Вікіпэдыя:Старонка ўдзельніка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак.
 
дапаўненьне
Радок 8: Радок 8:
** [[Гутаркі ўдзельніка:ТэставыРахунак/Падстаронка]] (ці [[Спэцыяльныя:Мае размовы/Падстаронка]])
** [[Гутаркі ўдзельніка:ТэставыРахунак/Падстаронка]] (ці [[Спэцыяльныя:Мае размовы/Падстаронка]])
* Вашая '''прастора ўдзельніка''' — гэта ўсё, пералічанае вышэй.
* Вашая '''прастора ўдзельніка''' — гэта ўсё, пералічанае вышэй.
: ''Зацемка: у гэтым кантэксьце «Вашая» ня значыць «належыць Вам».''
: ''Зацемка: у гэтым кантэксьце «Вашая» значыць «зьвязаная з Вамі», а не «належыць Вам».''
'''Старонкі [[Спэцыяльныя:Мая старонка]] і [[Спэцыяльныя:Мае размовы]] перанакіроўваюць удзельніка на яго ўласныя старонкі адпаведна. Каб патрапіць на старонку іншага ўдзельніка, пазначэньне назвы рахунка ў яўнай форме абавязковае: [[Удзельнік:ТэставыРахунак]].

Зьвесткі пра вас ня мусяць быць зьмешчаныя ў асноўнай прасторы назваў, бо яна захоўваецца для энцыкляпэдычнага зьместу. Але толькі ў тым выпадку, калі вы не праходзіце [[Вікіпэдыя:Значнасьць|крытэры значнасьці]], ці хтосьці іншы не [[Вікіпэдыя:Канфлікт інтарэсаў|напіша пра вас]].

Калі вы не жадаеце мець старонку ўдзельніка, вы можаце зрабіць [[ВП:Перанакіраваньне|перанакіраваньне]] на сваю старонку гутарак.

== Што ''дапушчальна'' на старонцы ўдзельніка ==
Перш за ўсё, можна пазначыць сваю старонку адмысловым цэтлікам {{Ш|старонка ўдзельніка}}, якая яўна адлюстроўвае, што вашая стронка — не энцыкляпэдычны артыкул. Наяўнасьць гэтага шаблёну — не патрабаваньне, але мінакі і новыя ўдзельнікі могуць не зразумець, што робіць рознага кшталту зьмест у энцыкляпэдыі.
{{старонка ўдзельніка}}

Вашая старонка можа быць прызначаная для ўсёго, што можа паспрыяць разьвіцьцю Вікіпэдыі. Памылковым зьяўляецца меркаваньне, што старонка ўдзельніка — гэта яго хатняя старонка: [[ВП:ЧНЗВ#Вікіпэдыя — не бясплатны хостынг ці вэб-правайдэр, ня блог і не сацыяльная сетка|Вікіпэдыя — не бясплатны хостынг ці вэб-правайдэр, ня блог і не сацыяльная сетка]]. Лепшае меркаваньне: старонка ўдзельніка — шлях арганізацыі асабістай працы над Вікіпэдыяй, а таксама дапамога іншым удзельнікам падчас супрацы.

Некаторыя зьмяшчаюць розныя зьвесткі пра сябе, напрыклад: кантактную інфармацыю ([[e-mail]]), фатаграфію, сапраўднае імя, вобласьць ведаў, якой яны цікавяцца і гэтак далей. (Вас падобнае рабіць ніхто не прымушае. Тым болей, усі старонкі Вікіпэдыі могуць быць скапіяваныя на сайты-люстэркі.)

На старонцы можна зьмясьціць інфармацыю ''для сябе'', як дапаможнік падчас працы: артыкулы на стварэньне і паляшчэньне, карысныя спасылкі, экспэрымэнты з шаблёнамі (як аналяг [[Вікіпэдыя:Пясочніца|пясочніцы]]) і гэтак далей.


[[ar:ويكيبيديا:صفحة المستخدم]]
[[ar:ويكيبيديا:صفحة المستخدم]]

Вэрсія ад 01:02, 9 сакавіка 2010

Кожнаму ўдзельніку ў Вікіпэдыі надаецца асобная старонка ўдзельніка, якая павінна забясьпечыць зручную камунікацыю ўдзельніка з супольнасьцю дзеля стварэньня энцыкляпэдыі. Звычайна, лепей пазьбягаць зьместу на старонцы ўдзельніка, які не датычыцца непасрэдна Вікіпэдыі. Вікіпэдыя — не бясплатны хостынг, таму вашыя ўласныя старонкі ў праекце ня мусяць зьмяшчаць зьвестак, якія не спрыяюць паляпшэньню энцыкляпэдыі. Гэтая рэкамэндацыя вызначае, што можа, а што ня можа быць зьмешчана на старонцы ўдзельніка.

Старонкі ўдзельніка і ўласная прастора ўдзельніка

Зацемка: у гэтым кантэксьце «Вашая» значыць «зьвязаная з Вамі», а не «належыць Вам».

Старонкі Спэцыяльныя:Мая старонка і Спэцыяльныя:Мае размовы перанакіроўваюць удзельніка на яго ўласныя старонкі адпаведна. Каб патрапіць на старонку іншага ўдзельніка, пазначэньне назвы рахунка ў яўнай форме абавязковае: Удзельнік:ТэставыРахунак.

Зьвесткі пра вас ня мусяць быць зьмешчаныя ў асноўнай прасторы назваў, бо яна захоўваецца для энцыкляпэдычнага зьместу. Але толькі ў тым выпадку, калі вы не праходзіце крытэры значнасьці, ці хтосьці іншы не напіша пра вас.

Калі вы не жадаеце мець старонку ўдзельніка, вы можаце зрабіць перанакіраваньне на сваю старонку гутарак.

Што дапушчальна на старонцы ўдзельніка

Перш за ўсё, можна пазначыць сваю старонку адмысловым цэтлікам {{старонка ўдзельніка}}, якая яўна адлюстроўвае, што вашая стронка — не энцыкляпэдычны артыкул. Наяўнасьць гэтага шаблёну — не патрабаваньне, але мінакі і новыя ўдзельнікі могуць не зразумець, што робіць рознага кшталту зьмест у энцыкляпэдыі.

Гэта старонка ўдзельніка Вікіпэдыі.

Гэта не энцыкляпэдычны артыкул. Калі вы знайшлі гэтую старонку на сайце, адрозным ад сайту Вікіпэдыі, то гэта сайт-люстэрка. Падобныя сайты могуць зьмяшчаць састарэлыя зьвесткі, а ўласьнікі старонак могуць ня мець да люстэрак ніякага дачыненьня. Арыгінальная вэрсія старонкі месьціцца па адрасе https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Вікіпэдыя:Старонка ўдзельніка.

Вашая старонка можа быць прызначаная для ўсёго, што можа паспрыяць разьвіцьцю Вікіпэдыі. Памылковым зьяўляецца меркаваньне, што старонка ўдзельніка — гэта яго хатняя старонка: Вікіпэдыя — не бясплатны хостынг ці вэб-правайдэр, ня блог і не сацыяльная сетка. Лепшае меркаваньне: старонка ўдзельніка — шлях арганізацыі асабістай працы над Вікіпэдыяй, а таксама дапамога іншым удзельнікам падчас супрацы.

Некаторыя зьмяшчаюць розныя зьвесткі пра сябе, напрыклад: кантактную інфармацыю (e-mail), фатаграфію, сапраўднае імя, вобласьць ведаў, якой яны цікавяцца і гэтак далей. (Вас падобнае рабіць ніхто не прымушае. Тым болей, усі старонкі Вікіпэдыі могуць быць скапіяваныя на сайты-люстэркі.)

На старонцы можна зьмясьціць інфармацыю для сябе, як дапаможнік падчас працы: артыкулы на стварэньне і паляшчэньне, карысныя спасылкі, экспэрымэнты з шаблёнамі (як аналяг пясочніцы) і гэтак далей.