://be.wikipedia.org/wiki/Напружанасць электрычнага поля?oldid=385981
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 18:34, 10 сакавіка 2010

Напру́жанасьць электры́чнага по́ля — фізычная вэктарная велічыня, што зьяўляецца дынамічнай характарыстыкай электрычнага поля, і вызначаецца як адносіна сілы, што ўзьдзейнічае на зарад з боку поля, да велічыні гэтага зарада:

Напружанасьць электрычнага поля вызначаецца асобна для кожнага пункта. Электрычнае поле, якое мае аднолькавую напружанасьць ва ўсіх пунктах, называецца аднародным.

Калі напружанасьць поля ў пункце вядомая, гэта дае магчымасьць вызначыць сілу, якая будзе дзейнічаць на электрычны зарад у гэтым пункце:

З закона Кулёна вынікае, што напружанасьць электрычнага поля, якая ствараецца пунктавым зарадам, роўная

або ў вэктарнай форме:

дзе q – велічыня зарада, унівэрсальная электрычная канстанта, дыэлектрычная пранікальнасьць асяродзьдзя, вэктар, які злучае зарад і дадзеную кропку.

Напружанасьць поля, якое ствараецца сыстэмай зь некалькіх пунктавых электрычных зарадаў складаецца з напружанасьцяў кожнага з гэтых зарадаў (прынцып супэрпазіцыі):

У выпадку раўнамернага размеркаваньня зараду па пэўнай лініі, паверхні або аб'ёме, напружанасьць поля вызначаецца шляхам інтэграваньня. У прыватнасьці:

  • напружанасьць поля зараджанай прамой са шчыльнасьцю зараду Кл/м, на адлегласьці r ад яго:

  • напружанасьць поля зараджанай плоскасьці з паверхневай шчыльнасьцю зараду :